ку́калка, -і, ДМ -лцы, мн. -і, -лак, ж.

Насякомае на стадыі свайго развіцця, калі знікаюць лічынкавыя органы і развіваюцца органы дарослага насякомага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цвырку́н, -а́, мн. -ы́, -о́ў, м.

Насякомае атрада прастакрылых, якое трэннем крыл утварае строкат.

У сенцах аж заходзіўся ц.

|| прым. цвыркуно́вы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шэ́ршань, -шня, мн. -шні і (з ліч. 2, 3, 4) шаршні́; -шняў, м.

Перапончатакрылае насякомае сямейства вос з джалам.

|| прым. шэ́ршневы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Insékt n -s, -en насяко́мае

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

тарака́нчык, ‑а, м.

Разм. Памянш. да таракан; маленькае насякомае.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ІНСЕКТА́РЫЙ (ад лац. insectum насякомае),

памяшканне для развядзення, утрымання і назірання за насякомымі; разнавіднасць віварыя. Састаўная частка біял. фабрык па прамысл. развядзенні насякомых (энтамафагаў), якіх выкарыстоўваюць у сістэме біял. метадаў аховы раслін.

т. 7, с. 262

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

тарака́н, -а, мн. -ы, -аў, м.

Насякомае чорнай або рыжай афарбоўкі з доўгімі вусамі, некаторыя віды якога водзяцца ў жыллі чалавека.

|| прым. тарака́навы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

ша́шаль, -я, мн. -і, -яў, м.

Насякомае атрада жукоў, лічынкі якога псуюць скуры, футра, точаць дрэва і пад.

Ш. патачыў шафу.

|| прым. ша́шалевы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тахі́на, ‑ы, ж.

Карыснае двухкрылае насякомае, якое знішчае садовых шкоднікаў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

БА́ГІНГ (ад англ. bug клоп, жук, насякомае),

1) падслухоўванне пры дапамозе сучасных электронных прыстасаванняў (т.зв. «клапоў», «жучкоў» і інш.).

2) Выраб падобных мініяцюрных прыстасаванняў, якія патаемна размяшчаюцца для падслухоўвання ў жылых памяшканнях, машынах, адзенні і інш.

т. 2, с. 207

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)