эзафагаско́п

(ад гр. oisophagos = стрававод + -скоп)

трубка з аптычнымі і асвятляльнымі сістэмамі, якая выкарыстоўваецца ў медыцынскай практыцы для даследавання стрававода.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

гіраско́п

(ад гіра- + -скоп)

махавік прыбора (ваўчок) на свабоднай восі вярчэння, які захоўвае нязменнае становішча пры ўсякім змяненні становішча самога прыбора.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

стэрэаско́п

(ад стэрэа- + -скоп)

аптычны прыбор, пры дапамозе якога выглядае аб’ёмным прадмет, што адлюстраваны на дзвюх фатаграфіях, зробленых з розных пунктаў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

МІКРАСКО́П (ад мікра... + ...скоп),

аптычная прылада для атрымання павялічанай выявы дробных аб’ектаў або дэталей іх структуры, не бачных простым вокам. Павелічэнне М. дасягае 1500—2000 (яно абмежавана дыфракцыйнымі з’явамі); раздзяляльная здольнасць 0,25 мкм (чалавечае вока не адрознівае дэталей аб’екта, размешчаных бліжэй за 0,08 мм). Большага павелічэння дасягаюць у М., дзе выкарыстоўваецца святло з меншай (<390 нм) даўжынёй хвалі ці імерсійная сістэма (мяжа раздзялення электронных мікраскопаў 0,01—0,1 нм).

М. з’яўляецца камбінацыяй 2 аптычных сістэм — аб’ектыва і акуляра, кожная з якіх складаецца з адной ці некалькіх лінзаў. М. бываюць: палярызацыйныя (для назірання аб’ектаў у палярызаваным святле), люмінесцэнтныя (для аб’ектаў, якія выпраменьваюць люмінесцэнтнае святло), інтэрферэнцыйныя і фазава-кантрастныя (выкарыстоўваюць метады, заснаваныя на інтэрферэнцыі святла), акустычныя (выяву аб’екта даюць у працэсе сканіравання яго пучком акустычных хваль сінхронна з растравай разгорткай праменя электронна-прамянёвай прылады), галаграфічныя (прызначаны для запісу інфармацыі пра дынамічныя аб’екты з выкарыстаннем лазера з паўтаральным імпульсным выпрамяненнем), тэрмахвалевыя (дзеянне заснавана на розных тэрмааптычных эфектах), інфрачырвоныя, металаграфічныя, стэрэаскапічныя, праекцыйныя, рэнтгенаўскія, тэлевізійныя і інш. Першы двухлінзавы М. пабудаваў З.​Янсен (Нідэрланды, каля 1590), больш дасканалы, падобны на сучасны, сканструяваў Р.​Гук (Вялікабрытанія, 1665). У 1673—77 А.​Левенгук (Нідэрланды) з дапамогай М. адкрыў свет мікраарганізмаў. Тэарэт. разлік складаных М. даў ням. фізік Э.​Абе ў 1872. У пач. 1930-х г. пабудаваны першы электронны М.

Літ.:

Микроскопы. Л., 1969.

У.​М.​Сацута.

Схема аптычнага мікраскопа: 1, 2 — акуляры; 3 — прызма; 4 — аб’ектыў; 5 — прадметны столік; 6 — кандэнсар; 7, 9 — дыяфрагмы; 8 — люстэрка; 10 — лінза; 11 — крыніца святла (лямпа).

т. 10, с. 361

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

кальпаско́п

(ад гр. kolpos = похва + -скоп)

прыбор для даследавання жаночых палавых органаў, які стварае штучнае асвятленне і павелічэнне ў 20—30 разоў.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

мутаско́п

(ад лац. muto = змяняю + -скоп)

прататып кіно, від праекцыйнага апарата ў форме скрынкі, у якой праз акуляр можна бачыць рухомыя фотаздымкі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

храмаско́п

(ад храма- + -скоп)

прыбор для атрымання каляровага адлюстравання сумяшчэннем двух або трох чорна-белых фатаграфічных адлюстраванняў, якія асвятляюцца па-рознаму афарбаваным святлом.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

страбаско́п

(ад гр. strobos = кручэнне + -скоп)

дэманстрацыйны або кантрольна-вымяральны аптычны прыбор для атрымання рухомых вобразаў аб’екта, а таксама для фіксацыі асобных фаз руху.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)