прыпе́чны, ‑ая, ‑ае.
Які знаходзіцца, размяшчаецца каля печы. Прыпечны палок. □ [Мужчыны] тузаліся ўжо ля дзвярэй, зачапілі нагамі рагачы ў прыпечным закутку, і яны з глухім лязгатам пасыпаліся долу. Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
развясёлы, ‑ая, ‑ае.
Разм. Вельмі вясёлы. — Люба, — смальнуў .. [Сашка] развясёлым голасам, — бяры чарку! Чорны. Ліха рэзаў гармонік, екатаў бубен, з подсвістам, з прыпеўкамі таптала вулкавы пыл развясёлае войска. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́слізнуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
Слізгануўшыся, выпасці, вырвацца. Шост выслізнуўся з рук. □ Брыгадзір, вёрткі і сухарлявы мужчына, лоўка .. выслізнуўся з абдымкаў дырэктара і адгарадзіўся ад яго доўгімі далонямі. Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мутнава́ты, ‑ая, ‑ае.
Крыху мутны, не зусім празрысты. Камандзір.. дастаў з тумбачкі пляшку, наліў паўшклянкі мутнаватага спірту. Шамякін. Вецер прыкметна пацішэў: у мутнаватым месячным святле кружыліся шэрыя сняжынкі. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пазаўчо́ра, прысл.
Два дні назад. Пазаўчора была адліга, потым ціскануў марозік, потым усё прыцерушыла сняжком. М. Стральцоў. Пазаўчора талака была — прывезлі з лесу зруб і ўсе матэрыялы да яго. Машара.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тэ́за, ‑ы, ж.
Спец. Тое, што і тэзіс (у 1 знач.). У беларускім тэксце «Санета» цалкам выпалі першая частка верша, .. тэза, у якой сцвярджаецца свядомы пачатак у творчасці. М. Стральцоў.
[Фр. thése.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
бла́жыць, безас. незак.
Разм. Пра стан млоснасці, моташнасці. Ад гары і чад у яго [Выжлятніка] пачынала блажыць; мітусілася ўваччу. Пташнікаў. Было горка, пагана ў роце: ад «Паміру» ледзь не блажыла. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гламаздава́ты, ‑ая, ‑ае.
Разм. пагард. Нязграбны, няўклюдны. Марцін павярнуўся да гламаздаватага, самаробнага стала і кіўком галавы паклікаў Міхалькова. Кавалёў. Успамінаўся [Васілю] чамусьці.. [Клыбікаў] бацька, гэткі ж высокі і гламаздаваты, як сын. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
згрубе́лы, ‑ая, ‑ае.
Які згрубеў, зрабіўся грубым. — Дзень добры ў хату! — бадзёра кінуў .. [Мікола] групе мужчын, якія, навісшы над прылаўкам, смакталі цыгаркі і церлі згрубелымі пальцамі прывезены сёння Нічыпарам шавіёт. Б. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
еката́ць, екачу, якочаш, якоча; незак.
Разм. Галасіць, заходзячыся ад болю. // Вішчаць, скавытаць (пра жывёл). Бобік рваўся з ланцуга, екатаў, хрыпеў. Рылько. / у перан. ужыв. Ліха рэзаў гармонік, екатаў бубен. М. Стральцоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)