2.безас.узнач.вык., звычайнакаму. Пра пачуццё крыўды, якое зведвае хто‑н. Леанід пачырванеў, заблішчэлі слёзы — было сорамна перад таварышамі і крыўдна, што яму не вераць.Шахавец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЕНГІБА́РАЎ (Леанід Георгіевіч) (15.3.1935, Масква — 25.7.1972),
расійскі артыст цырка, клоун-мім. Нар.арт. Арменіі (1971). Скончыў вучылішча цыркавога мастацтва ў Маскве (1959). Вобраз-маска артыста — летуценны блазан, дзіця і паэт у душы. Выступаў на эстрадзе з «Вечарамі пантамімы», распрацоўваў ідэю «аўтарскай клаунады». Аўтар сваіх нумароў, кінасцэнарыяў, кароткіх навел і прытчаў. Здымаўся ў кіно: «Шлях на арэну», «Цені забытых продкаў», «На манежы — юнацтва», «Знаёмцеся — Леанід Енгібараў» і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
адрэкамендава́ць, ‑дую, ‑дуеш, ‑дуе; зак., каго.
1. Знаёмячы, назваць каго‑н., яго занятак. — Знаёмцеся, вось, — адрэкамендавала яго Антаніна Лятроўна, — Леанід Іванавіч, наш гісторык і кіраўнік школьнай самадзейнасці.Васілевіч.
2. Ахарактарызаваць у якасці каго‑н. — Вось, бацька, прывёў я ваяку! Партызанам хоча быць, — адрэкамендаваў Цімох Саўку Мільгуна.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
насме́шка, ‑і, ДМ ‑шцы; Рмн. ‑шак; ж.
Крыўдны, злосны жарт з каго‑, чаго‑н., высмейванне каго‑, чаго‑н. Сустрэць насмешкамі. Баяцца насмешак. □ Некаторы час Лабановіч і ў сяле не паказваўся, бо нейк прыкра было слухаць насмешкі сяброў.Колас.У голасе .. [Алі] Леанід пачуў непрыязную насмешку.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
МА́РЧАНКА (Леанід Максімавіч) (1.4. 1941, г. Бабруйск Магілёўскай вобл. — 11.9.1996),
бел. графік. Скончыў Бел.тэатр.-маст.ін-т (1972). Творы адметныя кампазіцыйнай завершанасцю, пластычнасцю малюнка, дасканаласцю тэматычнага абагульнення. Аўтар серый літаграфій «Жанчыны Палесся» (1974), «Новабудоўлі Беларусі» (1975), афортаў «Лета ў Залацінцы. БАМ» (1976), «Мой край азёрны» (1977), «Мінск» (1978—79), «Зямля і людзі» (1980), «Палярны круг» (1981), «Па Туркменіі» (1987), «Край нарачанскі» (1989—90), «Вёска Манькавічы» (1991), «Мая Беларусь» (1995). Працаваў у акварэлі: «Нарач. Вечар» (1991), «Вясна. Дождж», «Пахмурны дзень» (абедзве 1992), «Цішыня», «Бэз», «Першы снег», «Вясна» (усе 1993), «Туман», «Манькавічы», «Бабіна лета» (усе 1994). Акварэлям уласцівы багацце паўтонавых суадносін, каларыстычная ўраўнаважанасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЁНАК (Лявон) (Леанід Вікенцьевіч; 26.6.1897, в. Вялец Глыбоцкага р-на Віцебскай вобл. — 21.2.1974),
бел. пісьменнік і журналіст. Бацька З.Кіпель. Скончыў Маладзечанскую настаўніцкую семінарыю (1914). Настаўнічаў. У 1921—29 працаваў у рэдакцыі газ. «Савецкая Беларусь». Друкаваўся з 1927 пад псеўд.Леанід Свэн, Л.Крывічанін. Аўтар зб. фельетонаў «Чароўная іголка» (1929). У 1933 рэпрэсіраваны, высланы ў Сібір, пазней — у Комі АССР. Пасля адбыцця высылкі вярнуўся на Беларусь, настаўнічаў. У Вял.Айч. вайну супрацоўнічаў у «Беларускай газэце» (апубл. «Дзённік Чужанінава»). З 1944 у Германіі, з 1950 у ЗША. Друкаваўся ў газ. «Бацькаўшчына», «Беларус», час. «Сакавік» і інш. выданнях. Рэабілітаваны ў 1956.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
усхвалява́ны, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад усхвалявана.
2.узнач.прым. Які знаходзіцца ў стане хвалявання. Леанід прыгадаў, як збіраўся на гэтае спатканне, усхваляваны, памаладзелы.Мележ.// Які выражае такі стан. Праз паўнадзіны з дыспетчарскага пакоя зноў ляцеў у эфір чысты і крышку усхваляваны галасок Люды.Хадкевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ЖАРКО́Ў (Леанід Васілевіч) (н. 15.10.1946, в. Сцяпанава Смаленскай вобл., Расія),
бел. вучоны-фармацэўт. Д-р фармацэўтычных навук (1992). Скончыў Віцебскі мед.ін-т (1973). З 1975 у Бел. ін-це ўдасканалення ўрачоў, з 1994 загадчык-правізар цэнтр. раённай аптэкі ў Мінску.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДУДАРЭ́НКА (Леанід Аляксандравіч) (н. 25.10.1930, г. Маладзечна Мінскай вобл.),
бел. жывапісец. Засл. дз. маст. Беларусі (1991). Скончыў Бел. тэатр.маст. ін-т (1963). Гал. месца ў творчасці, якой уласцівы метафарычная афарбоўка, багатае вобразнае вырашэнне, займаюць канцэптуальныя сюжэтна-тэматычныя карціны: «П’ета» (1968), «Вызваленне» (1975), «Касінеры Каліноўскага» (1978), «У майстэрні» і «Гэта не павінна здарыцца» (абедзве 1986), «Эпілог» і «Людзі і манументы» (абедзве 1988), «Майму народу гэта кніга (Скарына)» (1990), «Баляванне драпежнікаў» (1993), «Усюды жыццё» (1995), «За што, Госпадзі?» (1996). Пейзажы і партрэты вылучаюцца моцнай пластыкай, выразнасцю малюнка: партрэты В.Быкава (1980), М.Багдановіча (1981), «Перад трэніроўкай. Н.Б.Сініцына» (1987), «Мая Наталля» (1997), пейзажы «Браслаў» (1982), «Раўбічы» (1988), «Пінск» (1993) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АГІЯ́ДЫ (Agiadai),
царская дынастыя ў Спарце ў сярэдзіне 6 — сярэдзіне 3 ст. да н.э. Правіла адначасова з дынастыяй Эўрыпантыдаў. Паходзіла, відаць, з ахейцаў, Агіяды лічыліся нашчадкамі паўлегендарнага цара Агіса I. Вядомыя прадстаўнікі дынастыі: Клеамен I, Леанід [488—480 да н.э.], Паўсаній [408—394 да н.э.], Клеамен III [235—221 да н.э.].