комплекс вузлоў ці асобны агрэгат, які размешчаны ў пярэдняй частцы аўтамабіля ці інш трансп. сродкаў; успрымае праз падвеску (рысоры, спружыны і інш.) верт. нагрузку ад кузава (рамы) і перадае яе на колы, а акружную і бакавую нагрузкі ад іх на кузаў. Пры залежнай падвесцы колаў П.м. выконваецца ў выглядзе бэлькі і 2 шарнірна звязаных з ёю паваротных цапфаў. Пры незалежнай падвесцы асновай П.м. служыць нясучая папярэчына, да якой шарнірна мацуюцца верхні і ніжні хістальныя рычагі. У аўтамабіляў павышанай праходнасці разам з заднім мостам з’яўляецца вядучым (перадае вярчальны момант да кіравальных колаў).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
нясу́чы, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.незал.цяп.ад несці.
2.узнач.прым.Спец. Які падтрымлівае сабой што‑н. нерухомае, служыць апорай для чаго‑н. Нясучы брус рамы сеялкі.
3.узнач.прым. Які нясе шмат яец (пра птушак). Нясучая парода курэй.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ра́ма, -ы, мн. -ы, рам, ж.
1. Аконны пераплёт з устаўленым шклом і без яго.
Драўляныя рамы.
2. Аправа для ўстаўкі карцін, партрэтаў, люстраў і пад.
Прыгожая р.
3. Нясучая частка машыны, якой-н. канструкцыі; станіна.
Веласіпедная р.
4. Прамавугольнік з брусоў або планак для розных патрэб і мэт.
○
Лесапільная рама — машына для падоўжнага распілоўвання бярвення.
|| прым.ра́мны, -ая, -ае (да 1, 2 і 4 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пасту́кваць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Мнагакр.да стукаць. Вартавы аднастайна адмерваў крокі, пастукваў абцасамі, каб не замерзла ногі.Лынькоў.Каб добра лягло бервяно, Злёгку абухам пастуквалі.Барадулін.Мякка пастуквалі колы, вагон пагойдваўся, ледзь чутна паскрыпвала аконнае шкло — яго не шчыльна прыгналі да рамы.Навуменка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ве́сці двайну́ю гульню́ ein Dóppelspiel tréiben*
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
ВАЛКАВА́ЛЬНІКтарфяны,
машына для збірання сухога фрэзернага торфу ў валкі перад складваннем яго ў штабель бункернай уборачнай машынай. Найб. пашыраны універсальныя прычапныя валкавальнікі маркі МТФ-ЗЗБ, выкарыстоўваюцца таксама скрэперы-валкавальнікі МТФ32 для валкавання і фрэзеравання торфу, ротарны шчотачны валкавальнік МТФ-37 і пнеўматычны ПВП-8. Рабочыя апараты валкавальніка МТФ-ЗЗБ складаюцца з рамы на колах і шарнірна падвешаных да яе 4 пар скрабкоў. Шыр. захопу 18—19 м, рабочая скорасць 10,7 км/гадз, прадукцыйнасць 11—12 га/гадз.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КСІЛАФО́Н [ад ксіла... + ...фон(ы)],
самагучальны ўдарны муз. інструмент. Складаецца з храматычна настроеных драўляных брусочкаў рознай даўжыні, размешчаных вертыкальна ў 4 рады на жгутах з саломы (рагожы, гумы). Іграюць на К. драўлянымі палачкамі з патаўшчэннямі на канцах. Шырока вядомы ў многіх народаў свету. У еўрап. сольную канцэртную практыку ўведзены ў 1830-я г. М.Гузікавым, у сімф. аркестр — у канцы 19 ст. Сучасны аркестравы К. мае да 49 брусочкаў, размешчаных звычайна ў 2 рады (накшталт фп. клавіятуры) і прымацаваных да спец.рамы. Асн. разнавіднасці — марымба (з рэзанатарамі — меднымі гільзамі, прымацаванымі пад брусочкамі) і тубафон (з трубкамі замест брусочкаў). Дыяпазон да 4 актаў (ад с1).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
фальцава́ць, ‑цую, ‑цуеш, ‑цуе; незак., што.
Спец.
1. Рабіць фальц (у 1, 2 знач.). Фальцаваць аконныя рамы. □ [Раман Раманавіч:] — У нас механізацыя: машынамі габлюем, пілуем, фальцуем.Дубоўка.
2. Згінаць, згортваць папяровы аркуш у адпаведным парадку. Я апрацоўваў заметкі, збіраў падпіску, фальцаваў газеты, хадзіў на вёрстку ў друкарню.Скрыган.
[Ад ням. falzen — складваць, згібаць.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
przywierać
przywiera|ć
незак. прыставаць, прылягаць;
drzwi nie ~ją do ramy — дзверы не прылягаюць да рамы
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
павыстаўля́ць, ‑яю, ‑яеш, ‑яе; зак., каго-што.
1. Выставіць што‑н. устаўленае ў многіх месцах, усюды. Павыстаўляць падвойныя рамы з вокнаў.
2. Падаўшы ўперад, высунуць, паставіць для агляду, карыстання і пад. усё, многае. Павыстаўляць рукі. Павыстаўляць экспанаты.