Касцявая мука 5/446, 506

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

размо́л

1. размо́л, -лу м., памо́л, -лу м.;

мука́ мя́гкого размо́ла мука́ мя́ккага размо́лу (памо́лу);

2. техн. размо́л, -лу м.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

мучэ́нне, ‑я, н.

Стан паводле знач. дзеясл. мучыцца, мучыць; мука, пакута.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ВА́ПНАВЫЯ ЎГНАЕ́ННІ,

угнаенні, асн. кампанент якіх вапна. У якасці вапнавых угнаенняў выкарыстоўваюць цвёрдыя і мяккія прыродныя вапнавыя пароды, прадукты іх перапрацоўкі і прамысл. адходы, што маюць вапну. Цвёрдыя пароды (вапняк, мел і інш.) перад унясеннем у глебу здрабняюцца ці абпальваюцца, мяккія пароды (напр., туфы) не патрабуюць драбнення, яны больш эфектыўныя і дзейнічаюць хутчэй за цвёрдыя. Гал. з вапнавых угнаенняў: вапнавая мука (вапняк), даламітавая мука (даламіт), вапнавы туф, мергель, гашаная вапна, вапнавы торф ці тарфатуф. Найб. эфектыўныя прамысл. адходы: мартэнаўскія, доменныя, электраплавільныя шлакі; дэфекат (адходы цукр. вытв-сці); сланцавы, каменнавугальны, тарфяны попел. Выкарыстоўваюць для паніжэння кіслотнасці глеб (гл. Вапнаванне глебы).

т. 3, с. 507

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

вітамі́нны, ‑ая, ‑ае.

Які мае адносіны да вітамінаў. Вітамінная лабараторыя. Вітамінная мука.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыго́ркнуць, ‑не; зак.

Стаць гаркаватым, набыць гаркавы смак. Сала прыгоркла. Мука прыгоркла.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

фі́нікавы, ‑ая, ‑ае.

Прыгатаваны з фінікаў. Фінікавая мука.

•••

Фінікавая пальма гл. пальма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

прыле́глы, -ая, -ае.

1. Які прылягае да чаго-н., мяжуецца з чым-н.

Прылеглыя астравы.

2. У матэматыцы: які прымыкае; сумежны.

П. вугал.

3. Які сапсаваўся ад доўгага ляжання.

Прылеглая мука.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

пы́цель, пы́тля і пы́тлю, мн. пы́тлі, пы́тляў, м.

1. пы́тля. Вальцовы млын для пытлявання.

2. пы́тлю. Пытляваная мука.

◊

Даць (задаць) пытлю каму (разм.) — даць наганяй, аб’явіць вымову.

|| прым. пы́цельны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

перамяша́цца, 1 і 2 ас. не ўжыв., -а́ецца; зак.

Змяшацца або перамясіцца (унутры чаго-н., пра асобныя прадметы), пераблытацца.

Мука перамяшалася з крупамі.

У галаве ўсё перамяшалася (перан.).

|| незак. пераме́швацца, -аецца.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)