паўвостраў у Баранцавым м., на ПнЗ Мурманскай вобл. Расіі (Кольскі п-аў). Плато, якое стромка абрываецца да мора (выш. да 299 м). Складзена з гліністых сланцаў, пясчанікаў, вапнякоў. Мохава-лішайнікавая тундра. Мора каля ўзбярэжжа Р. не замярзае (уплыў цёплага Нордкапскага цячэння), багатае рыбай.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАНГРЭ́К,
куэставы ўступ плато Карат, пераважна ў Тайландзе (уздоўж мяжы з Кампучыяй і Лаосам). Даўж. каля 300 км. Выш. да 761 м. Складзены пераважна з пясчанікаў. Паўн. схілы спадзістыя, паўднёвыя — стромкія, моцна расчлянёныя. Клімат субэкватарыяльны. Трапічныя лістападныя лясы, саванны. У зах. частцы Д. нац. парк Кхаўяй.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЭ́ВАН (Devon),
востраў у Канадскім Арктычным архіпелагу, тэр. Канады. Пл. 54 тыс.км². На Укрышт. масіў, выш. да 1887 м, укрыты ледавікамі. Цэнтр.ч. — вапняковае плато, выш. 250-600 м. На ПнЗ — сярэднягор’е, выш. 360—540 м. Берагі парэзаны залівамі і фіёрдамі. Месцамі расліннасць арктычнай тундры.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РО́АНАК (Roanoke),
рака на У ЗША. Даўж. 725 км, пл. басейна 25 тыс.км². Вытокі на зах. схілах Блу-Рыдж (сістэма Апалачаў), цячэ па плато Підмант і Прыатлантычнай нізіне, упадае ў зал. Албемарл Атлантычнага ак. Сярэдні гадавы расход вады 230 м³/с. ГЭС. Суднаходная ў нізоўях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМА́ЛІ́,
паўвостраў на У Афрыкі. Пл. каля 750 тыс.км². Абмываецца на Пн Адэнскім зал., на У і ПдУ Індыйскім ак. Большая ч. паверхні — ступеньчатыя плато (выш. 1000—1500 м), на Пн — горы (г. Шымбірыс, выш. 2416 м). Клімат субэкватарыяльны, на Пн — трапічны, засушлівы, у цэнтр.ч. — пустынны. Ападкаў 250—500 мм за год. На ПнЗ ва ўзвышанай ч. колькасць ападкаў павялічваецца (больш за 1000 мм за год). Рэкі — пераважна часовыя патокі, акрамя рэк Джуба і Уэбі-Шабеле. У далінах рэк галерэйныя рэдкалессі, на ўнутр.плато — тыповыя і апустыненыя саванны, а па схілах — лясы з дрэвападобных ядлоўцаў, на ўзбярэжжы акацыевыя паўпустыні. Качавая жывёлагадоўля, у аазісах вырошчваюць кукурузу, бананы, арахіс і інш. На тэр. паўвострава — дзяржавы Самалі, Джыбуці, усх. раёны Эфіопіі. Важнейшыя гарады і порты — Магадыша (Самалі), Джыбуці (Джыбуці).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БАСУ́ТА (Basuto),
плато на ПдУ Афрыкі, частка Драконавых гор, у Лесота. Пераважныя выш. 2300—3000 м, найб. — 3276 (г. Тхабана-Нтленьяна). Парэзана далінамі р. Аранжавая і яе прытокаў на шэраг асобных масіваў. Складзена з пясчанікаў і сланцаў, перакрытых базальтамі. Клімат субтрапічны вільготны. Высакагорная злакава-хмызняковая расліннасць, сухі стэп.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛАРА́ДА (Colorado),
рака на Пд ЗША, у штаце Тэхас. Даўж. 1450 км, пл.бас. 107 тыс.км². Пачынаецца на плато Льяна-Эстакада, упадае ў Мексіканскі заліў. Веснавое разводдзе, летнія паводкі. Сярэдні гадавы расход вады ў ніжнім цячэнні 81 м³/с. Шмат вадасховішчаў. Выкарыстоўваецца для арашэння. На К. — г. Остын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫРА́НГА,
горы на Пн п-ва Таймыр, у Краснаярскім краі Расійскай Федэрацыі. Сістэма паралельных або кулісападобных хрыбтоў і хвалістых плато працягласцю да 1100 км, шыр. больш за 200 км. Выш. да 1146 м. Складзены пераважна з габрадыябазаў. На У ледавікі (агульная пл. 30,5 км²). Камяністая тундра і арктычная горная пустыня.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВА́НА (Savannah),
рака на ПдУ ЗША. Даўж. 725 км, пл. басейна 27,2 тыс.км². Пачынаецца ў Апалачах, перасякае плато Підмант і Прыатл. нізіну, упадае ў Атл.ак. Веснавыя паводкі. Сярэдні расход вады 336 м³/с. Суднаходная да г. Агаста (356 км), вышэй якога буйное вадасховішча. ГЭС. Каля вусця — порт Савана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІ́РДМАРА ЛЕДАВІ́К (Beardmore Glacier),
далінны ледавік у Антарктыдзе. Адкрыты ў 1908 англ. экспедыцыяй Э.Шэклтана. Адзін з найбольшых далінных ледавікоў на Зямлі. Даўж. каля 200 км, шыр. каля 40 км. Апускаецца з Палярнага плато, уліваецца ў шэльфавы ледавік Роса ў паўн.-зах.ч. Берага Шэклтана. Штогадовы расход лёду ў вусці каля 6 км³.