апладысме́нты, ‑аў; адз. няма.

Плясканне ў далоні (у знак ухвалы або прывітання). Новага старшыню павіншавалі апладысментамі, і на гэтым сход закончыўся. Шахавец.

[Фр. applaudissements.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зако́нчыцца, ‑чыцца; зак.

Прыйсці к канцу; завяршыцца, скончыцца. Заняткі закончыліся. Жніво закончылася. □ Новага старшыню павіншавалі апладысментамі, і на гэтым сход закончыўся. Шахавец.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

адрадзі́цца, ‑родзіцца; зак.

Стаць зноў жывым; аджыць. // Абудзіцца да новага жыцця; аднавіцца, паявіцца зноў. І адродзіцца, уваскрэсне Ціхая слава твая, Хірасіма. Дзяргай.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

руцінёр

(фр. routinier)

чалавек, схільны да руціны, пазбаўлены пачуцця новага.

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

абнаві́цца, -наўлю́ся, -но́вішся, -но́віцца; зак.

1. Стаць новым, абноўленым; набыць выгляд новага.

Свет абнавіўся.

2. Папоўніцца чымсьці новым, змяніцца.

Рэпертуар тэатра абнавіўся.

Абнавіўся склад рэдкалегіі.

3. перан. Зноў зрабіцца свежым, моцным; ажывіцца.

Цела нібы абнавілася, такое яно стала моцнае.

|| незак. абнаўля́цца, -я́юся, -я́ешся, -я́ецца.

|| наз. абнаўле́нне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

прашчу́паць, -аю, -аеш, -ае; -аны; зак.

1. што. Шчупаючы, выявіць, адчуць, праверыць.

П. пухліну.

2. перан., каго-што. Назіраючы, даследуючы, скласці сабе ўяўленне пра каго-, што-н. (разм.).

П. веды новага работніка.

П. глебу (тое, што і зандзіраваць глебу).

|| незак. прашчу́пваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. прашчу́пванне, -я, н.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́жануць ’выгнаць’ (Нас., Гарэц., Др.-Падб., Сцяшк.). Запазычанне з польск. wyżenąć ’тс’, новага інфінітыва дзеяслова gъnati ад асновы цяперашняга часу žen‑ (гл. гнаць).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

пасяду́шкі, ‑шак; адз. няма.

Абл. Тое, што і пасядзенкі. Кастусь звадзіў нават свайго новага знаёмага на пасядушкі з песнямі і на гулянку. Караткевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

anoint

[əˈnɔɪnt]

v.t.

1) ма́заць ма́сьцю

2) мірапама́зваць

The bishop anointed the new king — Бі́скуп мірапама́заў но́вага караля́

Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс) 

кансерва́тар

(лац. conservator = ахавальнік)

1) чалавек старых, аджыўшых поглядаў, праціўнік новага, прагрэсіўнага;

2) член кансерватыўнай партыі.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)