(ням. Universität, ад лац universitas, -atis = сукупнасць)
1) вышэйшая навучальнаяўстанова з рознымі факультэтамі, дзе рыхтуюцца спецыялісты па многіх галінах ведаў і вядзецца навукова-даследчая работа;
2) навучальнаяўстанова па павышэнню грамадска-палітычных і агульнаадукацыйных ведаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
СМО́ЛЬНЫ,
помнік архітэктуры ў С.-Пецярбургу; архітэктурны ансамбль 18—19 ст. Уключае комплекс б. манастыра і ін-та шляхетных дзяўчат. У пач. 18 ст. на тэр. С. быў Смаляны двор, дзе выраблялі смалу для флоту (адсюль назва). У 1748—64 тут пабудаваны Смольны (Уваскрэсенскі) жаночы манастыр у стылі барока (арх. В.В.Растрэлі; інтэр’ер і корпус келляў, 1832—35, арх. В.Стасаў). У яго цэнтры — сабор, абкружаны корпусам келляў і 4 вуглавымі цэрквамі. Непадалёку ад манастыра велічны, строгі па формах будынак Смольнага ін-та шляхетных дзяўчат (1806—08, арх. Дж.Кварэнгі, класіцызм) — першая ў Расіі жаночая агульнаадук.навучальнаяўстанова (1764—1917). У 1920-я г. пры ўдзеле арх. У.Шчуко і У.Гельфрэйха перад будынкам ін-та ўзведзены класіцыстычныя прапілеі і рэгулярны сад. У 1917 у С. знаходзіўся Петраградскі савет і ВРК. Цяпер адм.ўстанова.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ліцэ́й
(лац. lyceum, ад гр. Lykeion = школа ў Афінах, дзе вучыў Арыстоцель)
1) сярэдняя агульнаадукацыйная навучальнаяўстанова ў некаторых краінах Зах. Еўропы, Лац. Амерыкі, Афрыкі; ёсць і на Беларусі;
2) прывілеяваная навучальнаяўстанова для сыноў дваран у царскай Расіі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
вышэ́йшы, -ая, -ае.
1. Больш высокі (у 1—3 знач.).
Гэты дом в. за той.
Сёлетні ўраджай бульбы в. за леташні.
2. Самы галоўны, кіруючы.
В. орган дзяржаўнай улады.
Вышэйшае камандаванне.
3. Пра самую высокую ступень у развіцці, навуцы, у сістэме адукацыі.
В. жывёльны свет.
Вышэйшая нервовая дзейнасць (спец.). Вышэйшая матэматыка.
Вышэйшая навучальнаяўстанова.
○
Вышэйшая мера пакарання — расстрэл, пазбаўленне жыцця.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
інстыту́т, -а, М -ту́це, мн. -ы, -аў, м.
1. Назва вышэйшых навучальных і навуковых устаноў.
Педагагічны і.
Навукова-даследчы і.
2. У дарэвалюцыйнай Расіі: сярэдняя навучальнаяўстанова закрытага тыпу для жанчын дваранскага паходжання.
І. шляхетных дзяўчат.
3. Сукупнасць прававых норм у якой-н. сферы грамадскіх адносін, пэўная форма грамадскай арганізацыі.
І. сям’і і шлюбу.
|| прым.інстыту́цкі, -ая, -ае (да 1 і 2 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
academy
[əˈkædəmi]
n., pl. -mies
1) акадэ́мія f.
2) прыва́тная сярэ́дняя шко́ла
3) спэцыялізава́ная навуча́льнаяўстанова
military academy — вае́нная акадэ́мія
academy of music — музы́чная акадэ́мія
•
- the Academy
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
МІ́НСКІ НАСТА́ЎНІЦКІ ІНСТЫТУ́Т,
1) навучальнаяўстанова ў 1914—18. Засн. 1.7.1914 у Мінску. У вер. 1915 эвакуіраваны ў Яраслаўль, дзе працаваў да вер. 1918. Рыхтаваў настаўнікаў для вышэйшых пач. вучылішчаў. Тэрмін навучання 3 гады. Утрымліваўся за дзярж. кошт. Напачатку прымаліся асобы мужчынскага полу правасл. веравызнання з 2-гадовым стажам настаўніцтва. Пасля скасавання паліт., рэліг., нац. і інш. абмежаванняў прымаліся асобы абодвух полаў. Уведзена спецыялізацыя ў падрыхтоўцы настаўнікаў, уключаны новыя дысцыпліны (палітэканомія, філасофія, сацыялогія і інш.), выпускнікі ін-та мелі права паступаць ва ун-ты. У розны час у ін-це вучыліся С.Г.Булат, В.С.Гарбацэвіч, В.Р.Камлюк, М.І.Каспяровіч, М.І.Мароз, А.В.Сташэўскі, В.Сташэўскі, К.Станкевіч, М.Чарот і інш. 30.12.1918 рэфармаваны ў Мінскі беларускі педагагічны інстытут.
2) Навуч.ўстанова пры Мінскім пед. ін-це ў 1936—55 (з 1947 у Маладзечне, наз. Маладзечанскі настаўніцкі ін-т). Рыхтаваў настаўнікаў для 5—7-х класаў агульнаадук. школ. Тэрмін навучання 2 гады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛЕ́ДЖ (англ. college),
навучальнаяўстанова (вышэйшая, сярэдняя, павышаная сярэдняя) у Вялікабрытаніі, ЗША і некаторых іншых краінах. Самастойныя К. звычайна даюць агульную сярэднюю адукацыю. Могуць уваходзіць у склад ун-та (навучанне ў К. — першая ступень вышэйшай прафес. адукацыі). Узніклі ў пач. 13 ст. ў Англіі.
На Беларусі ствараюцца з 1990. Забяспечваюць паглыбленую сярэднюю спец. адукацыю, інтэграваную з агульнай сярэдняй і вышэйшай пры арыентацыі на канкрэтную галіну прафес. дзейнасці. Падрыхтоўка вядзецца на 2 узроўнях. Першы (узровень тэхнікума) рыхтуе спецыялістаў з сярэдняй спец. адукацыяй, 2-і — з паглыбленай сярэдняй адукацыяй (у праграмы ўключаны дысцыпліны, якія вывучаюцца ў ВНУ, што дазваляе пры паступленні ў ВНУ па профілі займацца па скарочанай праграме).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАЛАДЗЕ́ЧАНСКАЯ НАСТА́ЎНІЦКАЯ СЕМІНА́РЫЯ,
сярэдняя спец.навучальнаяўстанова, якая рыхтавала настаўнікаў пач. школ. Існавала ў 1864—1920. Засн. ў Маладзечне на базе Маладзечанскай прагімназіі. Тэрмін навучання 2, з 1870—3, з 1907—4 гады. Выкладаліся: Закон Божы, гісторыя правасл. царквы, заалогія, батаніка, арыфметыка, геаметрыя, царк.-слав. і рус. мовы і л-ра, гісторыя і геаграфія Расіі, методыка выкладання, асновы педагогікі і інш. Пры семінарыі існавала ўзорнае вучылішча, дзе семінарысты праходзілі практыку; была абсталявана метэаралагічная пляцоўка. У ёй выкладалі бел. этнографы-фалькларысты М.Я.Нікіфароўскі, Ю.Ф.Крачкоўскі. У 1915 пераведзена ў Смаленск. За 50 гадоў семінарыю скончылі 2 тыс.чал. Сярод навучэнцаў І.А.Біч, Ф.І.Валынец, А.Р.Капуцкі, П.В.Мятла, С.А.Рак-Міхайлоўскі, М.Чарот і інш.