тонкі драўняны матэрыял для абліцоўкі паверхняў, фанеравання мэблі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
табурэ́т
(фр. tabouret)
род мэблі для сядзення, звычайна квадратнай формы без спінкі.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
абі́ўка, ‑і, ДМ ‑ўцы, ж.
1.Дзеяннепаводлезнач.дзеясл. абіваць — абабіць.
2. Матэрыял, якім абіваюць або абабіта што‑н. Плюшавая абіўка мэблі. □ Праз шалёвачную абіўку столі церушыліся тонкія струменьчыкі пяску.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
аграма́нт
(фр. agrément = аздоба)
аздабленне штор, мяккай мэблі, зробленае з плеценага шнура.
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
КАНА́ПА (франц. canapé),
шырокае драўлянае сядзенне на ножках, з падлакотнікамі і спінкай; від мэблі. Вядома з часоў сярэдневякоўя ў інтэр’ерах палацаў і сядзіб. У формах і аздабленні (разьба, інкрустацыя, абіўка са скуры ці тканін) праявіўся ўплыў маст. стыляў рэнесансу, барока, класіцызму, ампіру і інш. З 19 ст. пашырана ў інтэр’еры бел.нар. хаты, замяніла лаву. К. выраблялі мясц. майстры-саматужнікі, аздаблялі прапілоўкай па краях спінкі, такарнымі элементамі, фігурнымі накладкамі. На З Беларусі бытаваў таксама шлябан — К. з сядзеннем у выглядзе скрыні, куды складвалі розныя рэчы. У наш час самаробныя К. саступілі месца прамысл. вырабам, якія звычайна ўваходзяць у гарнітур мэблі для гасціных пакояў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
suite[swi:t]n.
1. набо́р, кампле́кт;
a diningroom suite гарніту́р мэ́блі для стало́вай
2. ну́мар-люкс (у гатэлі)
3.mus. сюі́та
4. сві́та
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
кана́па, ‑ы, ж.
Прадмет мяккай мэблі для сядзення і ляжання, са спінкай і падлакотнікамі. [Георгій] апусціўся на канапу і стомлена адхінуўся да спінкі.Мележ.Пры сцяне пад вокнамі стаяла масіўная, са смольных дошак канапа.Сабаленка.
[Фр. canapé.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ло́жак, м.
Прадмет мэблі для сну ў выглядзе доўгай рамы з ножкамі і дзвюма спінкамі, на якую кладуцца матрац і пасцель. Драўляны ложак. Жалезны ложак. □ Хлопчык ляжаў на ложку, захутаны ў дзве коўдры.Хомчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
О́СІПАЎ Лучка, разьбяр па дрэве 17 ст. Паходзіў з Беларусі. Працаваў у Маскоўскай дзяржаве. Прымаў удзел ва ўстаноўцы іканастаса царквы Данскога манастыра (1683), стварэнні мэблі і хатняга начыння для царскага дома (1683—84) у Маскве.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
разво́зчык, ‑а, м.
Той, хто займаецца развозам чаго‑н. Насільшчыкі і развозчыкі мэблі пры магазіне мала калі бачылі ў сваёй практыцы такую жанчыну, якая б так спрытна таргавалася і дамагалася свайго без доўгай гаворкі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)