Südwéstenminv ужываецца без артыкляпаўднёвы за́хад
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пампе́ра
(ісп. pampero)
халодны паўднёвы вецер у Аргенціне і Уругваі, выкліканы пранікненнем антарктычнага паветра.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
КУ́КА ГАРА́ (Cook Mount; мясц. назва Аарангі, на мове маоры — вял. белае воблака),
найбольшая вяршыня ў Новай Зеландыі, на в-ве Паўднёвы. Выш. 3764 м. Складзена з крышт. парод. Вяршыня мае форму сядла з вельмі стромкімі схіламі. Снежнікі, ледавікі, у т. л. ледавік Тасмана (даўж. 29 км). Нац. парк Маўнт-Кук (уключаны ЮНЕСКА у спіс Сусветнай спадчыны). Названа ў гонар Дж.Кука.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕРО́ (Perrault) Клод (каля 1613, Парыж — 8.10.1688),
французскі архітэктар, тэарэтык архітэктуры. Брат Ш.Перо. Па адукацыі ўрач, займаўся матэматыкай, фізікай, тэхнікай, археалогіяй, выконваў кардоны для габеленаў. Найб. вядомыя арх. работы П. ў Луўры (фасады парадны ўсходні з каланадай, 1667—74, і паўднёвы), якія з’яўляюцца вяршыняй ранняга франц. класіцызму. Адзін з заснавальнікаў Каралеўскай акадэміі архітэктуры ў Парыжы (1671). У 1673 пераклаў арх. трактат Вітрувія.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПО́ЛЮСЫ СВЕ́ТУпаўночны і Паўднёвы,
пункты перасячэння восі свету з нябеснай сферай. Паблізу Паўн. П.с. знаходзіцца Палярная зорка. Не ўдзельнічаюць у сутачным вярчэнні нябеснай сферы, але з прычыны прэцэсіі павольна перамяшчаюцца адносна зорак па эліпсе, які не замыкаецца, з вуглавым памерам вял. паўвосі 26°27′ і робяць поўны абарот за 26 тыс. гадоў. Пры гэтым з-за нутацыі маюць месца невялікія ваганні П.с.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зюйд-ве́ст
(гал. zuid-west)
1) паўднёвы захад, паўднёва-заходні напрамак;
2) паўднёва-заходні вецер.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
зюйд-о́ст
(гал. zuid-oost)
1) паўднёвы ўсход, паўднёва-ўсходні напрамак;
2) паўднёва-ўсходні вецер.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
Ву́гріў ’сонечная, захаваная ад ветру мясціна, дзе добра грэе сонца’ (З нар. сл.). Рус.угрева ’ўчастак зямлі, які лепш награваецца сонцам дзякуючы схілу ў паўднёвы бок’, укр.вигріви ’месца, дзе грэе сонца’, чэш.výhřev ’ціхае месца, дзе добра грэе сонца’. Аддзеяслоўнае ўтварэнне ад уграваць (гл. грэць).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
падраён, ‑а, м.
Частка раёна, падпарадкаваная ў якіх‑н. адносінах раёну. На тэрыторыі Беларусі вылучаюць тры кліматычныя раёны: паўночны, сярэдні і паўднёвы.. Сярэдні раён падзяляецца ў кліматычных адносінах на два падраёны: заходні і ўсходні.Прырода Беларусі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЗА́КІНТАС, Закінф,
(Zakynthos), востраў у Іанічным м., самы паўднёвы ў групе Іанічных астравоў. Тэр. Грэцыі. Пл. 408 км². Аддзелены ад п-ва Пелапанес пралівам Закінтас (шыр. каля 20 км). Зах. палова вострава гарыстая (вапняковы масіў выш. да 756 м), зараснікі маквісу і фрыганы; на У узгорыстая раўніна з садамі, вінаграднікамі, гаямі аліваў. Клімат міжземнаморскі, ападкаў да 1000 мм за год. Радовішча асфальту. Гал. горад і порт Закінтас.