1. Раздзел агранома і заатэхніі, які вывучае метады вывядзення новых сартоў і гібрыдаў сельскагаспадарчых раслін і парод жывёл. Вера Васільеўна працавала дацэнтам на кафедры селекцыі і вяла даследчую работу.Дуброўскі.
2. Галіна сельскагаспадарчай вытворчасці, якая займаецца вывядзеннем сартоў і гібрыдаў сельскагаспадарчых культур, парод жывёл. У галіне селекцыі пладовых культур у нас маецца рад выдатных дасягненняў.«Беларусь».
3. У тэхніцы — вылучэнне карысных сігналаў на фоне перашкод у каналах сувязі. Селекцыя імпульсных сігналаў.
[Ад лац. selectio — адбор.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
відэа...
Першая частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны да электрычных сігналаў, што нясуць інфармацыю аб відарысе (відэасігнал), а таксама да сістэм і ўстройстваў, што выкарыстоўваюцца ў сістэмах перадачы відарыса (відэатэлефон).
[Ад лац. video — бачу.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
радыёрэле́йны, ‑ая, ‑ае.
1. Прызначаны для перадачы радыёсігналаў звышвысокай частаты цераз шэраг прыёмна-перадавальных радыёстанцый. Радыёрэлейная апаратура. Радыёрэлейныя станцыі.
2. Які ажыццяўляецца перадачай сігналаў цераз шэраг прыёмна-перадавальных радыёстанцый. Радыёрэлейная сувязь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
РЭХАЛО́Т (ад рэха + лот),
гідраакустычная прылада для вымярэння глыбіні вадаёма ці глыбіні апускання ў ваду якіх-н. цел. Дзеянне Р. заснавана на вымярэнні часу праходжання ультрагуку ад днішча судна, дзе знаходзяцца выпрамяняльнік і прыёмнік сігналаў, да дна (цела) і назад. Выкарыстоўваюць у суднаходстве, рыбалоўстве і інш. Таксама Р. — прылада для вымярэння глыбіні ўзроўню ў буравой свідравіне, па якім вызначаецца ціск на забой слупа вадкасці. Засн. на вымярэнні часу праходжання гуку ад вусця свідравіны да ўзроўню вадкасці і назад.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВЯТЛАФО́Р (ад святло + грэч. phoros які нясе),
светлавое сігнальнае прыстасаванне для рэгулявання руху на вуліцах, аўтадарогах і чыгунцы.
Адрозніваюць С. каляровыя з сігналамі — зялёным, жоўтым, чырвоным, а таксама сінім, месяцова-белым (на чыгунках); пазіцыйныя — сігналізуюць размяшчэннем аднакаляровых агнёў; камбінаваныя — спалучаюць сігналізацыю колерам і размяшчэннем агнёў. Першае прыстасаванне святлафорнага тыпу ўстаноўлена ў Лондане (1868), трохкаляровы эл. С. — у Нью-Йорку (1918), Маскве (1930). З 1933 мелі ручное пераключэнне сігналаў, з 1951 — аўтаматычнае. На чыгунцы С. выкарыстоўваецца з пач. 20 ст. (выцесніў семафор).
Святлафоры: 1 — з вертыкальным, 2 — з гарызантальным размяшчэннем сігналаў; 3 — з дадатковай секцыяй; 4 — рэверсіўны; 5 — пешаходны; 6 — для рэгулявання руху трамваяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРЫЁМНАЯ ТЭЛЕВІЗІ́ЙНАЯ ТРУ́БКА,
электравакуумная прылада для пераўтварэння эл.сігналаў у бачны відарыс. Адрозніваюць П.т.т. для вяшчальнага і прыкладнога тэлебачання (кінескопы) і індыкатарныя радыёлакацыйныя, асцылаграфічныя і інш.Гл. таксама Электронна-прамянёвая трубка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГІДРАЛАКА́ТАР (ад гідра... + лакатар),
гідралакацыйная станцыя, комплекс прылад і прыстасаванняў для пошуку падводных аб’ектаў, вымярэння іх прасторавых каардынат і параметраў руху, а таксама вызначэння іх прыроды шляхам аналізу адбітых акустычных сігналаў (рэхасігналаў); сродак актыўнай гідралакацыі. Выкарыстоўваюцца ў мараплаўстве (для вызначэння падводных перашкод), у ваен. справе (пошук цэлей, забеспячэнне дзеяння зброі), для картаграфавання дна і адшуквання затанулых аб’ектаў (гідралакатар бакавога агляду і рэхалоты), пры выратавальных работах, у рыбапрамысл. разведцы і інш.
Гідралакатар мае: генератар эл.сігналаў зададзенага віду (імпульсных, неперарыўных, простых, складаных, з рознымі мадуляцыямі); перадавальную і прыёмную акустычныя антэны, якія апускаюцца ў ваду (уяўляюць сабой электраакустычныя пераўтваральнікі эл.сігналаў у акустычныя і наадварот; можа выкарыстоўвацца адна антэна з пераключальнікам «перадача-прыём»); прыстасаванне вылучэння і апрацоўкі рэхасігналаў, якія прымаюцца на фоне перашкод (шумы мора і суднаходства); прыстасаванні адвображання інфармацыі пра аб’екты, якая ўтрымліваецца ў рэхасігналах. Існуе мноства разнавіднасцей гідраклакатараў, якія ўстанаўліваюцца на суднах, самалётах і верталётах, на дне акіяна, а таксама дрэйфуюць, пераносяцца вадалазамі і г.д. У большасці выпадкаў гідралакатары працуюць на частотах ад адзінак да 100 кГц і маюць далёкасць дзеяння да дзесяткаў кіламетраў.
Літ.:
Митько В.Б., Евтютов А.П., Гущин С.Е. Гидроакустические средства связи и наблюдения. Л., 1982;
здольнасць радыёпрыёмнага апарата з мноства сігналаў, якія нясуць розную інфармацыю, вылучаць патрэбныя сігналы ці рэагаваць толькі на сігналы з папярэдне зададзенымі параметрамі; параметр радыёпрыёмніка, які колькасна характарызуе такую здольнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гідралака́цыя, ‑і, ж.
Спец. Вызначэнне месцазнаходжання падводных аб’ектаў шляхам пасылкі і прыёму гукавых сігналаў, якія вылучаюцца аб’ектамі або адбіваюцца імі. // Галіна навукі і тэхнікі, якая вывучае метады і стварае сродкі для такога вызначэння.
[Ад грэч. hýdōr — вада і лац. locatio — размяшчэнне.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗРУХ ФАЗ,
велічыня, якая характарызуе адставанне ў часе аднаго перыядычнага (ці квазіперыядычнага) працэсу ад другога. Выражаецца ў градусах, радыянах, долях перыяду ці даўжыні хвалі. Напр., у ланцугах пераменнага току з кандэнсатарам З.ф. паміж токам і напружаннем роўны 90°.
Паняцце «З.ф.» выкарыстоўваюць пераважна для гарманічных ваганняў, напр. паміж напружаннем і сілай току ў розных пунктах доўгай лініі, антэны і інш. Улік З.ф. важны таксама для сістэм з рэактыўнымі элементамі, прызначаных для зруху сігналаў ў часе (фазавярчальнікі, лініі затрымкі і інш.), у оптыцы (гл.Кагерэнтнасць) і інш. У агульным выпадку З.ф. розны для гарманічных складальных розных частот, што вядзе да скажэнняў формы сігналаў, напр.. ва ўзмацняльніках. Гл. таксама Вектарная дыяграма, Магутнасці каэфіцыент.