сядзячая сцябельчатая лічынкавая стадыя марской ліліі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
праметафа́за
(ад лац. proto = перад + метафаза)
другая стадыя непрамога дзялення, або мітозу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
infancy
[ˈɪnfənsi]
n., pl. -cies
1) ра́ньняе мале́нства, пара́ немаўля́ці
2) ра́ньняя ста́дыя, пача́ткі разьвіцьця́
3) Law непаўнале́цьце n.
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
яравіза́цыя, ‑і, ж.
1. Першая стадыя развіцця раслін, якая праходзіць пры нізкіх тэмпературах.
2. Перадпасяўная апрацоўка насення з мэтай паскарэння развіцця раслін і павышэння іх ураджайнасці (служыць таксама сродкам ператварэння азімай культуры ў яравую). Яравізацыя насення. □ Дзяўчына расказвала, як яны праводзілі яравізацыю, садзілі адборныя клубні.Стаховіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
СЛА́ЎГАРАДСКІ СТАДЫЯ́Л,
максімальная стадыясожскага зледзянення. Аддзяляецца горацкім інтэрстадыялам ад постмаксімальнага магілёўскага стадыялу. За час С.с. сожскае ледавіковае покрыва дасягнула паўн. мяжы Палесся. У яго краявой зоне сфарміраваліся Белавежская града, краявыя марэнныя ўтварэнні ў раёнах гарадоў Бяроза, Ганцавічы, Салігорск, Бабруйск, Слаўгарад, г.п. Краснаполле. Адклады С.с. прадстаўлены марэннымі, флювіягляцыяльнымі, озавымі, камавымі і інш. ўтварэннямі. Марэна магутнасцю 50—60 м вызначаецца вял. колькасцю адорвеняў дэвонскіх, мелавых, неагенавых парод. Большасць бел. вучоных сожскае зледзяненне адносяць да стадыі дняпроўскага зледзянення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Гарга́ра1 ’сварлівая жанчына’ (Нас., Касп.). Этымалогію дае сам Насовіч: «звукоподражание свойственно грызущимся собакам». Далейшае расшырэнне семантыкі адбывалася так: ’сварлівая жанчына’ → ’злая, худая, вялікая жанчына’ — ’вялікая, няскладная рэч’. Гэта другая «стадыя» зафіксавана ў Бяльк.: «Піліп за жонку узяў нейкую гыргару: ростам пад неба, а худая‑прыхудая». Апошнюю стадыю фіксуе БРС: «вялізная, няскладная рэч».
Гарга́ра2 ’вялізная, няскладная рэч’ (БРС). Гл. гаргара1.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
інтэрфа́за
(ад інтэр- + фаза)
стадыя жыццёвага цыкла клеткі паміж двума паслядоўнымі дзяленнямі мітозу.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гідрапалі́пы
(ад гідра- + паліпы)
паліпоідная стадыя ў жыццёвым цыкле кішачнаполасцевых жывёл падкласа гідроідных.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
мі́тэльшпіль
(ням. Mittelspiel)
сярэдняя стадыя шахматнай або шашачнай партыі, паміж дэбютам і эндшпілем.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шызо́нт
(ад гр. schizo = раздзяляю, расшчапляю)
стадыя падрыхтоўкі да шызаганіі ў некаторых прасцейшых.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)