БЕЛ-ЛАНКА́СТЭРСКАЯ СІСТЭ́МА ўзаемнага навучання, сістэма навучання ў пач. школе, пры якой старэйшыя вучні, якія больш паспяхова займаліся, пад кіраўніцтвам настаўніка вялі заняткі з астатнімі навучэнцамі. Узнікла ў сувязі з неабходнасцю масавага навучання пісьменнасці. Прапанавана незалежна адзін ад аднаго англ. педагогамі Э.Белам (1791) і Дж.Ланкастэрам (1801). Спачатку ўжыта ў Індыі, потым у Вялікабрытаніі. У пач. 19 ст. шырока практыкавалася ў Францыі, Расіі, ЗША, Даніі і інш. краінах. У Расійскай імперыі ў 1817—19 школы ўзаемнага навучання ўзніклі ў некаторых вайск. часцях і ў маёнтках ліберальна настроеных памешчыкаў. Адной з першых такая школа адчынена для сялян у маёнтку графа М.П.Румянцава ў Гомелі. Супраць Бел-Ланкастэрскай сістэмы выступалі прыхільнікі навучання, якое садзейнічала развіццю асобы. У сярэдзіне 19 ст. Бел-Ланкастэрска сістэма страціла папулярнасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЯСВІ́ЖСКІ ПЕДАГАГІ́ЧНЫ КАЛЕ́ДЖ.
Засн. ў 1984 у г. Нясвіж як пед. вучылішча, з 1994 — каледж. Рыхтуе настаўнікаў пач. класаў і настаўнікаў замежнай мовы (ням., англ.) для базавай школы. Спецыяльнасці (1999/2000 навуч.г.): педагогіка і методыка пач.навучання; замежная мова. Прымаюцца асобы з базавай (тэрмін навучання 3 г. 10 мес.) і сярэдняй (тэрмін навучання 2 г. 10 мес.) адукацыяй. Навучанне дзённае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
гуверна́нтка, ‑і, ДМ ‑тцы; Рмн. ‑так; ж.
Выхавальніца ў буржуазных і дваранскіх сем’ях, звычайна іншаземка, якую наймалі для выхавання дзяцей і першапачатковага навучання грамаце.
[Фр. gouvernante.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
навуча́нне, ‑я, н.
1.Дзеяннепаводледзеясл. навучаць — навучыць (у 1 знач.). // Прывіццё якіх‑н. ведаў, навыкаў. Працэс навучання. Політэхнічнае навучанне.
2.Разм. Парада павучальнага характару. — Ты можа б кінуў ужо чытаць мне свае навучанні?.. — гнеўна кінула.. [Лена] вачамі на брата і выйшла.Лынькоў.[Крысціна] цвёрда памятала матчына навучанне.Васілевіч.
•••
Вочнае навучанне — навучанне з пастаянным наведваннем заняткаў (у адрозненне ад завочнага).
Ланкастэрская сістэма навучаннягл. сістэма.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пераэкзамено́ўка, ‑і, ДМ ‑ноўцы; Рмн. ‑новак; ж.
Паўторны экзамен у сістэме школьнага навучання пасля нездавальняючага адказу на першым. Пераэкзаменоўка па алгебры. Атрымаць пераэкзаменоўку на восень.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
му́штра
(польск. musztra, ад ням. Muster)
1) сістэма ваеннага навучання, выхавання, заснаваная на механічнай дысцыпліне, бяссэнсавым завучванні пэўных прыёмаў;
2) перан. вельмі строгі метад навучання, дрэсіроўка.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
аднакла́сны, ‑ая, ‑ае.
Уст. З адным годам навучання — аб навучальных установах у дарэвалюцыйны час. Між тым, у мястэчку ёсць толькі дзве пачатковыя школы: двухкласная міністэрская і аднакласная жаночая.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Schúljahrn -(e)s, -e наву́чальны год, год навуча́ння
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
Schúlzeitf -, -en
1) вучэ́бны час
2) год навуча́ння [вучо́бы]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
інстру́ктарм. Instrukteur [-´tø:r] m -s, -e; Áusbilder m -s, - (вытворчаганавучання);
лётчык-інстру́ктар Flúglehrer m -s, -
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)