го́ра, -а, н.

1. Глыбокі жаль, смутак.

Захварэць з г.

2. Тое, што і няшчасце.

У мяне вялікае г.

3. Жыццёвыя няўдачы, мукі, нястача.

Г. не знаць.

Цярпець г.

◊

Глынуць гора (разм.) — перажыць многа цяжкасцей.

Заліць гора (разм.) — напіцца з гора.

З горам папалам (разм.) — з вялікай цяжкасцю.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кла́ксан, ‑а, м.

Механічны сігнальны гудок трактара, аўтамабіля і інш. Жарыкаў не пераставаў сігналіць; клаксан яго машыны падаваў такія трывожныя гудкі, што можна было падумаць — здарылася няшчасце. Асіпенка.

[Англ. klaxon.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Únheil n -s бяда́, няшча́сце;

~ ánrichten нарабі́ць бяды́;

ein ~ brach heréin абры́нулася няшча́сце;

~ stíften нарабі́ць зла, стаць прычы́най няшча́сця

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

únglücklicherweise adv на няшча́сце, на бяду́, на лі́ха

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

уро́кі, ‑аў; адз. урок, ‑у, м.

Разм. Паводле забабонных уяўленняў — няшчасце, хвароба, пашкоджанне, выкліканыя благім вокам ці дрэнным словам. [Удава Сымоніха] баіцца ўрокаў, хаця на яе ніхто надта не ўглядаецца. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ка́ркаць, -аю, -аеш, -ае; незак.

1. Пра варону: ствараць гукі, падобныя на «кар-кар».

2. перан. Прадказваць няўдачу, няшчасце, бяду (разм.).

Хопіць табе к.

|| зак. нака́ркаць, -аю, -аеш, -ае (да 2 знач.).

Накаркаў бяду на сваю галаву.

|| аднакр. ка́ркнуць, -ну, -неш, -не; -ні (да 1 знач.).

|| наз. ка́рканне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

pest [pest] n.

1. шко́днік, паразі́т

2. infml ка́ра, няшча́сце;

The flies are a pest here. Тут ад мух няма жыцця.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

траге́дыя

(лац. tragoedia, ад гр. tragodia = казліны спеў)

1) драматычны твор, які паказвае вострыя жыццёвыя канфлікты, што звычайна вядуць да смерці героя;

2) перан. вялікая няшчасце.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

overwhelming [ˌəʊvəˈwelmɪŋ] adj.

1. незлічо́ны; вялі́кі, веліза́рны;

overwhelming wealth незлічо́нае бага́цце;

overwhelming disaster веліза́рнае няшча́сце

2. перава́жны;

an overwhelming majority перава́жная бо́льшасць

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

unluckily [ʌnˈlʌkɪli] adv. на жаль, на бяду́, на няшча́сце;

Unluckily, he did not get the job. На жаль, ён не атрымаў работу.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)