4. Група работнікаў, што рэдагуюць якое-н. выданне, а таксама аддзел выдавецтва, які рыхтуе рукапісы да друку.
Галоўная р.
Тэхнічная р.
Р. мастацтва.
|| прым.рэдакцы́йны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
грыгарыя́нскі, ‑ая, ‑ае.
Звязаны з новай сістэмай летазлічэння, якую ўвёў у 1582 г. папа Грыгорый XIII замест юліянскай сістэмы, або т. зв. старога стылю. Грыгарыянскі каляндар.
[Лац. Gregorianus.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераключы́ццасов., в разн. знач. переключи́ться;
п. на вы́пуск но́вай праду́кцыі — переключи́ться на вы́пуск но́вой проду́кции;
ува́га ~чы́лася — внима́ние переключи́лось
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
kick-off[ˈkɪkɒf]n.
1. час пача́тку футбо́льнай гульні́; пе́ршы ўдар па мячы́;
Kick-off at 5.00. Пачатак гульні а 5-й гадзіне.
2.infml пача́так но́вай дзе́йнасці
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
беспрычы́нны, ‑ая, ‑ае.
Без усякай прычыны; беспадстаўны, неабгрунтаваны. Раніца новага дня, так шчасліва пачатага, рассявала па станцыі і навокал праменні святла, надзей і нейкай новай беспрычыннай радасці.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпако́вы, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да шпака, належыць яму. І ад гэтай развітальнай шпаковай песні, ад гэтага добрага восеньскага дня на Барашкіна новай хваляй абрынула гаркота.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
НІУ́Э (Niue),
уладанне Новай Зеландыі на аднайм. востраве ў паўд.ч. Ціхага ак., у Палінезіі. Пл. 262,6 км². Нас. 1,8 тыс.чал. (1995); жывуць ніуэанцы, або ніуэ — адзін з палінезійскіх народаў. Афіц. мова — англійская, але большасць жыхароў карыстаецца мясц. мовай. Вернікі пераважна пратэстанты. Насельніцтва занята ў сельскай гаспадарцы, рыбалоўстве, абслугоўванні турыстаў. Значная эміграцыя ў Новую Зеландыю. Адм. ц. і порт — пасёлак Алофі. В-аў Н. — каралавага паходжання, падняты атол. Паверхня плоская, найб.выш. 66 м. Клімат трапічны, гарачы. Сярэднямесячныя т-ры каля 24 °C, выпадае 2200 мм ападкаў за год. Каля 5,4 тыс.га занята лесам з каштоўнымі пародамі дрэў, астатняя тэр. пад пасадкамі какосавай пальмы і лімонаў, палямі і агародамі (ямс, тара, батат, бананы, агародніна, вострапрыпраўныя расліны), лугамі і пашай. Жывёлагадоўля (свінні, козы). Птушкагадоўля. Пчалярства. Рыбалоўства. Прадпрыемствы харч. прам-сці і па перапрацоўцы какосавых арэхаў. Саматужныя маст. промыслы (цыноўкі, капелюшы, сумкі і інш.). Абслугоўванне турыстаў (пераважна з Новай Зеландыі). Марскія і авіяц. сувязі з Новай Зеландыяй. Аэрапорт. Аснова экспарту — копра, лімоны, драўніна, вострапрыпраўныя расліны, бананы, маст. вырабы, мёд. Востраў атрымлівае фін. дапамогу ад Новай Зеландыі. Грашовая адзінка — новазеландскі долар.
Востраў заселены палінезійцамі ў сярэдзіне 1-га тыс. да н.э. Адкрыты брыт. мараплаўцам Дж.Кукам у 1774. У 1900 абвешчаны пратэктаратам Вялікабрытаніі, з 1901 пад кіраваннем Новай Зеландыі. У 1901—03 — частка пратэктарата Астравы Кука, з 1903 асобнае ўладанне. У 1966 створана Заканад. асамблея, якая выбіраецца ўсеагульным галасаваннем. З 1974 мае статус «самакіравальная тэрыторыя ў свабоднай асацыяцыі» з Новай Зеландыяй, якая пакінула за сабой пытанні знешніх зносін і абароны Н.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дэмарка́цыя, -і, ж. (спец.).
1. Устанаўленне і абазначэнне на мясцовасці спецыяльнымі знакамі граніц паміж сумежнымі дзяржавамі.
2. Адмежаванне амярцвелых участкаў тканкі ад здаровых.
|| прым.дэмаркацы́йны, -ая, -ае.
○
Дэмаркацыйная лінія —
1) лінія, паласа, што раздзяляе войскі праціўнікаў у перыяд перамір’я;
2) лінія, якая падзяляе на зоны акупацыі тэрыторыю пераможанай дзяржавы;
3) у медыцыне: паласа новай (грануляцыйнай) тканкі, якой адмяжоўваецца здаровая, жыццяздольная тканка ад амярцвелай.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
фарма́цыя, -і, мн. -і, -цый, ж.
1. Пэўная стадыя ў развіцці грамадства, а таксама структура грамадства, уласцівая дадзенай стадыі развіцця, якая характарызуецца ўласцівым толькі ёй спосабам вытворчасці.
2. Сістэма поглядаў, перакананняў, уласцівая якому-н. перыяду грамадскага жыцця.
Чалавек новай фармацыі.
3. Сукупнасць генетычна звязаных горных парод аднаго часу і спосабу ўтварэння (спец.).
|| прым.фармацы́йны, -ая, -ае (да 1 і 3 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
кухля́нка, ‑і, ДМ ‑нцы; Рмн. ‑нак; ж.
Верхняя кашуля з футра ў народаў Поўначы. З-пад сваёй новай кухлянкі.. [Тынэлькут] дастае паперку і, асцярожна разгарнуўшы, падае мне.Бяганская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)