Разе́тка ’сабраныя ў пучок стужка, шнур’, ’маленькі сподачак’, ’элемент арнаменту’, ’прыстасаванне для ўключэння электрычных прыбораў’, ’абажур для электрычнай лямпы ў выглядзе раструба’, ’кружок з адтулінай у сярэдзіне, каб засцерагчы падсвечнік ад кропель стэарыну, воску’ (ТСБМ, Сцяшк.). З ням. Rosette ’разетка (упрыгожанне)’ або франц. rosette ’ружачка’ непасрэдна або праз пасрэдніцтва рускай мовы, параўн. рус. розе́тка з шэрагам значэнняў.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
па́церкі, ‑рак; адз. пацерка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
1. Круглыя або іншай формы невялічкія прадметы з бурштыну, шкла і пад. з дзірачкай пасярэдзіне для працягвання ніткі.
2. Упрыгожанне з такіх прадметаў, нанізаных на нітку; каралі. На шыях мужчын, жанчын і дзяцей вісяць пацеркі з ракавінак, з зубоў і кіпцюроў мядзведзя, ваўка, лісы. В. Вольскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фо́льга, ‑і, ДМ фользе, ж.
1. Вельмі тонкі металічны ліст, які выкарыстоўваецца для ўпакоўкі харчовых прадуктаў і ў радзе вытворчасцей. Алюмініевая фольга. // Выраб, упрыгожанне з такіх лістоў. Гэта быў звычайны, грузавік, спецыяльна дэкарыраваны гірляндамі, кветкамі і срэбранай фольгай. «ЛіМ».
2. Спец. У паліграфіі — тонкая папера, пакрытая металічным парашком, якая ўжываецца для ціснення пераплётаў.
[Польск. folga ад лац. folium — ліст.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ozdoba
ozdob|a
ж.
1. аздоба; упрыгожанне; украса;
dla ~y — для аздобы (украсы; упрыгожання);
2. перан. краса; гонар
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
арнаме́нтыка
(ням. Ornamentik, ад лац. ornamentum = упрыгожанне)
1) сукупнасць элементаў арнаменту ў якім-н. стылі, творы мастацтва;
2) сукупнасць музычных гукаў, якія аздабляюць асноўную меладычную лінію.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вінье́тка
(фр. vignette, ад vigne = вінаград)
упрыгожанне ў выглядзе невялікага малюнка ў пачатку або ў канцы кнігі, раздзела, у альбоме, на лістку паштовай паперы і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вінье́тка
(фр. vignette, ад vigne = вінаград)
упрыгожанне ў выглядзе невялікага малюнка ў пачатку або ў канцы кнігі, раздзела, у альбоме, на лістку паштовай паперы і інш.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
кара́лі, ‑яў; адз. караля, ‑і, ж.
Упрыгожанне з каралавых або іншых каштоўных камянёў, якое надзяваецца на шыю. У чорнай, глыбока дэкальтаванай сукенцы, з белымі каралямі на шыі Зіна была вельмі прыгожая. Шыцік. // перан. Пра ўсё, што нагадвае такое ўпрыгожанне. Рабіна надзела каралі І ўстала ля самай дарогі. Буйло. На полымя апалі Дзве расінкі — дзве каралі З цёмна-сіняга галля. Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пярсцёнак, ‑нка, м.
Прадмет, звычайна з дарагога металу, у форме абадка, абруча, часта з каштоўнымі камянямі, які носіцца на пальцы як упрыгожанне ці як сімвал шлюбу. Панна Рузя часцей за ўсё стаіць каля белай кафлянай грубкі, залажыўшы назад сухія бяскроўныя рукі з пярсцёнкамі. Грэецца. Брыль. Я міжвольна зняў заручальны пярсцёнак з безыменнага пальца правай рукі і схаваў яго ў кішэню камізэлькі. Рамановіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
акра́са, ‑ы, ж.
1. Аздоба, якая ўпрыгожвае што‑н. звонку, надае прыемны выгляд; упрыгожанне. І рабіне зноў радасна стала, Што жыццё і акрасу прыдбала. Журба. Мне здаецца, што гэта была яшчэ адна.. характэрнасць [К. Чорнага]: слухаць, як з чужога голасу гучыць слова, гэтая найпершая акраса любога твора. Скрыган.
2. Скорам, тлушч, якімі запраўляюць страву; закраса. Калі ў яе [Магрэты] часамі страва Выходзіла няўдала, Тады заўсёды яна справу Акрасай папраўляла. Крапіва.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)