maxim [ˈmæksɪm] n.

1. пра́віла паво́дзін, пры́нцып (асабліва ў форме афарызма або прымаўкі)

2. афары́зм, ма́ксіма

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

gold1 [gəʊld] n. зо́лата

as good as gold ве́льмі паслухмя́ны; до́брых паво́дзін (пра дзяцей)

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

дэві́з, -а, мн. -ы, -аў, м.

1. Кароткае выслоўе, якое выражае кіруючую ідэю паводзін або дзейнасці.

Наш д. — наперад!

2. Слова або выслоўе, якое на конкурсах аўтар ставіць на творы замест свайго імя.

Праект пад дэвізам «Перамога».

|| прым. дэві́зны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прывы́чка, -і, ДМ -чцы, мн. -і, -чак, ж.

1. Засвоеная на працягу часу схільнасць, манера паводзін, дзеянняў, якая стала звычайнай, пастаяннай.

Дрэнная п.

Увайшло ў прывычку займацца гімнастыкай.

Узяць у прывычку.

2. Навык, уменне, набытае вопытам.

Без прывычкі касіць цяжка.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перавы́хаваць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак., каго (што).

Выхаваннем прывіць каму-н. новыя звычкі, погляды, нормы паводзін і пад.

П. недысцыплінаванага вучня.

|| незак. перавыхо́ўваць, -аю, -аеш, -ае.

|| звар. перавы́хавацца, -аюся, -аешся, -аецца; незак. перавыхо́ўвацца, -аюся, -аешся, -аецца.

|| наз. перавыхава́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

куртыза́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Р мн. ‑нак; ж.

Уст. Жанчына лёгкіх паводзін, якая мела апекуноў у арыстакратычным асяроддзі.

[Фр. courtisane.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пасрэ́дна,

1. Прысл. да пасрэдны.

2. у знач. наз. пасрэ́дна, нескл., н. Ніжэйшая станоўчая адзнака ведаў, паводзін і інш.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

целому́дренность цнатлі́васць, -ці ж., цно́та, -ты ж., цно́тнасць, -ці ж., няві́ннасць, -ці ж.;

целому́дренность поведе́ния няві́ннасць паво́дзін;

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

како́тка, ‑і, ДМ ‑тцы; Р мн. ‑так; ж.

У буржуазным грамадстве — жанчына лёгкіх паводзін, якая жыве на ўтрыманні палюбоўнікаў.

[Фр. cocotte.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ша́ція, ‑і, ж.

Разм. Кампанія, група людзей (звычайна заганных, недастойных паводзін). — Зірні — святая шація пайшла! — штурхануў мяне раптам Кастусь. Брыль.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)