úngünstig a неспрыя́льны;

im ~sten Fálle у найго́ршым вы́падку, на благі́ кане́ц

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Schláchtfest n -es, -e свя́та з вы́падку забо́ю [рэ́зання] свінні́ (у сялянскай хаце)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Gégenfall m -(e)s, -fälle супрацьле́глы вы́падак;

im ~(e) у адваро́тным вы́падку

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zúsagend:

im ~en Fálle у вы́падку зго́ды;

éine ~e Ántwort стано́ўчы [сцвярджа́льны] адка́з

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Zwéifelfall, Zwéifelsfall m -(e)s, -fälle няпэўны вы́падак;

im ~ у вы́падку сумне́ння

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

ІМАВЕ́РНАСЦЬ у матэматыцы,

лік, які характарызуе магчымасць ажыццяўлення выпадковай падзеі ў пэўнай масавай з’яве. Фактычны сэнс І. раскрываецца вялікіх лікаў законам і імавернасцей тэорыяй.

У найпрасцейшым выпадку І. вызначаецца адносінамі ліку «спрыяльных вынікаў» да ліку «ўсіх магчымых вынікаў», які мяркуецца быць канечным. Напр., І. таго, што пры адначасовым кіданні 2 гульнявых кубікаў выпадзе сума ў 10 ачкоў, роўна ​1/12, бо «спрыяльнымі вынікамі» будуць наступныя тры: (4, 6), (5, 5), (6, 4), у той час, як «усіх магчымых вынікаў» 36. Аналагічны падыход выкарыстоўваецца і ў выпадку бясконцых колькасцей. Тады ў лічніку ставіцца мера спрыяльнага мноства (плошча, аб’ём і г.д.), а ў назоўніку мера ўсяго мноства магчымых падзей. У агульным выпадку І. вызначаецца аксіяматычна.

т. 7, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

retake​2 [ˌri:ˈteɪk] v. (retook, retaken)

1. зноў узя́ць, заня́ць, захапі́ць;

Rebels have retaken the city. Паўстанцы зноў захапілі горад.

2. зноў здава́ць экза́мен у вы́падку яго́ права́лу

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

начо́тніцтва, ‑а, н.

Веды, якія грунтуюцца на механічным, некрытычным засваенні прачытанага. Уся адукаванасць гэтых «набожных» людзей у лепшым выпадку заключалася ў начотніцтве, у вузкацаркоўнай кніжнасці. Алексютовіч. // Спосаб засваення, які звязаны з дагматычнымі адносінамі да прачытанага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

анафта́льм

(ад ан- + гр. ophthalmos = вока)

адсутнасць аднаго або абодвух вачэй у выніку няшчаснага выпадку ці аперацыйнага выдалення.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пета́рда, ‑ы, ж.

1. Старадаўні разрыўны снарад у выглядзе металічнай пасудзіны, напоўненай порахам.

2. Сігнальны разрыўны снарад, які кладзецца на рэйкі, каб спыніць чыгуначны поезд у выпадку небяспекі.

3. У піратэхніцы — папяровы снарад з парахавым зарадам, род феерверку.

[Фр. pétard.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)