прывары́ць, ‑вару, ‑варыш, ‑варыць; зак., што.

1. і чаго. Разм. Зварыць яшчэ, у дадатак да ўжо зваранага. Прыварыць капусты.

2. Спец. Прымацаваць да чаго‑н. зваркай. Прыварыць адламаную частку трубы. Прыварыць ручку да металічнага каўша.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

together [təˈgeðə] adv.

1. ра́зам, супо́льна;

gather/get together збіра́ць; збіра́цца

2. адна часо́ва, аднача́сна

3. бесперапы́нна, безупы́нна, няспы́нна, за́пар

♦

together with у дада́так (да чаго-н.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

besides​1 [bɪˈsaɪdz] adv.

1. акрамя́ таго́, апрача́, апро́ч таго́;

I don’t really want to go. Besides, it’s too late now. Шчыра кажучы, я не хачу ісці. Акрамя таго, зараз вельмі позна.

2. у дада́так;

discounts on televisions, stereos and much more besides скі́дкі на тэлеві́зары, стэ́рэа і шмат што ў дада́так

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

on the side

informal

а) у дада́тку да звыча́йных абавя́зкаў

б) дада́так да стра́вы

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

augmentation

[,ɔgmenˈteɪʃən]

n.

1) пабо́льшваньне n.

2) пабо́льшаньне n., прыро́ст -у m., дада́так -ку m.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

давяршэ́нне, ‑я, н.

Дзеянне паводле знач. дзеясл. давяршаць — давяршыць.

•••

У давяршэнне чаго — у дадатак да таго, што папярэднічала, было раней. Снедалі. Бульба ў лупінах, падагрэтая.. учарашняя капуста, хлеб, як зямля, і халодныя аладкі.. У давяршэнне роскашы старая прынесла з прыпека .. гаршчок з соллю. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

«БЕЛАРУ́СКІ ГО́ЛАС»,

грамадска-палітычная газета. Выдаецца з 1952 у г. Таронта (Канада) на бел. мове. Заснавальнік С.​Хмара. Асвятляе паліт. і культ. жыццё бел. эміграцыі і Беларусі. У 1957—66 выдаваў дадаткі «Сігналы» і «Маланка», у 1967 — «Беларусы ў Канадзе», у 1970 — дадатак з нагоды 20-годдзя бел. прэсы ў Канадзе.

А.​С.​Ляднёва.

т. 2, с. 439

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

БО́ЛЬЯЙ, Бояй (Bolyai) Янаш (15.12.1802, г. Клуж-Напока, Румынія — 27.1.1860), венгерскі матэматык, адзін са стваральнікаў нееўклідавай геаметрыі. Калі быў студэнтам Ваенна-інж. акадэміі ў Вене, займаўся доказам пастулата аб паралельных лініях. У 1832 выдаў «Апендыкс» як дадатак да 1-га т. падручніка матэматыкі свайго бацькі Ф.​Больяй.

Я.Больяй.

т. 3, с. 210

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

дакупі́ць, ‑куплю, ‑купіш, ‑купіць; зак., каго-што і чаго.

Купіць у дадатак да таго, што куплена раней; прыкупіць. Дакупіць племянной жывёлы. □ Міхал Тварыцкі к гэтаму часу меў ужо аўчыны. Праўда, адной не хапала, прыйшлося тэрміновым парадкам дакупіць. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

thereto

[,ðerˈtu:]

adv.

1) да таго́, да яго́

2) у дада́так; такса́ма; апрача́ таго́; звыш таго́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)