Разм. Тое, што і малюсенькі. Недалёка ад кузні працякала малюпасенькая рэчачка Панямонка.Колас.Стаяў малюпаценькі столік, і перад ім ўрос у зямлю новы нефарбаваны ўслончык.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕЛАРУ́СКІ ДЗІЦЯ́ЧЫ ТЭА́ТР.
Існаваў у 1916—18 у Вільні. Створаны з дзяцей бел. школ-прытулкаў Вільні, якія знаходзіліся пад апекай Бел.к-та дапамогі пацярпелым ад 1-й сусв. вайны. Арганізатар і кіраўнік — С.Корф. Яна ж была аўтарам большасці пастаўленых т-рам п’ес, містэрый, інсцэніровак, кампазіцый паводле батлеечных тэкстаў, нар. легендаў, казак, даўніх абрадаў. У склад калектыву т-ра ўваходзілі дзіцячы хор (кіраўнік Е.Міровіч), танц. група і дэкламатары. Спектаклі ўключалі музыку, драму, танцы, спевы і гэтак далей, грунтаваліся на традыцыях фальклору. На Каляды ладзілася жывая батлейка. Паказы т-ра адбываліся ў Беларускім клубе і пажарным клубе, містэрыі ў стылі батлеі — часам у касцёле св. Яна, асобныя спектаклі наладжваліся пад адкрытым небам (напр., Ф.Аляхновіч сваю п’есу «У лясным гушчары» паставіў на паляне каля в. Чорны Бор, недалёка ад Вільні).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МО́ЛАДАЎСКІ ПАЛА́Ц.
Існаваў з канца 18 ст. да 1940-х г. у в. Моладава Іванаўскага р-на Брэсцкай вобл. Пабудаваны ў 1798 паводле праекта арх. Ван-Гроса; меў рысы стылю ампір. Належаў Скірмунтам. Мураваны 1-павярховы прамавугольны ў плане на высокім цокалі будынак з 3 рызалітамі, накрыты вальмавым дахам. Сцены, аздобленыя рустам, завяршаліся антаблементам і карнізам на сухарыках. Цэнтр. рызаліт на гал. фасадзе вылучаны дарычным порцікам з 2 парамі калон і трохвугольным франтонам, на фасадзе, што выходзіў у парк, — 3-граннай галерэйкай з вальмавым пакрыццём. Бакавыя рызаліты на гал. і паркавым фасадах вылучаны 4-калоннымі порцікамі з трохвугольнымі франтонамі. Высокія прамавугольныя аконныя праёмы з франтончыкамі ў завяршэнні і скульпт. ўстаўкамі пад карнізамі. Каля палаца стаяў прамавугольны ў плане флігель з порцікамі на гал. фасадзе. Недалёка ад палаца размешчана Моладаўская капліца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
я́блык, -а, мн. -і, -аў, м.
Плод яблыні.
Летні сорт яблыкаў.
Я. ад яблыні недалёка адкочваецца (прыказка пра таго, хто атрымаў у спадчыну дрэнныя звычкі ад бацькі, маці).
○Адамаў яблык — кадык.
Вочны яблык — шарападобнае цела вока.
◊
У яблыкі — з цёмнымі круглымі плямамі на поўсці (пра коней).
Яблыку няма дзе ўпасці — надта цесна.
Яблык разладу (кніжн.) — прычына, прадмет спрэчкі, сваркі, разладу [паводле старажытнага грэчаскага міфа пра кінуты багіняй разладу Эрыдай яблык з надпісам «найпрыгажэйшай» і як з-за гэтага ўзнікла спрэчка паміж багінямі Герай, Афінай і Афрадытай].
|| памянш.я́блычак, -чка, мн. -чкі, -чкаў, м.
|| прым.я́блычны, -ая, -ае.
Я. сок (з яблыкаў).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
крыжава́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Размешчаны крыжападобна, крыж-накрыж. З маёнтка Зоська пускаецца ў панскую каплічку, якая стаіць недалёка на крыжаванай дарозе.Бядуля.
2. Які адбываецца адразу з некалькіх пунктаў; перакрыжаваны. Крыжаваны агонь.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
папілава́ць, ‑лую, ‑луеш, ‑луе; зак., што.
1. Распілаваць усё, многае. Папілаваць бярвенне.
2. і без дап. Пілаваць некаторы час. [Начальнік станцыі:] — А ці не пайсці вам папілаваць трохі лесу? Недалёка адсюль — вёрст дзесяць.Пальчэўскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
я́хканне, ‑я, н.
Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. яхкаць, а таксама гукі гэтага дзеяння. Раптам даляцела яхканне ганчака, потым грымнуў стрэл — недалёка хадзіў паляўнічы.Гурскі.Заходзячыся ў яхканні, ганчакі амаль даганялі беляка.Краўчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
КЕЛЬТ (ад позналац. celtis долата),
старажытная зброя і прылада працы ў выглядзе сякеры ці цяслы, якая выкарыстоўвалася для апрацоўкі дрэва і пры земляных работах. Выраблялі з бронзы і жалеза. Паявіўся ў канцы 3-га тыс. да н.э., у 2—1-м тыс. да н.э. быў пашыраны ў Еўропе, ужываўся да пач. 2-га тыс.н.э. (зах. Літва). На Беларусі найб. раннія К. (8—7 ст. да н.э.) адносяцца да меларскага тыпу (мелі авальную адтуліну для дзяржання, круглаватае вушка недалёка ад краю ўтулкі, упрыгожваліся 3 гарызантальнымі валікамі на ўзроўні вушка і зігзагападобным арнаментам па абушковай частцы). У апошняй чвэрці 1-га тыс. да н.э. — пач. 1-га тыс.н.э. на Беларусі з’явіліся жалезныя К. з прамавугольнай адтулінай. Яны вядомы на помніках мілаградскай культуры, зарубінецкай культуры і штрыхаванай керамікі культуры.
Да арт.Кельт: 1 — бронзавы кельт са Смалявіцкага р-на; 2 — жалезны кельт з в. Гарадзішча Мядзельскага раёна.