смяшлі́васць, ‑і, ж.

Уласцівасць смяшлівага; схільнасць да смеху з любой прычыны. Неўзабаве плаксівасць прайшла, а смяшлівасць заставалася да самага юнацтва. Майхровіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

niestawiennictwo

niestawiennictw|o

н. нез’яўленне, няяўка;

z powodu ~a — з прычыны няяўкі

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

трыумфава́ць

(лац. triumphare)

радавацца, весяліцца з прычыны перамогі над кім-н., з поваду поспеху ў чым-н.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

Ermángelung f - недахо́п, адсу́тнасць;

in ~ (G) з прычы́ны адсу́тнасці (чаго-н.)

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

Ríchtfest n -(e)s, -e свя́та з прычы́ны заканчэ́ння будаўні́цтва до́ма

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

бе́жанец, ‑нца, м.

Чалавек, які пакінуў месца свайго жыхарства з прычыны вайны або стыхійнага бедства. З заходняй стараны даходзілі сюды бежанцы, якім пашанцавала выбрацца з агню нямецкіх бамбардзіровак. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

delay​2 [dɪˈleɪ] v.

1. адкла́дваць, затры́мліваць;

I was delayed by traffic. Я затрымаўся з прычыны затору на дарозе.

2. мару́дзіць;

a delayed reaction запо́зненая рэа́кцыя

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

неиме́ние ср. адсу́тнасць, -ці ж.; брак, род. бра́ку м.;

за неиме́нием чего́-л. з-за (з прычы́ны) адсу́тнасці чаго́-не́будзь, не ма́ючы чаго́-не́будзь;

за неиме́нием лу́чшего не ма́ючы ле́пшага.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

адсо́хнуць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -со́хне; -со́х, -хла; зак.

1. Пра часткі раслін: засохшы, адпасці.

Галінка адсохла.

2. Пра частку цела: страціць здольнасць рухацца, дзейнічаць з прычыны хваробы (разм.).

Рука адсохла.

◊

Каб табе язык адсох — праклён таму, хто нядобра сказаў.

|| незак. адсыха́ць, -а́е.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

чад, -у, М -дзе, м.

1. Удушлівы атрутны газ, які ўтвараецца пры няпоўным згаранні вугалю з прычыны недастатковага прытоку паветра.

Ад чаду балела галава.

2. Едкі, удушлівы дым, утвораны пры гарэнні (звычайна тлушчу).

3. перан. Стан самазабыцця, нястрымнага праяўлення якіх-н. пачуццяў.

|| прым. ча́дны, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)