бурапе́ніць, 1 і 2 ас. звычайна не ўжыв., -ніць; незак.

У паэзіі: бурліць, кіпець (пра жыццё, дзейнасць).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

самагу́бства, -а, н.

Наўмыснае пазбаўленне сябе жыцця.

Пакончыць жыццё самагубствам.

|| прым. самагу́бны, -ая, -ае (спец.).

С. акт.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

дача́сны, -ая, -ае.

Які адбыўся раней тэрміну.

Дачаснае выступленне.

Дачасна (прысл.) абарвалася жыццё.

|| наз. дача́снасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

шматпаку́тны, -ая, -ае (кніжн.).

Які перанёс шмат пакут, выпрабаванняў.

Ш. народ.

Шматпакутнае жыццё.

|| наз. шматпаку́тнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

само́тніцкі отше́льнический, затво́рнический;

~кае жыццё — отше́льническая (затво́рническая) жизнь

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

папае́здзіць, -джу, -дзіш, -дзіць; зак. (разм.).

Ездзіць доўга, неаднаразова.

За жыццё давялося папахадзіць і п. у розныя гарады.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

сужыццё́, -я́, н.

1. Сумеснае жыццё ў адной кватэры (уст.).

2. Інтымныя, пазашлюбныя адносіны паміж мужчынам і жанчынай.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

живо́тII м. (жизнь) уст. жыццё, -цця́ ср.;

не на живо́т, а на смерть не на жыццё, а на смерць.

Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)

Жысцьжыццё’ (Касп.). Рус. прастамоўн. жисть. Відаць, другаснае фарміраванне на базе жизнь > жизь > жись і *житьжыццё’ (ст.-слав. житьжыццё’, рус. па́жить ’паша’) ці хутчэй па суадноснасці з іншымі абстрактнымі назоўнікамі на ‑сць (< ‑stь): грусть, страсть, честь. У бел. магло быць запазычаным з рус. ці ўтворана на ўласнай глебе.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

жыццяздо́льны, -ая, -ае.

Здольны існаваць і развівацца, падтрымліваць і захоўваць жыццё.

Ж. арганізм.

Ж. калектыў.

|| наз. жыццяздо́льнасць, -і, ж.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)