прытарнава́цца, ‑нуюся, ‑нуешся, ‑нуецца; зак.

Абл. Прыпыніцца, прыстаць. Аўтух з сваёй кампаніяй скалазубаў прытарнаваўся да плота — вакол яго, як заўсёды, грымеў безупынны раскатны рогат. Зарэцкі. І толькі прытарнаваўся я, ногі пад сябе падкурчыў, як адчыніліся дзверы і ўвайшоў рослы такі, над усімі піянерамі большы. Баранавых.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

перахва́тчык, ‑а, м.

Той, хто перахватвае што‑н. Самалёт-перахватчык. □ — Падняць перахватчыкаў... — усхвалявана загадаў начальнік галоўнага каманднага пункта. Алешка. Быў знаёмы з плытагонамі, прыходзіў у захапленне ад перахватчыкаў, смелых і дужых людзей, якія дапамагалі плытагонам прыстаць да берага, а потым правесці каравая плытоў пад мост. Маўзон.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыкарэ́ць, ‑эе; зак.

Закарэўшы, прыстаць, прысохнуць. Павязка прыкарэла да раны. □ Я раблю намаганне сесці. Недзе на спіне прыкарэла сарочка да свежай раны, коле ў правым баку. С. Александровіч. На ботах ля самых калень разам з пяском прыкарэла жоўтае сасновае шыллё: Вуля нядаўна хадзіў па лесе. Пташнікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Прычабе́ніцца (прычэбеніцца) ’прычапіцца, прыстаць’ (ТС). Фармальна каранёвая частка суадносіцца з чэбень ’каркас галаўнога ўбору’, вытворнага ад набіць ’сціскаць’ (ТС). Сумнеўная сувязь з рус. арханг. чабанить, чебанить ’прыставаць да берага’, алан. ’хутка рухацца, бегчы’, якія Трубачоў у Фасмера (4, 308) параўноўвае з рус. табанить (гл. табаніць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Прыблакуня́цца (приблукуня́цьца) ’прывалачыце, прыплясціся’ (Нас.). Звязана з прыблука́ць, прыблука́цца ’блукаючы, апынуцца дзе-небудзь; прыплясціся куды-небудзь’ (Др.-Падб., ТСБМ), якое з блука́ць (гл.), аформленае экспрэсіўным суфіксам ‑ун‑. Параўн. рус. наўг. приблу́катьсяпрыстаць, прыбіцца да каго-небудзь, чаго-небудзь, блукаючы’, укр. приблука́ти ’заблукаўшы або блукаючы, прыйсці куды-небудзь’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

прильну́ть сов.

1. (плотно прижаться) прытулі́цца; прыгарну́цца, прыхіну́цца, прыхілі́цца; (приникнуть) прыпа́сці;

2. разг. (прилипнуть, пристать) прылі́пнуць; прыста́ць;

3. перен., разг. (примкнуть) прымкну́ць; далучы́цца.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

прыблы́тацца, ‑аюся, ‑аешся, ‑аецца; зак.

Разм.

1. Прыблудзіцца, прыблукаць куды‑н. Дзяўчына, відаць, трымала дзверы на засаўцы, баялася, каб не прыблытаўся салдат які ці афіцэр п’яны. Лобан.

2. Прыстаць да каго‑, чаго‑н.; прыняць удзел у чым‑н. [Наўмыснік:] — Цяпер і рад, што сюды прыблытаўся: тут жа такая работа вялікая пачынаецца. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пры́стань Месца на беразе, прыстасаванае для прычалу параходаў (БРС). Тое ж пры́стаць, прыста́нішча (Слаўг.).

ур. Параходская Прыстань у г. Слаўгарадзе, ур. Ба́рышнева Прыстань, ці Ба́рышнае (рум) каля в. Дабранка Слаўг.

Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)

Прысе́брыцца ’прымазацца, прыстаць збоку да чаго-небудзь ці якой-небудзь справы і нешта атрымаць ад гэтага’ (Нас., Янк. 3.), прысе́рбіцца ’тс’, прысябры́цца ’прысуседзіцца’ (Байк. і Некр.), ’паддобрыцца’ (Сл. Брэс.), прысябрава́цца ’падсесці’ (шальч., Сл. ПЗБ). Рус. паўн.-зах. присе́бри́ться, приси́бриться ’далучыцца, прысуседзіцца’; укр. присе́рбитися ’прысуседзіцца, прымазацца, прычапіцца’. Прэфіксальны зваротны дзеяслоў ад ся́бар, ся́бра (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пры́стані, пры́станкі, пры́стань ’прыняцце зяця ў дом цесця’ (Нас.); параўн. рус. смал. при́станки: идить в при́станки ’жаніцца і заставацца жыць у доме жонкі’, при́стань ’зяць, прыняты ў сям’ю жонкі, які жыве ў доме цесця’, зах.-бранск. жить в при́стани ’жыць у доме жонкі’, укр. при́стани ’далучэнне да кампаніі’, приста́я ’ўступленне ў шлюб у якасці прымака’. Да прыста́ць < стаць (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)