прака́шляць, -яю, -яеш, -яе; зак.

1. што. Кашляючы, ачысціць горла ад чаго-н.

П. макроту.

2. Падвергнуцца прыступам кашлю на працягу якога-н. часу.

Пракашляў усю ноч.

|| незак. прака́шліваць, -аю, -аеш, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

магу́тнасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. гл. магутны.

2. Фізічная велічыня, якая паказвае адносіны работы да часу, на працягу якога яна выконваецца.

М. электрастанцыі.

3. мн. Вытворчыя аб’екты (электрастанцыі, заводы, машыны).

Новыя энергетычныя магутнасці.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

урага́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

Вецер разбуральнай сілы.

Па Палессе прайшоў у.

У. вайны (перан.). Пранесціся ўраганам (перан.: імкліва).

|| прым. урага́нны, -ая, -ае.

Вецер ураганнай сілы.

У. абстрэл (бесперапынны, моцны на працягу значнага часу).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

during [ˈdjʊərɪŋ] prep.

1. на праця́гу;

During the whole of that time he didn’t say a word. На працягу ўсяго гэтага часу ён не сказаў ні слова.

2. у час, падча́с;

This happened during the war. Гэта здарылася ў час вайны.

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

Tágeshöchsttemperatur f -, -en максіма́льная тэмперату́ра на праця́гу дня

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

sekúndenlang a на працягу́ не́калькіх секу́нд, не́калькі секу́нд [хвілі́н]

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

zeitlébens adv усё жыццё, на праця́гу ўсяго́ жыцця́

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

лейтматы́ў, -ты́ву, мн. -ты́вы, -ты́ваў, м.

1. Асноўны матыў, які паўтараецца на працягу ўсяго музычнага або літаратурнага твора.

Л. рамана.

2. перан. Асноўная думка твора або выказвання, якая неаднаразова паўтараецца і падкрэсліваецца.

|| прым. лейтматы́ўны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

hálbtags adv на праця́гу палаві́ны [пало́вы] дня;

~ árbeiten працава́ць на пало́ву ста́ўкі

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

праго́н, -у, мн. -ы, -аў, м.

1. Абгароджаная з двух бакоў дарога, па якой ганяюць на пашу жывёлу.

2. Доўгі ўчастак поля, сенажаці і пад., адведзены для работы аднаму чалавеку, звяну, брыгадзе.

3. Рэжысёрскі прагляд усяго спектакля на працягу адной рэпетыцыі (спец.).

|| прым. праго́нны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)