Невялікая прамысловая рыба атрада селядцовападобных, якая водзіцца пераважна ў басейнах Паўночнага Ледавітага і ў паўночнай частцы Атлантычнага і Ціхага акіянаў.
[Ад фінск. kuore.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КЕНТ (Kent) Рокуэл (21.6.1882, г. Тарытаўн, ЗША — 13.3.1971),
амерыканскі мастак, пісьменнік, прадстаўнік амер. рэалізму. Ганаровы чл.АМСССР (1962). Скончыў Калумбійскі ун-т, вучыўся жывапісу ў У.М.Чэйза і Р.Хенры (1909). Шмат вандраваў па Пн ЗША і інш. краін. Уражанні ад паўн. прыроды і побыту жыхароў адлюстроўваў у маст. і літ. творах. Рабіў антыфаш. плакаты і карыкатуры. Ілюстраваў уласныя кнігі, амер., зах.-еўрап., рус. аўтараў. Сярод жывапісных твораў: «Працаўнікі мора», «Зіма» (абодва 1907), «Вяртанне паляўнічага. Паўночная Грэнландыя» (1933), «Лістапад у Паўночнай Грэнландыі», «Поўнач» (1935—37), «Рака Осейбл. Зіма» (1960) і інш. Аўтар кніг, напісаных на аснове сваіх падарожжаў: «У дзікім краі» (1920), «Курс N by Е» (1930), «Саламіна» (1935), «Пра людзей і горы» (1959), «Грэнландскі дзённік» (1962), а таксама аўтабіягр. «Гэта маё ўласнае» (1940), «Гэта я, Божа!» (1955).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗМЯЯ́ (лац. Serpens),
экватарыяльнае сузор’е. Пачынаецца на Пд ад Паўночнай Кароны. Найб. яркая зорка 2,6 візуальнай зорнай велічыні; 60 зорак ярчэй 6-й зорнай велічыні. Складаецца з 2 частак (галава і хвост), падзеленых сузор’ем Змеяносца. На тэр. Беларусі відаць вясной і летам. Гл.Зорнае неба.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
буды́зм, ‑у, м.
Рэлігія, якая ўзнікла ў канцы 6 ст. да н. э. у Паўночнай Індыі і пашырылася ў Тыбеце, Манголіі, Індакітаі, Кітаі, Бірме, Японіі і некаторых іншых краінах Усходу.
[Па імені легендарнага заснавальніка гэтай рэлігіі Буды.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чырванаску́ры, ‑ая, ‑ае.
1. З чырвонай або чырванаватай скурай.
2. З цёмна-жоўтай, чырванаватай афарбоўкай скуры (пра індзейцаў Паўночнай і Паўднёвай Амерыкі). Чырванаскурыя плямёны.//узнач.наз.чырванаску́рыя, ‑ых. Індзейцы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эрг1, ‑а, м.
Спец. Адзінка работы (энергіі), роўная рабоце, выкананай сілай у адну дыну на шляху ў адзін сантыметр.
[Ад грэч. érgon — праца, работа.]
эрг2, ‑а, м.
Пясчаны масіў у пустынях Паўночнай Афрыкі.
[Араб.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Вігва́м ’жыллё індзейцаў Паўночнай Амерыкі з вецця, кары і скур’ (КТС, БРС). Запазычана праз рус. мову з а.-англ.wigwam (< алгонкінск.wēkou‑om‑ut ’у сваім доме’; параўн. Скіт, 610; Шанскі, 1, В, 92).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
АРТЫ́КУЛЫ КАНФЕДЭРА́ЦЫІ (The articles of Confederation),
першая канстытуцыя ЗША. Прынята ў ліст. 1777, дзейнічала ў 1781—89. Замацавала заваяванні, дасягнутыя ў час Вайны за незалежнасць у Паўночнай Амерыцы 1775—83, і вызначыла рэсп. форму дзярж. ўпарадкавання б.англ. калоній у Паўн. Амерыцы, абвясціўшы ўтварэнне канфедэрацыі і вечны саюз штатаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСТЛЯ́НДЫЯ,
гістарычная назва паўн. часткі Эстоніі. З 13 ст. пад уладай Даніі, у 1346—1561 — Лівонскага ордэна, у 1561—1710 — Швецыі. У выніку Паўночнай вайны 1700—21 далучана ў 1710 да Расіі: з 1710 Рэвельская, у 1783—1917 Эстляндская губ. (гл. таксама гіст. нарыс у арт.Эстонія).