Разм. Павярнуць убок, скасіць (пра вочы). Абрам толькі скасавурыў вочы ў бок крамы, не паднімаючы галавы.Пястрак.Максім запусціў у яе шышкай, але варона толькі скасавурыла вока і не варухнулася.Хомчанка.Жарабок скасавурыў вока, страсянуў галавою ды свечкай — на заднія!Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зату́хнуць, ‑не; пр. затух, ‑ла; зак.
1. Перастаць гарэць; патухнуць, пагаснуць. Агонь затух. Лямпа загухла.//перан. Заціхнуць, аслабнуць, спыніцца. Спрэчкі затухлі. □ Не паспела яшчэ затухнуць рэха, як за густымі елкамі, дзе знік заяц, пачуўся страшэнны лямант.Ляўданскі.
2.Спец. Паступова слабеючы, перастаць вагацца, спыніцца (пра радыёхвалі і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нахадзі́цца, ‑хаджуся, ‑ходзішся, ‑ходзіцца; зак.
Пахадзіць многа, доўга, уволю. Дзень прамінуў для Міхася неўзаметку, хоць і нахадзіўся ён і напрацаваўся за добры іншы тыдзень.Якімовіч.[У вёсцы] я цудоўна адпачыў, пазнаёміўся з многімі цікавымі людзьмі, нахадзіўся ўдосталь па лесе і сенажацях.Ляўданскі.// Стаміцца, змарыцца ад хады. Нахадзіўся, што ног не чуе.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Увесці ў стан злосці, раздражнення; раззлаваць, раздражніць. Удражніць сабаку. □ [Дзядзька Пракоп:] — Бывае, цэлымі гадзінамі цікуе [мядзведзь] за чалавекам у лесе, ходзіць за ім услед, падглядвае, а не зачэпіць. Ну, а калі ўжо ўдражніш, тады трымайся.Ляўданскі.
2.перан. Раздражніць (рану, скуру і пад.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
уна́дзіцца, ‑джуся, ‑дзішся, ‑дзіцца; зак.
Панадзіцца рабіць што‑н. непажаданае. — Унадзіўся падлюка-каршун лятаць, — паскардзіўся .. [дзед] бабцы Вікці. — Сёння зноў маладога пеўніка схапіў.Даніленка.[Павел Сцяпанавіч:] — Залетась тут, у Пяцідуб’і, браканьеры ясень унадзіліся красці.Ляўданскі.// Стаць часта наведваць каго‑н. Да старога неўзабаве ўнадзілася хадзіць на вячоркі ўдава з суседняга засценка.Гурскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПО́ЛАЦКІ ВЕ́РХНІ ЗА́МАК.
На правым беразе р.Зах. Дзвіна пры ўпадзенні ў яе р. Палата. Умацаваны цэнтр Полацка 11—17 ст. Займаў узвышша пл. 9,44 га. Быў абкружаны валам з У, па краі пляцоўкі стаялі драўляныя сцены — гародні з вежамі. Схілы пляцоўкі неаднаразова ўмацоўваліся — «тамаваліся» (паводле археал. звестак, упершыню каля 1363). Паводле «Полацкай рэвізіі 1552 г.», на замку было 9 вежаў, у сярэдзіне 17 ст. — 10. Першае паселішча на тэр. замка ўзнікла ў канцы 9 — пач. 10 ст. У сярэдзіне 11 ст. з мыса на левым беразе Палаты сюды перанесены ўмацаваны дзядзінец горада, пабудаваны Полацкі Сафійскі сабор. У 12 ст. каля Сафійскага сабора збудаваны храм Архангела Міхаіла, у паўн. частцы замка — княжацкія палаты. Замак як адм. цэнтр горада існаваў да 17 ст. У сувязі з развіццём ваен. справы ён страціў фартыфікацыйныя, а потым і паліт. функцыі. Археал. даследаванні П.В.з. праводзілі А.М.Ляўданскі (1928), М.К.Каргер (1957), А.Ф.Мітрафанаў (1959—60), В.Р.Тарасенка (1961—62), Г.В.Штыхаў (1967, 1980), В.А.Булкін (1975—79), С.В.Тарасаў (1989). Даследавана каля 2 тыс.м² плошчы.
Літ.:
Штыхов Г.В. Древний Полоцк IX—XIII вв. Мн., 1975;
Тарасаў С.В. Полацк IX—XVII стст.: Гісторыя і тапаграфія. Мн., 1998.
С.В.Тарасаў.
Да арт.Полацкі Верхні замак. Полацкія замкі. Фрагмент малюнка С.Пахалавіцкага «Аблога Полацка 29.8.1579».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бестакто́ўнасць, ‑і, ж.
1. Уласцівасць бестактоўнага; адсутнасць такту. Бестактоўнасць пытання. □ Алёшка спачатку змоўк, абураны бестактоўнасцю Рыгора, а потым усё больш і больш пачаў гарачыцца, даказваць.Ляўданскі.
2. Бестактоўны ўчынак. Але мацней за гэтае пачуццё была ўпэўненасць, што Сяргей павядзе сябе разумна і ніякай бестактоўнасці ў прысутнасці вучняў не дазволіць.Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
падва́біць, ‑блю, ‑біш, ‑біць; зак., каго.
Падазваць птушак або звяроў, падрабіўшы іх голас. Падвабіць сабаку. Падвабіць голуба. □ Мне не хацелася забіваць матку, я наважыўся падвабіць качара.Кірэенка.[Петрык:] — Дзядзька Яўхім, вы ж нікому не расказвайце. — А чаму? — здзівіўся Яўхім. — Чаго ты баішся? — Каб Боцю не падвабіў хто-небудзь ды не пакрыўдзіў.Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ро́мбік, ‑а, м.
1.Памянш.да ромб (у 2 знач.).
2. Пра што‑н. у форме невялікага ромба. Паказаўся прыгожы гняды конь, між вачэй якому нібы хто знарок прыклеіў беласнежны ромбік.Ляўданскі.— Дык, кажаш, танкі ў бярэзніку каля Міронавай хаты? Вось і добра. — І .. [салдат] панёс у адным месцы карты ромбік.Гамолка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
даспе́хі, ‑аў; адз. даспех, ‑а, м.
Баявое узбраенне, амуніцыя воіна ў старажытнасці. Воінскія даспехі. Рыцарскія даспехі.//Жарт., іран. Якія‑н. снасці, рэчы наогул. Дачакаўшыся суботы, я сабраў свае паляўнічыя даспехі, купіў білет на прыгарадны Мінск — Нухавічы і ўжо ў дзевяць гадзін вечара сядзеў з Антонам за сталом і вячэраў перад выхадам.Ляўданскі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)