бе́лае сущ. бе́лое;
яна́ была́ ў бе́лым — она́ была́ в бе́лом;
◊ (напіса́ць) чо́рным па бе́лым — (написа́ть) чёрным по бе́лому
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перака́з, -зу м.
1. (действие) переска́з;
п. прачы́танага — переска́з прочи́танного;
2. переска́з, изложе́ние ср.;
напіса́ць п. — написа́ть переска́з (изложе́ние)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
напіса́цца, ‑пішуся, ‑пішашся, ‑пішацца; зак.
Разм.
1. Уволю, многа напісаць. Напісаўся за дзень.
2. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Атрымацца, выйсці (пра што‑н. напісанае). Першы варыянт [ліста ў рэдакцыю] напісаўся хутка. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
zaadresować
зак.
1. co напісаць адрас на чым;
zaadresować kopertę — напісаць адрас на канверце; падпісаць канверт;
2. do kogoадрасаваць каму, накіраваць да каго
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
напіса́ць сов., в разн. знач. написа́ть;
н. лі́тару — написа́ть бу́кву;
н. зая́ву — написа́ть заявле́ние;
н. рама́н — написа́ть рома́н;
н. партрэ́т — написа́ть портре́т;
пра яе́ ~са́лі ў газе́це — о ней написа́ли в газе́те;
ён абяца́ў напіса́ць з до́му — он обеща́л написа́ть и́з дому
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
наката́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак., што і чаго.
1. Нанесці на паверхню чаго‑н. малюнак, узор і пад. пры дапамозе спецыяльных прыстасаванняў. Накатаць узор.
2. Разм. Хутка або наспех напісаць. Накатаць пісьмо.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нашпа́рыць, ‑ру, ‑рыш, ‑рыць; зак., што і чаго.
Разм. Хутка або ў спешцы напісаць, намаляваць. У такім прыўзнятым настроі.. [Лоўгач] нашпарыў восем старонак і, калі перабраўся на дзевятую, зразумеў, што артыкул гатовы. Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прычэ́пісты, ‑ая, ‑ае.
Разм. Схільны чапляцца, прыдзірацца да каго‑, чаго‑н.; прыдзірлівы; назойлівы. Падаючы.. [нататку] прычэпістай Зосі, .. [Сымон] сказаў крыху вінаватым голасам: — Ведаеш, Зося! Хацеў напісаць як мага карацей, але нічога не выходзіць. Дубоўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЯНУШКЕ́ВІЧ Адольф Міхал Валяр’ян Юліян (9.6.1803, г. Нясвіж Мінскай вобл. — 6.6.1857),
падарожнік, пісьменнік. Брат Я.Янушкевіча. Вучыўся ў дамініканскай школе ў Нясвіжы, скончыў філал. ф-т Віленскага ун-та (1823). Быў членам т-ва блакітных (блізкія да філарэтаў). У 1823—26 жыў у г. Камянец (Брэсцкая вобл.), быў дэпутатам цывільнай палаты ў Гал. судзе. Падарожнічаў па Італіі, Германіі, Францыі, сустракаўся з А.Міцкевічам, Ю.Славацкім [падаў яму ідэю напісаць рэв.-патрыят. верш «Песня літоўскага легіёна» (нап. 1831) — водгук на паўстанне 1830—31], І.Гётэ. У 1830 прыехаў на радзіму, удзельнічаў у паўстанні 1830—31 як адзін з кіраўнікоў легіёна Літвы, Валыні, Падоліі і Украіны. З 1832 у ссылцы ў Сібіры. Падарожнічаў па Казахстане. У 1856 вярнуўся на Беларусь у маёнтак бацькоў Дзягільна (Дзяржынскі р-н Мінскай вобл.). Пісаў на польскай мове. У студэнцкія гады ствараў сентыментальныя вершы (дума «Мелітон і Эвеліна», 1821), у ссылцы перакладаў «Гісторыю заваявання Англіі нарманамі» А.Т’ера. Падарожныя нататкі Я. сабраў яго брат Яўстафій, выдаў Ф.Вратноўскі пад назвай «Жыццё Адольфа Янушкевіча і яго лісты з кіргізскіх стэпаў» (кн. 1—2, Парыж, 1861). У дзённікавых запісах і лістах раскрыўся як таленавіты апавядальнік, даследчык. Паказаў побыт казахаў, іх духоўную культуру. Я. — прататып рэвалюцыянера Адольфа ў паэме Міцкевіча «Дзяды».
Тв.:
Рус. пер. — Дневники и письма из путешествия по казахским степям. Алма-Ата, 1966.
Літ.:
Мальдзіс А. Падарожжа ў XIX стагоддзе. Мн., 1969. С. 138—143.
У.І.Мархель.
т. 18, кн. 1, с. 276
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
даба́віць, -ба́ўлю, -ба́віш, -ба́віць; -ба́ўлены; зак., каго-што і чаго.
1. Даць, наліць, насыпаць і пад. дадаткова, звыш таго, што маецца, што прызначана, або папоўніць тое, чаго не стае.
Д. вады.
Д. солі ў халаднік.
2. Сказаць або напісаць у дадатак.
Д. некалькі слоў да пісьма.
Усё зразумела, д. нечага.
|| наз. дабаўле́нне, -я, н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)