кля́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

Прыстасаванне, з дапамогай якога зачыняюць і адчыняюць дзверы.

|| прым. кля́мачны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тасёмка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

Тое, што і тасьма.

|| прым. тасёмачны, -ая, -ае і тасёмкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

урадзі́ць, 1 і 2 ас. не ўжыв., уро́дзіць; зак.

Даць ураджай, плады.

Жыта добра ўрадзіла.

Не ўрадзіў мак — перабудзем і так.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

цёрла, -а, мн. -ы, -аў, н.

Гліняная пасудзіна, у якой труць мак, таўкуць бульбу і пад.

У цёрле стаяла недатоўчаная бульба.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Mohn m -(e)s, -e бат. мак

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

МІЖНАРО́ДНЫ АЛІМПІ́ЙСКІ КАМІТЭ́Т(MAK; International Olympic Committee), вышэйшы кіруючы орган сучаснага алімп. руху. Створаны 23.6.1894 (Парыж) па ініцыятыве П. дэ Кубертэна. МАК арганізуе Алімпійскія гульні. У першы склад МАК выбраны прадстаўнікі Аргенціны, Багеміі, Бельгіі, Венгрыі, Вялікабрытаніі, Грэцыі, ЗША, Італіі, Новай Зеландыі, Расіі, Францыі і Швецыі; яны сталі арганізатарамі нац. алімп. к-таў (НАК) у сваіх краінах. Статутны дакумент МАКАлімпійская хартыя. У абавязкі МАК уваходзіць рэгулярнае правядзенне зімовых і летніх Алімп. гульняў, іх пастаяннае ўдасканаленне, кіраванне развіццём аматарскага спорту ў свеце. МАК прымае рашэнні аб прызнанні НАК і міжнар. спарт. федэрацый (МСФ); вызначае праграму Алімп. гульняў; з’яўляецца вышэйшай інстанцыяй пры вырашэнні пытанняў, звязаных з іх арг-цыяй і правядзеннем; выбірае алімпійскі горад; засноўвае і прысуджае алімп. ўзнагароды. Сесіі МАК збіраюцца штогод, у алімп. годзе двойчы — у час зімовых і летніх гульняў; праводзяцца алімп. кангрэсы. У перыяд паміж сесіямі работай кіруе Выканком МАК. У яго складзе: прэзідэнт (выбіраецца на 8 гадоў), 3 віцэ-прэзідэнты і 5 членаў (на 4 гады). Для кожнай краіны выбіраецца звычайна 1 член МАК. У сістэме МАК ёсць пастаянныя камісіі, якія займаюцца рознымі пытаннямі алімпійскага руху (камісіі па допуску спартсменаў да ўдзелу ў Алімп. гульнях; фінансавая, юрыд., мед., узнагародная, па культ. праграме, прэсе і інш.). Бюджэт складаецца з даходаў ад продажу правоў паказу Алімп. гульняў па тэлебачанні, ахвяраванняў і інш. Афіц. мовы МАКфранц. і англ. Выдае штомесячны бюлетэнь-часопіс «Revue Olympique» («Алімпійскі агляд») на франц., англ. і ісп. мовах, а таксама афіц. даведачную і інш. л-ру.

т. 10, с. 341

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

стрэ́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

Востры, тонкі кавалачак дрэва, асколак шкла, металу, які залез пад скуру.

Дастаць стрэмку.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

тугаду́м, -а, мн. -ы, -аў, м. (разм.).

Чалавек, які марудна ўсведамляе, павольна думае.

|| ж. тугаду́мка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

нядо́імка, -і, ДМ -мцы, мн. -і, -мак, ж.

Частка падатку, збору, не ўнесеная плацельшчыкам у тэрмін.

Плаціць нядоімку.

|| прым. нядо́імкавы, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

о́пій, -ю, м.

Высушаны млечны сок з няспелых галовак маку, які ўжыв. як наркатычны і болесуцішальны сродак.

|| прым. о́пійны, -ая, -ае.

О. мак.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)