ВАТЭРЛІ́НІЯ (галанд. water-lijn ад water вада + lijn лінія),

лінія судакранання паверхні вады з корпусам судна, што плавае. Грузавая ватэрлінія супадае са спакойнай паверхняй вады пры поўнай загрузцы судна і адпавядае найбольшай дапушчальнай у эксплуатацыі асадцы; адзначаецца грузавой маркай. Тэарэтычныя ватэрлініі атрымліваюць сячэннем паверхні корпуса судна гарыз. плоскасцямі на чарцяжы. Форма ватэрлініі і велічыня абведзенай ёю плошчы ўплываюць на характарыстыкі ходкасці і астойлівасці судна.

т. 4, с. 39

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

clipper [ˈklɪpə] n. клі́пер, быстрахо́днае па́руснае су́дна

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

КРЭН (ад галанд. krengen класці судна на бок),

нахіл набок судна або лятальнага апарата. У судна К. узнікае пры несіметрычнай загрузцы і ўздзеянні хваль у час бартавой качкі, вымяраецца крэнометрам; у лятальнага апарата К. узнікае пры разваротах і інш. манеўрах, вымяраецца авіягарызонтам.

т. 8, с. 540

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

МАРАХО́ДНЫЯ Я́КАСЦІ судна,

сукупнасць характарыстык судна, якія вызначаюць яго плывучасць, астойлівасць, непатапляльнасць, ходкасць, кіравальнасць, узыходжанасць на хвалю і інш.

Вызначаюць магчымасць эксплуатацыі судна ў басейнах з рознымі гідраметэаралагічнымі ўмовамі (на рэках, вадасховішчах, партовых акваторыях, рэйдах, у пэўных марскіх раёнах) або без абмежавання раёна плавання. Залежаць ад памераў і суадносін гал. вымярэнняў судна (даўжыні, шырыні, вышыні борта, асадкі), формы абводаў (абрысу вонкавай паверхні корпуса), размеркавання мас па даўжыні і вышыні.

т. 10, с. 106

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

малатана́жны, ‑ая, ‑ае.

З малым танажом (пра судна, вагон, аўтамабіль і пад.). Малатанажнае судна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канане́рскі, -ая, -ае.

У выразе: кананерская лодка — невялікае ваеннае судна з некалькімі гарматамі для дзеяння паблізу берагоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

су́дна², -а, мн. -ы, -аў, м.

Пасудзіна для спаражнення, якая даецца ляжачым хворым.

|| прым. су́днавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тана́ж, -у́, м. (спец.).

1. Водазмяшчэнне судна ў тонах.

2. Грузападымальнасць транспартных сродкаў у тонах.

Т. вагона.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

та́нкер, -а, мн. -ы, -аў, м.

Судна для перавозкі вадкіх грузаў у танках².

|| прым. та́нкерны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шху́на, -ы, мн. -ы, шхун, ж.

Марское судна, якое мае дзве або некалькі мачтаў з касымі парусамі.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)