(н.-лац. pericarpium, ад гр. peri = вакол + karpos = плод)
сценка плода ў раслін, якая акружае насенне.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
лупі́на, ‑ы, ж.
1. Вонкавая абалонка плода, семя. Іван з Колем пакідалі на падлогу гарбузовых лупін і коўзаліся.Карпюк.
2.толькімн. (лупі́ны, ‑пін). Адходы пасля ачысткі пладоў, семя; шалупіны. Набрала [Кацярына] кош лупін са смеццем і падышла да гаража.Ваданосаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́ды, ‑аў; адз.няма.
Фізіялагічны працэс выхаду плода з цела маці. Прымаць роды. □ У калгасніцы з суседняй вёскі былі цяжкія роды, і Вера ўсю ноч змагалася за жыццё маці і дзіця.Корбан.Першы раз пасля родаў Маша выйшла ў поле.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
цяжа́рнасць, ‑і, ж.
1. Стан жанчыны ў перыяд развіцця плода ў яе арганізме. Водпуск па цяжарнасці.
2. Працэс, у выніку якога з аплодненай яйцаклеткі ў арганізме жывародных развіваецца плод.
•••
Пазаматачная цяжарнасць — аб цяжарнасці, якая праходзіць не ў матцы, па-за маткай.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ля́скалка ’скрыпень вузкалісты, Epilobium angustifolium Scop.’ (лельч., Нар. лекс.). Відаць, да ля́скаць. Аднак матывацыя застаецца няяснай. У часткі назваў пераважае «гукавая» прыкмета: скрыпень, скрыпнік, скрыпун. Сюды ж і ля́скалка. Магчыма, паводле гука пры ляску, трэску плода-каробачкі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АЎТАХАРЫ́Я, аўтахорыя (ад аўта... + ...харыя),
распаўсюджванне насення і спораў раслін з дапамогай прыстасаванняў самой расліны, без удзелу паветра, жывёл і інш. знешніх агентаў. Ажыццяўляецца ў 2 асн. формах: самаадвольнае ападанне пладоў і насення пад дзеяннем сілы цяжару (барахорыя) і актыўнае раскіданне насення (у радыусе ад 1 да 15 м) з плода, які лопаецца. Гэта форма аўтахарыі ўласціва пераважна сухім пладам (бабовыя, гераніевыя, віды фіялкі і інш.), а таксама некаторым сакавітым (гарбузовыя, бальзамінавыя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАРДНЕРЭЛЁЗ, бактэрыяльны вагіноз,
бактэрыяльная хвароба палавых органаў чалавека. Узнікае ў выніку замяшчэння іх нармальнай мікрафлоры анаэробнымі бактэрыямі (напр., гарднерэла, адсюль назва). Перадаецца палавым шляхам. Найчасцей хварэюць жанчыны (паражаюцца похва і шыйка маткі), радзей мужчыны (пашкоджваюцца мочавыдзяляльны канал і прастата); магчыма ўнутрывантробнае інфіцыраванне плода. Інкубацыйны перыяд 7—10 дзён. Сімптомы: звадкаваныя выдзяленні з похвы і мочавыдзяляльнага канала з непрыемным пахам, сверб і смыленне ў палавых органах. Лячэнне: антыбіётыкі, змазванне слізістых абалонак похвы спец. растворамі.
расійскі батанік. Чл.-кар.АНСССР (1932). Скончыў Маскоўскі ун-т (1914). З 1920 праф. Варонежскага ун-та, з 1937 арганізатар і дырэктар Варонежскага бат. саду. Навук. працы па эвалюцыі, сістэматыцы і марфалогіі вышэйшых раслін, гісторыі батанікі. Аўтар філагенетычнай сістэмы вышэйшых раслін. Даў новую класіфікацыю сям. парасонавых на аснове вывучэння анатоміі плода.
Тв.:
Новый принцип биологии: Очерк теории симбиогенеза. М., 1924;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МУСКА́ТНЫ АРЭ́Х,
насенне з пладоў мускатніку духмянага (Myristica fragrans). Культывуюць у тропіках абодвух паўшар’яў. Плод — яйцападобная аранжава-жоўтая мясістая ягада даўж. 4—6 см. Пры выспяванні скурка і мякаць плода расшчапляюцца кальцавой верт. трэшчынай і адкрываюць цёмна-бурае насенне, часткова ўкрытае ярка-чырв. сакаўным прынасеннікам. Высушаны прынасеннік ужываецца як прыправа і наз. мускатным цветам або мацысам. Духмянае ядро пасля апрацоўкі выкарыстоўваюць у харч. і тытунёвай прам-сці, кулінарыі, медыцыне, парфумерыі.