(фр. isomérisation, ад гр. isomeres = роўна падзелены)
ператварэнне аднаго ізамера ў другі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
гомамарфі́зм
(ад гома- + -марфізм)
мат. адназначнае ператварэнне алгебраічнай сукупнасці ў іншую, падобную сукупнасць.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
эндаэкагене́з
(ад энда- + экагенез)
біял.ператварэннефітацэнозу пад уплывам змены асяроддзя самім фітацэнозам.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
рэарганіза́цыя, ‑і, ж.
Змена структуры, арганізацыі чаго‑н.; перабудова, ператварэнне чаго‑н. у што‑н. Рэарганізацыя МТС. Рэарганізацыя Інбелкульта ў Акадэмію навук. □ Што датычыць Мікалая Герасіменкі і Дзмітрыя Вухарына, то гэтыя маладыя шахцёры з першых жа дзён рэарганізацыі брыгад сталі кіраваць праходчыцкімі звеннямі.Кулакоўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
рэцэ́пцыя, ‑і, ж.
1.Кніжн. Запазычанне і прыстасаванне грамадствам сацыялагічных і культурных форм, якія ўзніклі ў іншай краіне ці ў іншую эпоху. Рэцэпцыя рымскага права ў краінах Заходняй Еўропы.
2.Спец. Успрыманне і ператварэнне механічных, тэрмічных, электрамагнітных, хімічных і інш. раздражняльнікаў у нервовыя сігналы.
[Ад лац. receptio — прыняцце.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
przemiana
ж.
1. змена, змяненне;
2.ператварэнне;
przemiana materii біял. абмен рэчываў
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
НАКАПЛЕ́ННЕ,
адкладанне часткі даходу, прыбытку на будучыя патрэбы; ператварэнне часткі прыбавачнай вартасці ў капітал у працэсе расшыранага ўзнаўлення. Гіст. і лагічнай перадумовай Н. з’яўляецца першапачатковае накапленне капіталу. Рухаючы матыў Н. — атрыманне макс. прыбытку і рыначная канкурэнцыя, якая стымулюе нарошчванне маштабу вытв-сці з мэтай умацавання сваіх пазіцый на рынку. Адрозніваюць Н. вытворчае (расшыраецца і ўдасканальваецца працэс матэрыяльнай вытв-сці) і невытворчае (развіваецца і ўдасканальваецца невытв. сфера). Памеры Н. залежаць ад аб’ёму нацыянальнага даходу, узроўню прадукцыйнасці працы, эканомнага выкарыстання рэсурсаў, памераў замежных субсідый і займаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕРЭІ́ДЫ (Nereidae),
сямейства многашчацінкавых чарвей. 35 родаў, каля 450 відаў. Пашыраны ўсюды ў прыбярэжнай зоне мораў. Некат. пераносяць моцнае апрасненне. Жывуць на дне ў норках, утвараюць вял. пасяленні. Найб. шматлікі род нерэіс (Nereis) — каля 150 відаў.
Даўж. ад 4 да 90 см (звычайна 5—10). Афарбоўка пераважна зялёных тонаў. Усёедныя. Раздзельнаполыя. Пры палавой спеласці ў многіх Н. адбываецца ператварэнне ў гетэранерэідныя формы (эпітакія); павялічваюцца вочы, параподыі, паяўляюцца плавальныя шчацінкі, і чэрві падымаюцца на паверхню вады для размнажэння. Корм для рыб і птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРУСА́К, таракан рыжы (Blattella germanica),
насякомае атр. тараканавых. Пашыраны ўсюды; сінантропны від, жыве пераважна ў жыллі чалавека. Актыўны ўначы. Можа пашкоджваць харч. прадукты, скураныя вырабы, пераплёты кніг, пакаёвыя і цяплічныя расліны. Пераносчык узбуджальнікаў шэрагу хвароб (напр., дызентэрыі) і яец гельмінтаў. Цеплалюбівы, гіне пры т-ры ніжэй за -5 °C.
Даўж. да 13,3 мм. Цела пляскатае. Пярэднія крылы (надкрылы) скурыстыя, заднія — тонкія. Вусікі доўгія. Ротавыя органы грызучыя. Усёедныя. Яйцы адкладваюць (да 40 шт.) у аптэку — хіцінавую капсулу, якую да 40 дзён выношваюць на канцы брушка. Ператварэнне няпоўнае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САСЮ́Р (Saussure) Нікала Тэадор (14.10.1767, г. Жэнева, Швейцарыя — 18.4.1845),
швейцарскі аграхімік і фізіёлаг раслін. Чл.-кар. Парыжскай АН (1808), чл. Лонданскага каралеўскага т-ва (1820). З 1802 праф. Жэнеўскага ун-та. Навук. працы па фізіцы, хіміі, геалогіі, фізіялогіі раслін. Вывучаў фізіялогію прарастання насення, ператварэнне крухмалу ў цукар, браджэнне. Упершыню выкарыстаў метады колькаснага хім. аналізу пры вывучэнні газаабмену і мінер. жыўлення раслін. Эксперыментальна паказаў засваенне раслінамі на святле вугляроду з вуглякіслага газу з выдзяленнем кіслароду, і што ў працэсе дыхання расліны, як і жывёлы, паглынаюць кісларод і выдзяляюць вуглякіслы газ.