тырча́ць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; незак.

Разм. Тое, што і тарчаць. То там, то сям высока ў небе тырчалі трубы фабрык і заводаў. Колас. На лесвіцы нікога не было. Толькі ў шчыліне дзвярэй тырчала нейкая блакітная паперка. Арабей. Падышла царэўна да рыцара і ўбачыла на яго руцэ свой залаты пярсцёнак, а з кішэні ражок бацькавай хустачкі тырчыць... Якімовіч. Нікому не хацелася тырчаць на вуліцы, калі тут будзе рабіцца сапраўдны цуд, калі будзе рыхтавацца выбух, які пачуюць ажно ў самім Берліне. Бураўкін.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

праязджа́ць несов.

1. в разн. знач. проезжа́ть;

машы́на ~джа́е ў гадзі́ну шэсцьдзяся́т кіламе́траў — маши́на проезжа́ет в час шестьдеся́т киломе́тров;

я не́калі тут ~джа́ў — я когда́-то здесь проезжа́л;

п. свой прыпы́нак — проезжа́ть сво́ю остано́вку;

2. (о лошади) прое́зживать

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Post gaudia luctus

Пасля радасці ‒ плач.

После радости ‒ плач.

бел. Хто ў пятніцу спявае, той у нядзелю плача. Смех да плачу даводзіць. Смешкі плачам канчаюцца. Дурэй, дурэй ‒ будзеш плакаць. Каб каза не скакала, то б ногі не зламала.

рус. Кто в пятницу/субботу смеётся, в воскресенье плачет. После грозы дождь, после вёдра ненастье. Шутил Мартын да и свалился под тын. Где смеются, тут и плачут. Смех до плача доводит. За весельем горесть ходит по пятам.

фр. Celui qui rit vendredi pleurera dimanche (Кто в. пятницу смеётся, будет плакать в воскресенье).

англ. Laugh today and cry tomorrow (Смейся сегодня, плачь завтра). Laugh on Friday, cry on Sunday (Смейся в пятницу, плачь в воскресенье).

нем. Wer heute lacht, kann morgen weinen (Кто сегодня смеётся, завтра может плакать).

Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)

пужа́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; незак.

Адчуваць страх, палохацца. [Васілёк:] — Мама! Страшна мне тут, Я баюся адзін: Унь варушыцца жмут на ашэстку аўчын .. — Не пужайся, дурны. То аўчынкі вісяць, Нежывыя яны І не могуць чапаць. Колас. Барада ў мяне сапраўды страшная вырасла: раней я сам сябе пужаўся, калі часамі заглядваў у ваду замест люстэрка. Якімовіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

намудрава́ць, ‑рую, ‑руеш, ‑руе; зак.

Разм.

1. Прыдумаць шмат чаго‑н. новага. Яно што праўда, то праўда: гуртам рабіць ямчэй.. Буйная гаспадарка — пэўна што: машыны, угнаенне, севазварот, адным словам — тэхніка. Тут табе такога можна намудраваць, што ого-го! Зарэцкі.

2. Вельмі ўскладніць якую‑н. справу, зрабіць, сказаць што‑н. вельмі замыславата, але не заўсёды зразумела.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аўдые́нцыя, ‑і, ж.

Высок. і іран. Афіцыйны прыём у высокапастаўленай асобы. — Ну добра.., — урачыста абвясціў Вейс, узняўшыся ў крэсле, каб паказаць, што аўдыенцыя канчаецца. Лынькоў. — Прыходзь жа сюды не пазней трох дзён, раскажаш нам, што здабудзеш за гэты час. Апознішся, то можа мяне не застанеш тут. — На гэтым і скончыў дзед Талаш сваю аўдыенцыю. Колас.

[Лац. audientia — слуханне, выслухванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Про́сва, про́соўка ’жалезны шворань, прэнт для закрывання аканіц’ (ТСБМ, Мік., Нас.). Рус. просо́в, просо́ва, просо́вка ’засаўка для закрывання аканіц або дзвярэй’, балг. про́сва. Да прасо́ўваць, сунуць. Пытанні выклікае просва. Паколькі прасл. *sovati, sujǫ ў слав. мовах не мае нулявой агаласоўкі кораня, то, мабыць, тут адбылося пераўтварэнне па аналогіі тыпу про́шва, вы́спа і г. д. або моцная рэдукцыя паслянаціскнога галоснага. Варбат (Морфонология, 89) бачыць у гэтым слове рэфлекс старажытнага каранёвага імя і ўзнаўляе прасл. *prosъva.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ґа́шта ’гваздзік’ (Сл. паўн.-зах.), ’садовая кветка, гашта’ (Сцяшк.). Гл. ґа́рштва.

Ґа́шта ’густа зарослая лесам даліна’ (Яшкін), таксама го́шча ’тс’ (там жа). Няяснае слова. Наўрад ці звязана з гу́шча ’густы лес, зараснік, дзе цяжка прайсці; нетры’ (гл. Яшкін), якое < gǫšča < *gǫstja (да *gǫstъ ’густы’). Цяжка вытлумачыць і варыянт го́шча. Здаецца, націск тут быў спачатку на канцы слова: зыходнае *гашча́ ўспрымалася як *гошча (г. зн. пры перанясенні націску на першы склад нібы «аднавілася» «зыходнае» ‑о‑, якога тут ніколі не было). Што датычыць слова га́шча, то, магчыма, яно звязана з бел. хашч ’гушчар, зараснік, нетры’ (гл. у Яшкіна), укр. хащ, ха́ща (азванчэнне х > г?). Для варыянта гошча ўсё ж такі, здаецца, знаходзіцца паралель: укр. хо́щик ’куст’ (у Грынч. са знакам запытання).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сям у выразах: то там, то сям; там і сям ’у розных месцах, усюды’ (ТСБМ), сям‑там ’дзе-нідзе’ (ТС), ст.-бел. семо ’сюды’ (Ст.-бел. лексікон). Укр. сям, рус. там и сям, стараж.-рус. сѣмо, сямо, само, сѣмь ’сюды’, польск. дыял. siam, samтут’, в.-луж., н.-луж., чэш., славац., палаб. sem, старое серб.-харв. sjemo, semo, славен. sẹ̀m, балг. само, ст.-слав. сѣмо. Прасл. *sěmo ўтворана пры дапамозе суфікса ‑mo ад займенніка *sъ ’гэты’; a на месцы e пад уплывам *tamo ’там’; Фасмер, 3, 826; Бернекер, РФВ, 48, 224–225. Бязлай (3, 226) прасл. *sěmo*sěmъ) выводзіць не непасрэдна ад займенніка, а ад прыслоўя *sě ’сюды’, параўн. славен. ’тс’, тоеснага з літ. šèтут’, лат. še ’тс’, якія Фрэнкель (990) звязвае з і.-е. указальным займеннікам *ḱi‑, прасл. *sь. На роднасць разглядаемых прыслоўяў з гэтым займеннікам указвае яшчэ Міклашыч (297), з чым пагадзіліся пазней і іншыя: Махэк₂, 541; Скок, 3, 188; ESSJ SG, 2, 606–607. Гл. яшчэ Шустар-Шэўц, 1281; ЕСУМ, 5, 497; ESJSt, 13, 805.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

па́мятлівы, ‑ая, ‑ае.

Які мае добрую памяць, здольны лёгка запамінаць што‑н. — Ты, мусіць, не адсюль? — пытаў.. [Чыкілёнак] і сам адказваў: — Канешне, не адсюль. А то ж я адразу цябе пазнаў бы, хоць ужо дваццаць гадоў не быў тут. Я, брат, на народу памятлівы. Чыгрынаў. — А дзе... твая барада? — пытае [Шурка] .. [Версан:] — Ты, аказваецца, памятлівы. Няма барады. Асмаліў як непатрэбную. Мехаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)