Sprthalle f -, -n спартыўная за́ла

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

хаке́й, ‑я, м.

Спартыўная камандная гульня з клюшкамі і шайбай на лёдзе або з мячом на траве. Хакей з шайбай. Травяны хакей.

[Англ. hockey.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

бадмінто́н, ‑а, м.

1. Спартыўная гульня, у якой з дапамогай ракетак перакідваецца спецыяльны мячык (валан) цераз сетку.

2. Камплект рэчаў для такой гульні.

[Ад назвы горада.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

баскетбо́л, ‑а, м.

Камандная спартыўная гульня, пры якой кожная каманда імкнецца закінуць рукамі мяч у падвешаны на слупе кошык (кольца з сеткай) праціўніка.

[Англ. basket-ball.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сядло́ўка, ‑і, ДМ ‑лоўцы, ж.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. сядлаць.

2. Спосаб, якім сядлаецца конь; характар сядлання. Спартыўная сядлоўка. Паходная сядлоўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

футбо́лка, ‑і, ДМ ‑лцы; Р мн. ‑лак; ж.

Спартыўная трыкатажная кашуля з адкладным каўняром. Новенькая зялёная футболка шчыльна аблягала.. шырокія плечы [юнака]. Ракітны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

байда́рка, ‑і, ДМ ‑рцы; Р мн. ‑рак; ж.

1. Памянш. да байдара; невялічкая байдара.

2. Спартыўная адна- або двухмесная лодка з закрытым верхам.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВЕЛАБО́Л [ад вела(сіпед) + англ. ball мяч],

спартыўная камандная гульня з мячом на веласіпедах. Гуляюць 2 каманды па 2 чал. Мэта — накіраваць мяч у вароты процілеглай каманды коламі веласіпеда, галавой або тулавам. Гуляюць на адкрытых і закрытых пляцоўках. Найб. пашыраны ў Чэхіі, Славакіі, Германіі.

т. 4, с. 64

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Konditinsschwäche f - спарт. дрэ́нная (спартыўная) фо́рма

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ghsport m -(e)s (спартыўная) хадзьба́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)