БЕЛАРУ́СКАЕ РА́ДЫЁ за мяжой.

Упершыню перадачы на бел. мове пачалі выходзіць у 1928—29 у Чыкага (ЗША, засн. Я.​Варонкам, адноўлены ў 1940-я г. Я.​Тарасевічам), з 1949 на радыё Ватыкана (засн. П.​Татарыновічам). У 1954 створана бел. рэдакцыя на радыё «Вызваленне» ў Мюнхене (кіраўнік В.​Жук-Грышкевіч; з 1959 наз. «Свабода», з 1995 у г. Прага, кіраўнік М.​Іваноў). З 1958 на Мадрыдскім нац. радыё (Іспанія) пачаліся штодзённыя бел. перадачы. На бел. мове выходзілі таксама перадачы ў ЗША (у гарадах Дэтройт, Кліўленд, Нью-Йорк), у Канадзе (Лондан, Садбур, Таронта, Оўквіл), у Аўстраліі (Брысбен, Мельбурн), у Вялікабрытаніі, Германіі, Аргенціне, Бельгіі і інш. Існуюць (1996) бел. праграмы на радыёстанцыях «Свабода», «Нёман» (г. Чыкага, ЗША, кіраўнік Н.​Жызнеўскі), «Рэха Масквы» (г. Масква, Расія), у Ватыкане, у гарадах Перт і Сідней (Аўстралія, кіраўнікі М.​Раецкі, М.​Лужынскі), Беласток (Польшча, наз. «Пад знакам пагоні»), Вільнюс (Літва, «Беларускае слова на хвалях Літвы»), Львоў (Украіна, «Весткі з Беларусі»), на нац. радыё Польшчы, Латвіі, Эстоніі і інш.

А.​С.​Ляднёва.

Да арт. Беларускае радыё за мяжой. Беларускае радыё ў Таронта. У студыі Ю.​Рапецкі.

т. 2, с. 399

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РАДЫЁ...,

частка складаных слоў, якая паказвае на адносіны іх да радыё, напр., радыёхвалі.

т. 13, с. 230

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

broadcast​1 [ˈbrɔ:dkɑ:st] n. перада́ча (па радыё, тэлебачанні); радыёвяшча́нне; трансля́цыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

broadcast​2 [ˈbrɔ:dkɑ:st] v. (broadcast) перадава́ць па ра́дыё; ве́сці радыёперада́чу

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

newscaster [ˈnju:zkɑ:stə] n. ды́ктар апо́шніх наві́н (на радыё ці тэлебачанні)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

prerecord [ˌpri:rɪˈkɒ:d] v. папярэ́дне запіса́ць (радыё-, тэлепраграму і да т.п.)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

radio​2 [ˈreɪdiəʊ] v. перадава́ць па ра́дыё; пасыла́ць радыёгра́му; радзі́раваць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

road show [ˈrəʊdʃəʊ] n. ра́дыё- або́ тэлерэпарта́ж з ме́сца падзе́й

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

telegraphy [tɪˈlegrəfi] n. тэлеграфі́я;

wireless telegraphy бяздро́тавая тэлеграфі́я; радыё тэлеграфі́я

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

transistor [trænˈzɪstə] n.

1. транзі́стар (радыё)

2. phys. крысталі́чны трыёд

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)