Уласцівасць і стан нервознага; хваравітая раздражненасць. Але Даніла прыкмеціў усё-такі і ліхаманкавы бляск вачэй хлопчыка, і хваравітую нервознасць рухаў.Мехаў.Лес супакойвае, разганяе трывогу, нервознасць.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
стэрэаты́пія, ‑і, ж.
Спец.
1. Выраб стэрэатыпаў, а таксама спосаб друкавання з іх.
2. Механічнае паўтарэнне адных і тых самых рухаў, слоў і пад., якія назіраюцца пры некаторых псіхічных захворваннях.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фігура,
знешнія абрысы прадмета, чалавечага цела; пазіцыя аб’екта пры выкананні пэўных рухаў; мастацкае адлюстраванне постаці чалавека або жывёлы; моўны зварот; меладычны элемент; ігральная фішка; важная значная асоба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нерво́васць, ‑і, ж.
Уласцівасць нервовага (у 3 знач.). Нервовасць рухаў.// Павышаная ўзбуджальнасць нервовай сістэмы, хваравітая ўражлівасць. У паходцы і ўсіх рухах Ліквішвілі адчувалася нейкая нервовасць, быццам ён быў раззлаваны чымсьці.Дудо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маніпуля́тар, -а, мн. -ы, -аў, м.
1. Цыркавы артыст, які робіць розныя фокусы з дапамогай лоўкасці рук; фокуснік.
2. Чалавек, які займаецца падробкай, рознымі махінацыямі (неадабр.).
3. Назва некаторых прыстасаванняў для выканання складаных рухаў, дзеянняў, падобных на дзеянні рук (спец.).
|| прым.маніпуля́тарскі, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.) іманіпуля́тарны, -ая, -ае (да 3 знач.).
Маніпулятарскі прыём.
Маніпулятарская махінацыя.
Канструкцыя маніпулятарнага тыпу.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Паралі́ч ’хвароба, пры якой асобныя органы або частка цела трацяць здольнасць да адвольных рухаў’ (ТСБМ). З рус.парали́ч (Крукоўскі, Уплыў, 89), якое праз польск.paraliż ад сяр.-в.-ням.paralis з лац.paralysis ад грэч.παράλυσις ’дазвол; адхіленне’ (гл. Фасмер, Этюды, 142; Мацэнаўэр, 270; Фасмер, 3, 204).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
рэ́зкасцьж.
1. (рухаў) Hast f -, Héftigkeit f -;
2. (гука, адлюстравання) Schärfe f -;
3. (слоўі г. д.) Schróffheit f -, Schärfe f
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
пнеўмо́граф
(ад гр. pneuma = дыханне + -граф)
прыбор для рэгістрацыі дыхальных рухаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
та́нец, ‑нца, м.
1. Від мастацтва, у якім мастацкі вобраз ствараецца сродкамі пластычных рухаў і рытмічнай змены выразных пастаў цела чалавека. Пластычны танец. Класічны танец.
2. Сукупнасць рытмічных і пластычных рухаў пэўнага тэмпу і формы, якія выконваюцца ў такт музыкі, а таксама музыка да гэтых рухаў. Беларускі танец. Украінскі танец. Вальны танец. □ Танцавальны калектыў калгаса «Камінтэрн» .. паказаў танец «Кросны», у якім расказваецца аб майстэрстве ткачых.«Беларусь».
3. Музычны твор у рытме, стылі і тэмпе музыкі да такіх рукаў. Венгерскія танцы Брамса.
4.толькімн. (та́нцы, ‑аў). Забавы, у час якіх удзельнікі робяць такія рухі, танцуюць; танцавальны вечар. Цяпер жа ў вёсцы танцаў не было, і Валодзя быў нават здаволены.Федасеенка.
•••
Ні да танца, ні да ружанца — пра няўмелага, ні на што не здатнага чалавека.
[Польск. taniec ад ням. Tanz.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)