ВЭЙХЭ́,
рака на У Кітая. Даўж. каля 600 км, пл. бас. каля 50 тыс. км². Правая ўтваральная р. Хайхэ. Вытокі ў гарах Тайханшань. Працякае на Вял. Кітайскай раўніне. Суднаходная (нізоўі ў сістэме Вял. канала). Выкарыстоўваецца на арашэнне. На Вэйхэ гарады Сіньсян, Цяньцзінь.
т. 4, с. 336
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГО́ЦКІ КАНА́Л,
меліярацыйны канал у Салігорскім р-не Мінскай і Лунінецкім р-не Брэсцкай абласцей. Левы прыток Галоўнага канала (бас. р. Прыпяць). Даўж. 32 км. Пачынаецца каля в. Гаўрыльчыцы Салігорскага р-на, вусце за 11,8 км на ПнУ ад в. Чырвоная Воля.
т. 5, с. 375
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПНЕЎМАСУПРАЦІЎЛЕ́ННЕ, пнеўмадросель,
элемент пнеўмааўтаматыкі, які перашкаджае свабоднай плыні паветра, ці інш. газу, у выніку чаго на ім ствараецца перапад ціску. Выконваецца ў выглядзе завужанага канала пастаяннага сячэння або пары «нерухомае сядло — рухомая дэталь» (напр., конус—конус, сапло—засланка). Аналаг рэзістара ў эл. ланцугу.
т. 12, с. 444
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
дыфу́зар, ‑а, м.
1. Тое, што і дыфузійны апарат (гл. апарат).
2. Расшыраная частка трубы, канала і пад., у якой адбываецца запавольванне руху вадкасці або газу і ўзрастанне ціску.
3. Папяровая або шаўковая мембрана для ўзмацнення гуку ў бязрупарных гучнагаварыцелях. Дыфузар дынаміка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАНА́МСКІ КАНА́Л (ісп. Canal de Panama, англ. Panama Canal),
штучны водны шлях міжнар. значэння на тэр. Панамы ў Цэнтр. Амерыцы, праз Панамскі перашыек у самай вузкай яго частцы. Злучае Атлантычны і Ціхі акіяны. Даўж. 81,6 км, у т. л. 65,2 км па сушы і 16,4 км па дне бухты Лімон Карыбскага м. і Панамскага зал., шыр. 150—305 м, глыб. па фарватэры 12,8—25,9 м; 12 шлюзаў. Штогадовы аб’ём перавозак каля 154 млн. т, доля транзіту больш за 80%. Штогод праз П.к. праходзяць больш за 14 тыс. грузавых суднаў. Каля Атлантычнага ўвахода ў П.к. порты Крыстобаль і Калон, каля ціхаакіянскага — Бальбоа і Панама.
Ідэя будаўніцтва П.к. існавала і абмяркоўвалася з пач. 16 ст. У 1879 рэалізацыю гэтага праекта пачала Францыя, якая выкарыстала супярэчнасці паміж ЗША і Вялікабрытаніяй і ўзяла канцэсію на буд-ва канала ва ўрада Калумбіі. Крах франц. акц. кампаніі (1888, гл. «Панама») і націск з боку амер. і брыт. ўрадаў прымусілі Францыю ў 1902 прадаць свае правы ЗША. У 1903, пры падтрымцы ЗША, Панама аддзялілася ад Калумбіі, і далейшыя пытанні, звязаныя з буд-вам і функцыянаваннем канала, рэгуляваліся Амерыкана-панамскімі дагаворамі 1903, 1936, 1955, 1977. Паводле дагавора 1903 ЗША атрымалі ў бестэрміновае карыстанне Панамскага канала зону, права будаваць і эксплуатаваць канал. Першае судна прайшло праз П.к. 15.8.1914, афіцыйна канал адкрыты 12.6.1920. Паводле амер.-панамскіх дагавораў 1977 П.к. з 1.1.2000 перайшоў пад кантроль Панамы.
т. 12, с. 43
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НА́РАЎ (Narew),
рака на Беларусі (у Пружанскім і Свіслацкім р-нах Гродзенскай вобл.) і ў Польшчы, правы прыток р. Зах. Буг (бас. р. Вісла). Даўж. 497 км (на Беларусі 44 км). Пл. вадазбору 74,8 тыс. км². Пачынаецца з вярхоўя Скаронава канала (Свіслацкі р-н) за 6 км на ПнУ ад в. Клепачы Пружанскага р-на, вусце на тэр. Польшчы. На Беларусі цячэ па Прыбугскай раўніне і праз Белавежскую пушчу. Даліна ў межах Беларусі амаль на ўсім працягу невыразная. Каналізавана 13 км рэчышча ад вытоку да вусця канала Матылёў Роў, на астатнім працягу яно звілістае, месцамі выраўнаванае, у ніжнім цячэнні зарэгулявана Загжынскім вадасх. (Польшча). Шыр. ракі ў межах 8—10 м. Замярзае ў 1-й дэкадзе снеж., крыгалом у сярэдзіне сакавіка. Сярэднегадавы расход вады ў вусці 199 м³/с, у межах Беларусі — 5 м³/с.
т. 11, с. 146
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
расстрэ́л, ‑у, м.
1. Дзеянне паводле знач. дзеясл. расстраляць. // Смяротная кара, якая чыніцца выстралам з агнястрэльнай зброі. Прысудзіць да расстрэлу. □ На золаку, раненька-рана, Расу абабілі варожыя боты... Вялі на расстрэл партызана. Свірка.
2. Спец. Пашкоджанне канала ствала агнястрэльнай зброі (ад працяглай, частай стральбы).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ламінаэктамі́я
(ад лац. lamina = пласцінка + гр. ektome = высячэнне)
ускрыццё пазваночнага канала шляхам выдалення асцістых адросткаў і дужак пазванкоў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
шо́мпал
(ад ням. Stempel)
металічны пруток для чысткі і змазвання канала ствала агнястрэльнай зброі (вінтоўкі, рэвальвера і інш.).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
АСАВЕ́ЦКІ КАНА́Л, Крываль,
меліярацыйны канал у Беларусі, у Салігорскім і Любанскім р-нах Мінскай вобл., левы прыток Чырвонапалянскага канала (бас. Прыпяці). Даўж. 40,4 км. Пачынаецца за 2 км на Пд ад в. Цясова Салігорскага р-на, вусце за 2 км на Пд ад в. Камуна Любанскага р-на.
т. 2, с. 18
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)