пазмага́цца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак., зкім-чым, закаго-што і без дап.
Прыняць удзел у барацьбе; змагацца некаторы час. Хоча хлопчык з магутным Дняпром пазмагацца.Зарыцкі.За трактар давялося пазмагацца.Шамякін.Давялося як след папрацаваць, пазмагацца, перажыць не толькі ўдачы, але і розныя непрыемнасці.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прыкапа́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што.
1. Прыкрыць, прысылаць зямлёй. Прыкапаць яблыні. □ Трактар загналі ў гушчар, прыкрыўшы саломай, прыкапалі зямлёй.Шахавец.[Сяргееў:] — Дадому вінтовак не насіце і так скажыце другім. Прыкапалі, запомнілі, у якім месцы, і ўсё.Федасеенка.
2. і чаго. Дакапаць, накапаць у дадатак. Прыкапаць бульбы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БУРАКАЎБО́РАЧНАЯ МАШЫ́НА.
Бываюць паўнавясныя, навясныя, самаходныя, шасцірадковыя (замежныя — 1—6-радковыя). На Беларусі ў асн. выкарыстоўваюцца самаходныя буракаўборачныя машыны для цукр. буракоў КС-6Б(В) (г. Цярнопаль, Украіна), прычапныя для цукровых і кармавых буракоў МКП-6 («Лідсельмаш») і ўборачны комплекс для цукр. буракоў у складзе буракаўборачнай машыны КСН-6 і падборшчыка-пагрузчыка ППК-6 («Гомсельмаш»).
Машына МКП-6 падкопвае карані буракоў з папярэдне абрэзаным бацвіннем (яно падаецца ў трактарны прычэп або раскідваецца па полі), выбірае іх з глебы, загружае ў трансп. сродак, які ідзе побач. Буракаўборачная машына КСН-6 зразае бацвінне, выкопвае карані і ўкладвае іх у валок. Буракі з валка падбіраюцца тэхнал. пагрузчыкам ППК-6. Прадукцыйнасць МКП-6 да 1 га/гадз, уборачнага комплексу да 1,3 га/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бульдо́зер, ‑а, м.
Трактар, абсталяваны навясным пярэднім адвалам для перамяшчэння, разраўноўвання грунту. Бульдозеры ссоўвалі з узгоркаў на насціл вялізныя груды пяску і раўнялі яго, а аўтамашыны падвозілі з гарэлага балота тарфяны попел і сыпалі паверх пяску.Новікаў.Паабапал грэблі, ля прарытых капаў, чарнелі нассованыя бульдозерам гурбы торфу.Пташнікаў.
[Англ. bulldozer.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
абго́н, ‑у, м.
1.Дзеяннепаводледзеясл. абганяць — абагнаць (у 1 знач.).
2. Першая кругавая баразна на ворыве. [Гіляр:] — Прывязу трактар сёння і зраблю абгон.., а заўтра — за дзень, за другі — увесь будзе ляжаць бродаўскі папар дагары скібаю.Баранавых.
•••
У абгон (бегчы, ехаць і пад.) — навыперадкі, абганяючы адзін аднаго.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
4.незак. (звычайна з адмоўем), каго-чаго. Чапаць, закранаць (разм.).
Гэтага чалавека не рушце, ён тут ні пры чым.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
тып, -а і -у, мн. -ы, -аў, м.
1. -у. Мадэль, узор, форма з прыкметамі, якім адпавядае пэўная група прадметаў, з’яў.
Трактар новага тыпу.
Т. гаспадаркі.
2. -у. Вышэйшы падраздзел у сістэматызацыі раслін і жывёл, які аб’ядноўвае роднасныя класы (спец.).
Т. членістаногіх.
3. -у. Характэрны фізічны склад, знешні выгляд чалавека, звязаны з яго этнічнай прыналежнасцю.
Славянскі т. твару.
4. -у. Катэгорыя людзей, аб’яднаных супольнасцю якіх-н. характэрных унутраных або знешніх рыс.
Т. літаратурнага героя.
5. -а. Асобны чалавек, індывідуум, які вылучаецца сярод іншых характэрнымі рысамі (звычайна адмоўнымі).
Гэты т. выдаваў сябе за журналіста.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
апрабава́ць, ‑бую, ‑буеш, ‑буе; зак., што.
1. Узяць на выпрабаванне, паставіць на (пад) выпрабаванне, перш чым пачаць карыстацца (якім‑н. механізмам). Апрабаваць трактар.// Правесці аналіз, вызначыць якасць, змест чаго‑н. Апрабаваць руду.
2. Даць апрабацыю, афіцыйна ўхваліць на аснове праверкі або шырокага абмеркавання.
3.Спец. Правесці апрабацыю (у 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
упераме́жку, прысл.
Разм. Папераменна чаргуючыся адно з другім, у нейкім пэўным парадку. Ішлі халодныя асеннія дажджы ўперамежку са снегам.«Звязда».Спалі.. [дзяўчаты] разам у Валіных сенцах... Раз уставала адна, другі раз — другая, уперамежку, каб устаць з жаваранкамі, прыцемкам пусціць трактар.Лобан.Мы, вучні, размяшчаліся на прыватных кватэрах, уперамежку з вайскоўцамі.Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)