узбро́енасць, ‑і, ж.

1. Забяспечанасць арміі ўзбраеннем.

2. Забяспечанасць якімі‑н. прыладамі, прыстасаваннямі, матэрыяламі і пад. Тэхнічная ўзброенасць сельскай гаспадаркі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

аграмі́німум

(ад агра- + мінімум)

мінімум агранамічных ведаў, неабходных для работы ў сельскай гаспадарцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

біястабіліза́тар

(ад бія- + стабілізатар)

устаноўка для перапрацоўкі арганічных адходаў сельскай гаспадаркі на кампост.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

метафо́с

[ад мета- + фос(фар)]

фосфарарганічны прэпарат, які прымяняецца для барацьбы са шкоднымі насякомымі ў сельскай гаспадарцы.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г., часткова)

асігнава́ць, ‑ную, ‑нуеш, ‑нуе; зак., што.

Выдзеліць пэўныя грашовыя сродкі на якія‑н. патрэбы, выдаткі. На развіццё сельскай гаспадаркі дзяржава асігнавала вялікія сродкі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

раслінаво́дства, ‑а, н.

1. Вырошчванне культурных сельскагаспадарчых раслін як галіна сельскай гаспадаркі. Прадукцыя раслінаводства.

2. Навука аб культурных раслінах і іх вырошчванні. Інстытут раслінаводства.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эконо́мика в разн. знач. экано́міка, -кі ж.;

эконо́мика страны́ экано́міка краі́ны;

эконо́мика се́льского хозя́йства экано́міка се́льскай гаспада́ркі;

тенева́я эконо́мика ценява́я экано́міка.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

многазяме́льны, ‑ая, ‑ае.

Які мае вялікую колькасць зямлі для вядзення сельскай гаспадаркі. Многазямельны калгас. // Які мае вялікую колькасць зямлі, прыгоднай для гаспадарчага выкарыстання. Многазямельная краіна.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

плодаагаро́дніцтва, ‑а, н.

Вырошчванне агародніны, ягад, як галіна сельскай гаспадаркі. Займацца плодаагародніцтвам. // Галіна навукі, якая вывучае пытанні развядзення агародніны і пладова-ягадных раслін. Тэхнікум плодаагародніцтва.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

электратэ́хніка, ‑і, ДМ ‑ніцы, ж.

Навука аб прымяненні электраэнергіі для практычных мэт. // Галіна тэхнікі, звязаная з выкарыстаннем электраэнергіі ў прамысловасці, сельскай гаспадарцы, штодзённага ўжытку.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)