ranking​1 [ˈræŋkɪŋ] n. размяшчэ́нне, расстано́ўка па ранжы́ру (у парадку значнасці, важнасці)

2. the rankings pl. sport спіс ле́пшых іграко́ў

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

«ЗАПАРО́ЖАЦ»,

марка легкавых аўтамабіляў асабліва малога класа Запарожскага аўтамаб. з-да (Украіна). Характэрная асаблівасць — задняе размяшчэнне рухавіка. Гл. ў арт. ЗАЗ.

т. 6, с. 531

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

заляга́нне, ‑я, н.

1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. залягаць — залегчы (у 1 знач.).

2. Размяшчэнне ў зямной кары (народ, руды і пад.). Глыбіня залягання каменнага вугалю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

канфігура́цыя, ‑і, ж.

1. Абрысы, формы, знешні выгляд чаго‑н. Канфігурацыя воблакаў. Канфігурацыя крышталяў.

2. Узаемнае размяшчэнне, суадносіны якіх‑н. прадметаў або іх частак. Канфігурацыя зорак.

[Лац. configuratio.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перадыслака́цыя, ‑і, ж.

Перамяшчэнне войск, размяшчэнне іх у другім месцы. Як ні намагаліся немцы, а ўсё ж ім прыйшлося прыняць пункт, якім забаранялася перадыслакацыя войск. Гурскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

рашо́тка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так, ж.

Загарадка, прыстасаванне з планак, металічных пруткоў, дроту і пад. (якія звычайна пераплятаюцца).

Аконная р.

Паддувальная р.

За рашотку садзіць (у турму).

○

Крышталічная рашотка — размяшчэнне атамаў і іонаў у крышталі, якое паўтараецца.

|| прым. рашо́тачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ДЭПАЗІ́ТНЫЯ АПЕРА́ЦЫІ,

аперацыі крэдытных устаноў, банкаў па прыцягненні грашовых сродкаў у выглядзе ўкладаў і размяшчэнне гэтых укладаў; крэдытаванне грашовых сродкаў за кошт атрыманых дэпазітаў.

т. 6, с. 354

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПЕРАСТАНО́ЎКА, з n элементаў,

размяшчэнне гэтых элементаў у якім-н. парадку. Усяго існуе n! = 1∙2∙3∙ ... ∙n розных П. Гл. таксама Камбінаторны аналіз.

т. 12, с. 288

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

латэра́льны, ‑ая, ‑ае.

Спец. Які знаходзіцца збоку; бакавы (анатамічны тэрмін, які паказвае на размяшчэнне якога‑н. органа, часткі цела арганізма збоку ад сярэдняй плоскасці цела). Латэральныя зубы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каза́рменны вайск.:

каза́рменнае размяшчэ́нне во́йскаў Kaserņíerung der Trúppen;

пераве́сці на каза́рменнае палажэ́нне kaserníeren vt

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)