прымёрзлы, -ая, -ае.

1. Які прыстаў да чаго-н. пад уздзеяннем марозу.

Прымёрзлая да зямлі плашка.

2. Трохі замёрзлы, падмёрзлы.

Прымёрзлая бульба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

подобре́е сравн. ст.

1. нареч. (тро́хі) дабрэ́й;

2. (тро́хі) дабрэ́йшы, ле́пшы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

поле́гче сравн. ст.

1. нареч. (тро́хі) лягчэ́й;

2. прил. (тро́хі) лягчэ́йшы.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пони́же сравн. ст.

1. нареч. (тро́хі) ніжэ́й;

2. прил. (тро́хі) ніжэ́йшы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

посмеле́е сравн. ст.

1. нареч. (тро́хі) смяле́й;

2. прил. (тро́хі) смяле́йшы;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

подтра́вливаться страд.

1. падтраўля́цца, падтра́ўлівацца;

2. падтру́чвацца;

3. (тро́хі) страўля́цца, (тро́хі) стра́ўлівацца, (тро́хі) спа́свацца; см. подтра́вливать 1—3.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

пакрышы́ць, -рышу́, -ры́шыш, -ры́шыць; -ры́шаны; зак., што і чаго.

1. Трохі раскрышыць.

П. птушкам хлеба.

2. Нарэзаць дробнымі кавалачкамі.

П. на скрылікі бульбу.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прымя́ць, -мну́, -мне́ш, -мне́; -мнём, -мняце́, -мну́ць; -мні́; -мя́ты; зак., каго-што.

Прыціснуўшыся зверху, трохі змяць.

П. траву.

|| незак. прыміна́ць, -а́ю, -а́еш, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

таўсма́ты, -ая, -ае (разм.).

1. Трохі тоўсты, таўставаты.

Нос кароткі і т.

2. Поўны, прысадзісты, моцна складзены (пра чалавека).

|| наз. таўсма́тасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дзікава́ты, -ая, -ае.

Трохі дзікі (у 2 і 5 знач.).

Характар у старога быў пануры, д.

Дзікавата (прысл.) паводзіць сябе.

|| наз. дзікава́тасць, -і, ж.