галандскі дзярж. дзеяч, юрыст. Скончыў Амстэрдамскі ун-т (1860). Праф.міжнар. і камерцыйнага права. Адзін з заснавальнікаў Ін-та міжнар. права ў Генце (1871, Бельгія). Распрацаваў законы аб грамадзянскіх правах, выдачы злачынцаў і інш. Аўтар прыкладных прац па міжнар. праве, адзін з арганізатараў і кіраўнікоў канферэнцый у Гаазе 1899 і 1907 па міжнар. праве. Нобелеўскаяпрэмія міру (1911, сумесна з А.Фрыдам).
канадскі фізіёлаг. Праф. (1923). Скончыў Таронта ун-т (1910). З 1921 працаваў у ім жа, з 1930 узначальваў Аддзел мед. даследаванняў. Навук. працы па фізіялогіі стрававання, абмену рэчываў і ўнутр. сакрэцыі. Займаўся пытаннямі патагенезу і лячэння рака, каранарнага трамбозу, сілікозу. Адкрыў і атрымаў у чыстым стане інсулін. Нобелеўскаяпрэмія 1923 (разам з Дж.Маклеадам).
бельгійскі дзярж. дзеяч. Юрыст. Чл. парламента з 1873. У 1884—94 прэм’ер-міністр і міністр фінансаў. Чл. Міжпарламенцкага саюза (з 1896). Старшыня Міжпарламенцкага савета (з 1899). Старшыня 1-й камісіі па скарачэнні ўзбраенняў на Гаагскай мірнай канферэнцыі 1899, чл.Міжнар. трацейскага суда ў Гаазе. Нобелеўскаяпрэмія міру 1909 (разам з П. д’Эстурнелем дэ Канстанам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗА́КМАН (Sakman) Берт (н. 16.2.1942, г. Штутгарт, Германія),
нямецкі ўрач і біяфізік. З 1974 у Ін-це біяфіз. хіміі М.Планка ў г. Гётынген (з 1989 Ін-тмед. даследаванняў, г. Гайдэльберг). Навук. працы па метадах фіксацыі эл. патэнцыялаў на клетачнай мембране і іх выкарыстанні для вывучэння будовы і функцый адзіночных іонных каналаў у розных тыпах клетак. Нобелеўскаяпрэмія 1991 (разам з Э.Неерам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КА́РЭР (Karrer) Паўль (21.4.1889, Масква — 18.6.1971),
швейцарскі хімік-арганік. Скончыў Цюрыхскі ун-т (1911). З 1918 праф. гэтага ун-та (у 1950—52 рэктар), адначасова з 1919 дырэктар Хім. ін-та (г. Цюрых). Навук. працы па даследаванні караціноідаў, флавінаў і вітамінаў. Устанавіў будову і сінтэзаваў шэраг пігментаў, вітамінаў (A, B2, E, K1), алкалоідаў. Даказаў сувязь паміж вітамінам A і B-карацінам. Нобелеўскаяпрэмія 1937.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЁЛЕР (Köhler) Георг (н. 17.4.1946, г. Мюнхен, Германія),
нямецкі імунолаг. Скончыў Фрайбургскі ун-т (1971). З 1971 у імуналагічным ін-це (г. Базель, Швейцарыя), з 1974 у лабараторыі малекулярнай біялогіі Кембрыджскага ун-та (Вялікабрытанія). З 1985 дырэктар ін-та імунабіялогіі М.Планка (г. Фрайбург). Навук. працы па даследаваннях выпрацоўкі антыцел. Распрацаваў біятэхналогію атрымання монакланальных антыцел, што сакрэтызуюцца клетачнымі гібрыдамі. Нобелеўскаяпрэмія 1984 (разам з Н.К.Ерне, С.Мільштэйнам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРОГ (Krogh) Аўгуст (15.11.1874, г. Грэна, Данія — 13.9.1949),
дацкі фізіёлаг. Чл. Дацкага каралеўскага т-ва навук (1937). Скончыў Капенгагенскі ун-т (1899) і працаваў у ім (1916—45, праф.). Навук. працы па фізіялогіі капілярнага кровазвароту. Адкрыў механізм рэгулявання прасвету капіляраў, газаабмену ў лёгкіх, выявіў анатама-фізіял. асаблівасці капілярнай сценкі, увёў у практыку метады мікратонаметрыі, дыферэнцыяльнай манаметрыі, вызначэння мінутнага аб’ёму крыві і інш.Нобелеўскаяпрэмія 1920.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛА́НДШТАЙНЕР (Landsteiner) Карл (14.6.1868, Вена — 26.6.1943),
аўстрыйскі вучоны, адзін з заснавальнікаў імунагематалогіі. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў Венскі ун-т (1891). З 1922 праф. паталогіі і бактэрыялогіі Ракфелераўскага ін-та ў Нью-Йорку. Навук. працы па імуналогіі і імунахіміі. Разам з Я.Янскім адкрыў групы крыві чалавека (1900), з Э.Поперам даказаў інфекц. прыроду поліяміэліту (1909), з А.Вінерам выявіў рэзус-фактар (1940). Нобелеўскаяпрэмія 1930.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕ́ДЭРБЕРГ (Lederberg) Джошуа (н. 23.5.1925, г. Монтклэр, ЗША),
амерыканскі генетык і біяхімік. Чл.Нац.АН ЗША. Скончыў Калумбійскі (1944) і Іельскі (1947) ун-ты. У 1947—58 у Вісконсінскім ун-це, з 1959 праф. Станфардскага і адначасова з 1962 Каліфарнійскага (з 1978 рэктар) ун-таў. Навук. працы па генетыцы мікраарганізмаў. Адкрыў механізм генет. рэкамбінацыі ў бактэрый. Нобелеўскаяпрэмія 1958 (разам з Дж.Бідлам і Э.Тэйтэмам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕН (Lehn) Жан Мары П’ер (н. 30.9. 1939, г. Расэм, Францыя),
французскі хімік-арганік. Чл. Парыжскай АН (1985). Скончыў Страсбурскі ун-т (1960), дзе працаваў у 1963—79 (з 1970 праф.). З 1979 у Калеж дэ Франс. Навук. працы па хіміі макрагетэрацыклічных злучэнняў (краўн-эфіраў). Распрацаваў агульныя метады сінтэзу полімакрацыклічных краўн-сістэм, у т. л. металаарган. характару. Нобелеўскаяпрэмія 1987 (разам з Д.Дж.Крэмам, Ч.Педэрсенам).