Мінскае вытворчае тэхнічнае аб’яднанне імя У. І. Леніна 12/295
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ВЫШЭ́ЙШАЕ ІНЖЫНЕ́РНАЕ ЗЕНІ́ТНАЕ РАКЕ́ТНАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА ПРОЦІПАВЕ́ТРАНАЙ АБАРО́НЫ (гл.Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь, а таксама Мінскае вышэйшае ваеннае інжынернае вучылішча).
Засн. ў 1973 у Мінску. З 1988 наз. Мінскі холадакамбінат па захаванні, перапрацоўцы і рэалізацыі рыбных тавараў, з 1990 арэнднае прадпрыемства, з 1995 адкрытае акц.т-ва «Рыбакомплекс». Працуюць асн. цэхі: вяндлярны, кулінарны, прэсерва-марынадны, сыравінны і дапаможныя, халадзільныя камеры. Выпускае (1999) больш за 100 найменняў рыбапрадукцыі, у т.л. з марской капусты 7, прэсерваў больш за 30, рыбы халоднага і гарачага вэнджання больш за 50, салёнай рыбы больш за 10 найменняў. Сыравіна завозіцца ў асн. з краін Балтыі і Расіі.
У Мінскім і Лагойскім р-нах Мінскай вобл., паміж вёскамі Вяча, Бяларучы, Карбачоўка, Галіца. Пластападобны паклад звязаны з канцова-марэннымі адкладамі сожскага зледзянення. Пясчана-жвіровы матэрыял ад шаравата-жоўтых да бураватых адценняў, месцамі гліністы, абжалезнены. Пяскі палевашпатавакварцавыя, розназярністыя, залягаюць у разрэзе вышэй за жвір. Разведаныя запасы 57,1 млн.м³, перспектыўныя 41,7 млн.м³. Магутнасць карыснай тоўшчы 2,3—32,8 м, ускрышы (супескі, пяскі гліністыя) 0,2—12,5 м. Пясчана-жвіровая сумесь і пяскі прыдатныя для дарожнага буд-ва, вытв-сці бетону і буд. раствораў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ВЫТВО́РЧАЕ АБ’ЯДНА́ННЕ ВЫЛІЧА́ЛЬНАЙ ТЭ́ХНІКІЗасн. ў 1974 у Мінску на базе Мінскага з-да электронных выліч. машын (пабудаваны ў 1956—59 як з-дматэм. машын). З 1967 з-д электронных выліч. машын, з 1974 галаўное прадпрыемства гэтага аб’яднання. У 1974 уведзены ў дзеянне Мінскі з-двыліч. тэхнікі, у 1979 — Мінскі з-д вузлоў (па вытв-сці шматслойных друкаваных плат). Асн. прадукцыя (1999): электронныя АТС сям’і «Бэта», персанальныя камп’ютэры ВМ-2002, універсальныя ЭВМ «Мінск-9000», лічыльнікі ўліку цяпла і вады, касавыя апараты, быт. святлотэхн. прылады і інш.
Цэх наладкі ЭВМ на Мінскім вытворчым аб’яднанні вылічальнай тэхнікі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Мінскае вытворчае швейнае аб’яднанне імя Н. К. Крупскай 3/206; 6/347; 11/316; 12/302
Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ ВЫШЭ́ЙШАЕ ВАЕ́ННАЕ КАМА́НДНАЕ ВУЧЫ́ЛІШЧА (МВВКВ). Засн. ў 1992 на базе Мінскага ваен.-паліт. агульнавайсковага вучылішча (з 1980). Рыхтавала афіцэраў-камандзіраў для мотастралк., танк., артыл., паветр.дэсантных, інж. войск, а таксама пагран. і ўнутр. войск МУС, у т.л. афіцэраў-псіхолагаў. З 1994 ад’юнктура. У 1995 на базе МВВКВ і Мінскага вышэйшага ваеннага інжынернага вучылішча заснавана Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ МАСТА́ЦКАЕ ПРАДПРЫЕ́МСТВА «СКУЛЬПТУ́РНЫ КАМБІНА́Т» Беларускага саюза мастакоў.
Створана ў 1991 у Мінску на базе Мінскага мастацка-вытворчага камбіната. Выконвае заказы на стварэнне манум. і станковай скульптуры, у т.л. помнікаў, манументаў, эмблем, гербаў, мемар. дошак і інш. Сярод работ помнікі Ф.Скарыне ў Празе (Э.Астаф’еў, 1991—92), у г. Ліда (В.Янушкевіч, 1992—93), воінам-інтэрнацыяналістам у Мінску (Ю.Паўлаў, 1995—96), у г. Светлагорск (У.Жбанаў, А.Каструкоў), М.Шагалу ў Віцебску (В.Магучы; абодва 1997), А.Пушкіну ў г. Мазыр (Ю.Вараб’ёў) і Мінску (Ю.Арэхаў), «Святая Соф’я — князёўна слуцкая» ў г. Слуцк (М.Інькоў), воінам, што загінулі ў гады Вял.Айч. вайны, у Магілёве (Паўлаў; усе 1999), Скарыне (А.Дранец, 1999—2000); бюсты М.В.Доўнар-Запольскага ў г. Рэчыца (Э.Агуновіч, 1995), У.Л.Бядулі ў г. Камянец (С.Гарбунова, 1997) і інш.; гербы Беларусі на рэзідэнцыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (У.Папсуеў, 1996), на будынках Дома ўрада (В.Мурашоў, 1997), Нац. банка (Жбанаў, 1998); на гар. ратушы ў Віцебску (Магучы, 1997); паркавая скульптура ў Нясвіжскім парку (У.Слабодчыкаў, Г.Гаравая і інш., 1992) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІ́НСКАЕ, ІЗЯСЛА́ЎСКАЕ І БРА́ЦЛАЎСКАЕ ГЕНЕРА́Л-ГУБЕРНА́ТАРСТВА,
адм.-тэр. адзінка ў Рас. імперыі ў 1793—96. Створана на землях, далучаных у выніку 2-га падзелу Рэчы Паспалітай (1793). Уключала Мінскую губерню, Ізяслаўскую і Брацлаўскую губ. (паўн.-зах. Украіна). Гал. задачай адміністрацыі былі ўвядзенне рас. грамадзянскага праўлення. На тэр. ген.-губернатарства была ўтворана Мінская, Ізяслаўская і Брацлаўская правасл. епархія (гл.Мінская праваслаўная епархія). Скасавана ў сувязі з новым адм.-тэр. упарадкаваннем пасля 3-га падзелу Рэчы Паспалітай.