Падбярозкі (сям’я) 1/216—217 (укл.)

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ача́г, -а́, мн. -і́, -о́ў, м.

1. Прыстасаванне, дзе распальваюць і падтрымліваюць агонь.

Гарыць агонь у ачагу.

2. перан. Месца, адкуль што-н. распаўсюджваецца, цэнтр чаго-н. (кніжн.).

А. асветы.

А. землетрасення.

А. хваробы.

3. перан. Родны дом, сям’я.

Хатні а.

|| прым. ачаго́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

household [ˈhaʊshəʊld] n.

1. сям’я́, сяме́йнікі, дама́шнія;

the head of the household старэ́йшы ў сям’і́

2. ха́тняя гаспада́рка

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

рэспекта́бельны

(фр. respectable, ад лац. respectus = погляд)

паважаны, шаноўны, сталы, важны (напр. р-ая сям’я).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

белапёры, ‑ая, ‑ае.

Які мае белае пер’е. Жыла на высачэзнай бярозе гэтая лагодная і дружная сям’я белапёрых птушак. М. Ткачоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плеана́зм, ‑у, м.

Моўны зварот, у якім ужыты адназначныя або блізказначныя, часта непатрэбныя словы (напрыклад. памерці смерцю..., свая ўласная сям’я...).

[Грэч. pleonasmos — празмернасць.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

kinsfolk

[ˈkɪnzfoʊk]

n., pl.

сям’я́ f.; сваякі́ pl.; ро́дныя pl., радня́ f.

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

Gáttung f -, -en род; біял. сям’я́; від; літ. жанр

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ро́дзіна 1 ’радня’ (Нас., Касп.; ганц., лун., ЛА, 3), ро́дзічка ’тс’ (віц., Хрэст. бел. дыял.). Да радзі́на, род (гл.).

Ро́дзіна 2 ’сям’я, род’ (Жд. 3; беласт., віл., воран., Сл. ПЗБ) пад уплывам польск. rodzina ’сям’я’.

Ро́дзіна 3 ’радзіма, бацькаўшчына, роднае месца’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ; ТС). Відавочна з рускай мовы, у якой ро́дина ’родная старонка’ упершыню сустракаецца ў Дзяржавіна. Параўн. радзіма (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

«ТАЁТА»,

сям’я аўтамабіляў і аўтобусаў яп. канцэрна «Таёта мотар карпарэйшэн». Выпускаюцца з 1935. Легкавыя аўтамабілі маюць кузаў седан, хэтчбэк ці купэ, рухавік магутнасцю 54—243 кВт, найб. скорасць да 250 км/гадз; грузавыя аўтамабілі агульнага прызначэння — поўную масу 1,99—4,5 т, рухавік магутнасцю 51—88 кВт. Аўтобусы ўмяшчаюць да 26 пасажыраў.

Сям’я аўтамабіляў «Таёта»: 1 — купэ мадэлі «Цэліка»; 2 — пікап «Т-100»; 3 — мікрааўтобус «Хай-Эйс»; 4 — грузавы аўтамабіль «Дына-350».

т. 15, с. 382

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)