Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тэхна-
(гр. techne = майстэрства)
першая састаўная частка складаных слоў, якая выражае паняцце «тэхналагічны».
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аўтаматызава́ць, ‑зую, ‑зуеш, ‑зуе; зак. і незак., што.
1. Выкарыстаць (выкарыстоўваць), укараніць (укараняць) аўтаматычныя прыборы, прыстасаванне машыны ў вытворчасці. Аўтаматызаваць тэхналагічны, працэс.
2. Зрабіць (рабіць) аўтаматычным (у 2 знач.). Аўтаматызаваць рухі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕРЫЛІЗА́ЦЫЯ,
тэхналагічны працэс насычэння паверхні сталі ці сплаваў (пераважна гарачатрывалых) берыліем. Надае паверхні больш высокую цвёрдасць, гарачатрываласць пры т-рах 800—1000 °C, каразійную ўстойлівасць. Праводзяць у парашкападобных сумесях ці ў газавым асяроддзі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЯССЦЁКАВАЯ ТЭХНАЛО́ГІЯ,
тэхналагічны працэс, пры якім у навакольнае асяроддзе не паступаюць сцёкавыя воды. Ажыццяўляецца арганізацыяй водаабароту — лакальнай ачысткі забруджанай вады і яе вяртання ў тэхнал. працэс або выкарыстання ў іншых мэтах. Гл. таксама Абаротнае водазабеспячэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЫСО́ЛЬВАННЕ,
тэхналагічны працэс выдзялення рэчыва з яго раствору шляхам прыбаўлення іншага рэчыва (найчасцей солі) з большай растваральнасцю. Пры высольванні рэчыва, якое высольваецца, утварае новую вадкую ці газавую фазу або цвёрды асадак. Выкарыстоўваюць у хім. тэхналогіі для вылучэння каштоўных рэчываў, у вытв-сці мыла, фарбавальнікаў і інш.