снасць, -і, мн. -і, -ей, ж.

1. зб. Прыборы, інструменты, прыстасаванні для якога-н. занятку.

Рыбалоўная с.

2. звычайна мн. Канат, вяроўка, якія служаць для кіравання парусамі і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дэльтапланеры́зм, ‑у, м.

Тэорыя і практыка кіравання дэльтапланамі; майстэрства лятання на дэльтапланах.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́барнасць, ‑і. ж.

Замяшчэнне пасад шляхам выбараў. Выбарнасць органаў кіравання і кантролю.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

эгаліта́рны, ‑ая, ‑ае.

Заснаваны на ўраўняльным перадзеле прыватнай уласнасці. Эгалітарная сістэма кіравання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

сіно́д, -а, М -дзе, мн. -ы, -аў, м.

Вышэйшы калегіяльны орган кіравання Рускай праваслаўнай царквы ў перыяд паміж Архірэйскімі саборамі, а таксама дарадчы орган пры патрыярху.

|| прым. сіно́дскі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

вага́р, ‑а, м.

1. Рычаг для рэгулявання чаго‑н. або кіравання чым‑н. Вагар кіравання. Вагар руля.

2. перан. Сродак для ажыццяўлення якой‑н. дзейнасці. Друкаваная і вусная прапаганда — важнейшы вагар камуністычнага выхавання народа. «Беларусь».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

універсаліза́цыя, ‑і, ж.

Наданне універсальнасці чаму‑н. Універсалізацыя машын, якія ажыццяўляюць працэсы кіравання.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

дэмакраты́зм, -у, м.

1. Дэмакратычная форма кіравання, дэмакратычная будова грамадства, наяўнасць дэмакратычных свабод для шырокіх мас.

2. Прастата ладу жыцця, даступнасць у зносінах з людзьмі.

Д. поглядаў.

Д. ва ўкладзе жыцця.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дыспе́тчар, ‑а, м.

Работнік, які рэгулюе рух транспарту або ход работы прадпрыемства з аднаго цэнтральнага пункта. На пульце кіравання, ля якога сядзіць дыспетчар і які аддалены на многа метраў ад варот шлюза, ёсць ключ аўтаматычнага кіравання са шкалой. «Маладосць».

[Англ. dispatcher.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

Адміралцейства (орган кіравання) 1/117

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)