ПЦІ́ЧКІН (Уладзімір Аляксеевіч) (н. 14.8.1939, с. Чарнаполле Кастрамской вобл., Расія),
бел. вучоны ў галіне тэорыі сістэм аўтам. кіравання. Д-ртэхн.н. (1981), праф. (1982). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1962). З 1966 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (у 1976—81 і 1986—97 заг. кафедры). Навук. працы па тэорыі аўтам. кіравання, тэорыі штучных нейронных сетак і сістэм кіравання. Распрацаваў адзіны падыход да аналізу сістэм кіравання розных класаў, у т. л. нейронных сетак і нейрасеткавых сістэм.
Тв.:
Анализ нелинейных стохастических систем методами уравнений моментов. Мн., 1980;
Анализ нейросетевых преобразований линеаризационными методами // Нейрокомпьютеры: разработка, применение. 1999. № 1.
руская артыстка балета. Нар.арт.СССР (1976). Скончыла Маскоўскае харэагр. вучылішча (1961). У 1961—88 у Вял. т-ры. Першая выканальніца партый Лейлі («Лейлі і Меджнун» С.Баласаняна), Шырын («Легенда аб каханні» А.Мелікава), Фрыгіі («Спартак» А.Хачатурана), Анастасіі, Джульеты («Іван Грозны», «Рамэо і Джульета» С.Пракоф’ева). Сярод інш. партый: Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Аўрора, Адэта—Адылія («Спячая прыгажуня», «Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Рыта («Залаты век» Дз.Шастаковіча). Лаўрэат Міжнар. конкурсу артыстаў балета ў Варне (1965), прэміі Ганны Паўлавай (Парыж, 1970). Дзярж. прэмія СССР 1977. Ленінская прэмія 1986.
руская артыстка балета. Нар.арт. Расіі (1980). Нар.арт.СССР (1986). Скончыла Маскоўскае харэаграфічнае вучылішча (1967), Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1988). У 1967—87 салістка Маскоўскага муз.т-ра імя К.Станіслаўскага і У.Неміровіча-Данчанкі. Сярод партый: Адэта—Адылія («Лебядзінае возера» П.Чайкоўскага), Папялушка («Папялушка» С.Пракоф’ева), Гаянэ («Гаянэ» А.Хачатурана), Флёр дэ Ліс («Эсмеральда» Ц.Пуні), Медора («Карсар» А.Адана), Сванільда («Капелія» Л.Дэліба). Яе творчасці ўласцівы віртуознае валоданне тэхнікай класічнага танца, элевацыя, драм. выразнасць. Лаўрэат міжнар. конкурсаў артыстаў балета ў Варне (1972, Балгарыя) і Маскве (1973). Прэмія імя Г.Паўлавай (Парыж, 1968). Дзярж. прэмія Расіі 1980.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАРЫ́ЕВА (Бернара Рахімаўна) (н. 28.1.1936),
узбекская артыстка балета. Нар.арт.СССР (1973). Скончыла Ташкенцкае (1951) і Маскоўскае (1955) харэаграфічныя вучылішчы. З 1955 салістка Узб.т-ра оперы і балета імя А.Наваі (Ташкент). Сярод партый: Адэта—Адылія, Франчэска («Лебядзінае возера», «Франчэска да Рыміні» на муз. П.Чайкоўскага), Жызэль («Жызэль» А.Адана), Кітры («Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Фрыгія («Спартак» А.Хачатурана), Сары («Сцежкаю грому» К.Караева), Паненка («Паненка і хуліган» на муз. Дз.Шастаковіча), Ганна («Ганна Карэніна» Р.Шчадрына), Сахані, Зарына («Амулет кахання», «Каханне і меч» М.Ашрафі), Марыя («Бахчысарайскі фантан» Б.Асаф’ева), Параша («Медны коннік» Р.Гліэра). Дзярж. прэмія Узбекістана 1970. Дзярж. прэмія СССР 1982.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КЛІ́МАЎ (Уладзімір Якаўлевіч) (23.7.1892, Масква —9.9.1962),
расійскі вучоны ў галіне авіяц. маторабудавання, канструктар авіяц. рухавікоў. Акад.АНСССР (1953, чл.-кар. 1943), ген.-м.інж.-тэхн. службы (1944). Двойчы Герой Сац. Працы (1940, 1957). Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1918). Працаваў на кіруючых пасадах у НДІ і на авіяц. з-дах, выкладаў у ВНУ. З 1935 гал. канструктар авіяц. рухавікоў. Пад яго кіраўніцтвам створаны магутныя рухавікі для знішчальнікаў і бамбардзіроўшчыкаў, якія шырока выкарыстоўваліся ў Вял.Айч. вайну. У пасляваен. перыяд распрацаваў шэраг паветрана-рэактыўных рухавікоў. Дзярж. прэмія СССР 1941, 1943, 1946, 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРДВІ́НАЎ (сапр.Мардвішаў) Аркадзь Рыгоравіч
(27.1.1896, с. Жураўліха Пачынкаўскага р-на Ніжагародскай вобл., Расія — 23.7.1964),
расійскі архітэктар. Скончыў Маскоўскае вышэйшае тэхн. вучылішча (1930). Член Усерас.т-вапралет. архітэктараў (1929—32). У 1943—47 старшыня К-та па справах буд-ва і архітэктуры пры СМСССР, у 1950—55 прэзідэнт Акадэміі архітэктуры СССР. Ініцыятар паточна-скараснога метаду буд-ва жылых дамоў у Маскве (на вул. Горкага, 1937—39, 1940; і інш.). Адзін з аўтараў праекта вышыннага будынка гасцініцы «Украіна» (1957); кіраўнік планіроўкі і забудовы раёна Новыя Чаромушкі (1956—64), Камсамольскага праспекта (1958—65) — усе ў Маскве. Дзярж. прэміі СССР 1941, 1949.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРО́ЗАЎ (Дзмітрый Кузьміч) (31.3. 1912, в. Казіміраўка Лоеўскага р-на Гомельскай вобл. — 5.1.1981),
Герой Сав. Саюза (1945). Скончыў Гомельскі фін.-эканам. тэхнікум (1932), Маскоўскаепях. вучылішча (1938), Ваен. акадэмію імя Фрунзе (1949). У Чырв. Арміі з 1934. Удзельнік баёў на р. Халхін-Гол у 1939, сав.-фінл. вайны 1939—40. У Вял.Айч. вайну з ліп. 1941 на Паўн.-Зах., Зах. і 3-м Бел. франтах. Стралк. полк пад камандаваннем палк. М. вызначыўся ў час прарыву абароны праціўніка на ПдУ ад Віцебска ў ходзе Беларускай аперацыі 1944. Удзельнік вызвалення Вільнюса, Каўнаса, штурму Кёнігсберга, Пілаў, вайны з Японіяй. Да 1956 у Сав. Арміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАМЯРА́НЦАЎ (Аляксандр Ніканоравіч) (11.1.1849, Масква — 27.10.1918),
расійскі архітэктар. Правадз.чл. Пецярбургскай АМ (1893). Скончыў Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства (1874), вучыўся ў Пецярбургскай АМ (1874—78), з 1888 выкладаў у ёй (з 1892 праф., у 1899—1900 рэктар). У пабудовах П. новыя для 2-й пал. 19 ст. прасторавыя вырашэнні гандл., выставачных і грамадскіх будынкаў і вялікапралётныя метал. канструкцыі перакрыццяў спалучаюцца з арх. формамі і дэкорам у неарускім стылі: Верхнія гандл. рады на Краснай плошчы ў Маскве (цяпер ГУМ, 1889—93, інж. У.Шухаў). Аўтар храма-помніка Аляксандра Неўскага ў Сафіі (1904—12).
А.Памяранцаў. Верхнія гандлёвыя рады (ГУМ) на Краснай плошчы ў Маскве. 1890—93.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПА́ЎЛАЎ (Мікалай Піліпавіч) (19.9.1803, Масква — 10.4.1864),
рускі пісьменнік. Муж К.К.Паўлавай. Скончыў Маскоўскаетэатр. вучылішча (1821), Маскоўскі ун-т (1825). Заснавальнік і рэдактар газ. «Русские ведомости» (1863—64). Друкаваўся з 1822. У 1831 апубл. першыя ў Расіі пераклады з А.Бальзака. Адзін з пачынальнікаў рус. сацыяльна-псіхал. аповесці: зб-кі «Тры аповесці» (1835; забаронены), «Новыя аповесці» (1839). Аўтар вершаў, апавяданняў, крытычных і публіцыстычных артыкулаў і інш. Многія яго вершы пакладзены на музыку М.Глінкам, А.Даргамыжскім і інш.
Тв.:
Соч.: Три повести. Новые повести. Стихотворения. Статьи. М., 1985;