БІПАЛЯ́РНАСЦЬ (ад бі... + грэч. polos полюс) у экалогіі, геаграфічнае пашырэнне жывых арганізмаў адзінага віду ў халодных і ўмераных шыротах абодвух паўшар’яў (напр., мідыі, акулы, анчоўсы, кількі, коцікі, кіты, сардзіны, вушастыя цюлені, шэрыя дэльфіны і інш.) і іх адсутнасць у трапічным поясе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Аржы́ська, іржы́ска, ржы́ска ’зжатае поле жыта’ (ДАБМ к. 270; Смул., 176; Смулкова, SOr, 1969, 1, 71). З польск.rżyśko ’тс’ (улічваючы геаграфічнае пашырэнне на Захадзе і суфіксацыю).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
павелічэ́ннен. Vergrößerung f -, -en; Verméhrung f -, -en (памнажэнне); Erwéiterung f -, -en (пашырэнне); Zúnahme f -, -n, Stéigerung f -, -en, Zúwachs m -(e)s; Verstärkung f - (сілы)
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
СУПЕР... (ад лац. super зверху, над),
першая састаўная частка складаных слоў, якая паказвае на размяшчэнне зверху, над чым-н. (напр., супервокладка); вышэйшую ступень якасці чаго-н., узмацненне дзеяння і пашырэнне магчымасцей (напр., суперартыкон, супермаркет, суперэліта); старшынство каго-н., узначальванне (напр., суперарбітр, суперпрэфект).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БІЯСПЕЛЕАЛО́ГІЯ (ад бія... + спелеалогія),
навука, якая вывучае жыццё ў пячорах, трэшчынах горных парод і інш. Асновы біяспелеалогіі створаны рум. біёлагам Э.Ракавіцэ (1907), які даследаваў асаблівасці экалагічных умоў пячор, трэшчын і іх уплыў на жывыя арганізмы, заканамернасці эвалюцыі падземных біёт, размнажэнне, геагр.пашырэнне іх жыхароў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
тыпа́ж, ‑у, м.
1. Сукупнасць тыпаў, узораў, мадэлей якіх‑н. дэталей. Тыпаж самалётаў. Пашырэнне тыпажу металаапрацоўчых станкоў.
2. Сукупнасць прыкмет, характэрных для якога‑н. грамадскага разраду, тыпу людзей. Сацыяльны тыпаж. □ Тыпаж бярэцца сакавіты, персанажы выкрываюць сябе праз учынкі, без надакучлівага маралізавання.Лужанін.
3. Акцёр з яркай характэрнай знешнасцю, які падыходзіць па сваіх даных для пэўнай ролі.
[Фр. typage.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ДАГЕРАТЫ́ПІЯ (ад імя франц. вынаходніка Л.Ж.Дагера),
першы з набыўшых пашырэнне спосабаў фатаграфіі, заснаваны на выкарыстанні святлоадчувальных матэрыялаў, якія маюць галагеніды серабра. Прапанаваны ў 1839 (лічыцца годам заснавання фатаграфіі). Выкарыстоўваўся пераважна для партрэтнай здымкі да вынаходства мокракаладыйнага працэсу. Асн. недахопы дагератыпіі — нізкая святлоадчувальнасць фотапласцінак, немагчымасць атрымання копій з выявы.
3. (to) прыбудо́ва; праця́г (дарогі, лініі метро і да т.п.)
4. дадатко́вы, даба́вачны ну́мар (тэлефона);
My extension (number) is 25. Мой дадатковы нумар 25.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
лакалізава́ць
(фр. localiser, ад лац. localis = мясцовы)
спыняць пашырэнне чаго-н., абмяжоўваць што-н. пэўным месцам (напр. л. пажар).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АДВАРО́ТНАЯ СІ́ЛА ЗАКО́НУ,
пашырэнне дзеяння закону на факты і юрыд. вынікі, якія ўзніклі да набыцця ім сілы. У бел. праве паводле агульнага правіла закон адваротнай сілы не мае. Выключэнне складае крымін. закон, нормы якога ўстараняюць наогул пакаранне за адпаведнае дзеянне (бяздзеянне) ці змякчаюць пакаранне ў параўнанні з раней дзеючым законам.