1. Асоба, якая добра ведае мясцовыя ўмовы плавання і праводзіць судны па фарватэры. Морскі лоцман. Рачны лоцман. □ Салул і яго сябры .. здолелі правесці карабель там, дзе не правёў бы яго самы спрактыкаваны лоцман.«Полымя».
2. Невялікая марская рыба сямейства стаўрыдавых, якая суправаджае на далёкія адлегласці караблі і буйных рыб.
[Гал. loodsman.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паглына́ць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак., каго-што.
1.Незак.да паглынуць.
2.перан. З напружанай увагай глядзець на каго‑, што‑н. Я шчыльна тулюся да халодных аконных шыб, хапаючыся рукамі за гладкую сцяну і паглынаю вачыма далёкія прасторы.Галавач.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кле́ваць ’ледзь дыхаць, трапятацца, быць слабым’ (Жыв. сл., Нар. лекс., Сл. паўн.-зах.). Параўн. кляваць (гл.). Літ.klevoti ’тс’ (Сл. паўн.-зах., 2, 486). Лаўчутэ (Балтизмы, 67) таксама дапускае балтыйскі ўплыў, але не прыводзіць вышэй адзначанай літоўскай формы. Прыклады з дысертацыі Вяржбоўскага, на якія робіць спасылку аўтар, семантычна і фармальна далёкія. Трубачоў (Эт. сл., ІО, 28) адносіць беларускія формы да праславянскай лексікі *klevati/*klevili (sę). Аднак балгарскія і македонскія паралелі, якія ён прыводзіць, семантычна вельмі далёкія, за выключэннем макед.sä kli > vam ’мучыцца’. Больш блізкімі семантычна, але з рэканструкцыяй *kleviti sę (там жа, 18) здаюцца паралелі чэш.klevili se ’гнуцца, курчыцца’, славац.kťavieť ’калець, дубець’, якія, магчыма, да літ.kliauti̯ ’гнуць’, лат.klaut пахіляць’. Сумненні выклікае геаграфія беларускіх слоў, якія не маюць украінскіх і рускіх паралелей, а калі прыняць паралелі чэшскія і славацкія, дзіўным здаецца, што апошнія таксама не маюць паралелей сярод іншых заходнеславянскіх моў. Такая рэдкая эксклюзіўная беларуска-чэшска-славацкая ізалекса, калі яе дапусціць, павінна атрымаць спецыфічнае тлумачэнне.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ВЯЧЭ́РНІЦЫ (Nyctalus),
род млекакормячых сям. гладканосых лятучых мышэй атр. рукакрылых. 7 відаў. Пашыраны ў Еўропе, Пярэдняй, Усх. і Паўд.-Усх. Азіі. Жывуць у шыракалістых і мяшаных лясах. На Беларусі 3 віды. Найб. пашыраны вячэрніца рыжая (Nyctalus noctula), селіцца ў старых высакастволых лясах, парках, гаях, старых садах. Вячэрніца гіганцкая (Nyctalus lasiopterus) і вячэрніца малая (Nyctalus leisleri) трапляюцца радзей. Вячэрніца гіганцкая — рэдкі пералётны від (уся тэр. рэспублікі ў межах арэала, зарэгістравана знаходка ў Брагінскім р-не Гомельскай вобл.); селіцца ў мяшаных насаджэннях з дуплаватымі дрэвамі. Вячэрніца малая трапляецца ў лісцевых лясах Брэсцкай, Гомельскай, Гродзенскай і Мінскай абласцей. Абодва віды занесены ў Чырв. кнігу Беларусі.
Даўж. цела да 10,4 см, хваста да 6,5, перадплечча да 6,9 см. Маса да 76 г. Вушы круглаватыя, тоўстыя, сабраныя ў складкі. Крылы вузкія, доўгія, завостраныя на канцах. Поўсць густая, шаўкавістая, зверху ад рыжага да карычневага колеру, знізу святлейшая. Кормяцца на змярканні і на досвітку насякомымі. У прыплодзе 1—2 дзіцянят. Робяць далёкія сезонныя міграцыі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
зане́сціся, ‑нясуся, ‑нясешся, ‑нясецца; ‑нясёмся, ‑несяцеся, ‑нясуцца; пр. занёсся, ‑неслася і ‑няслася, ‑неслася і ‑няслося; зак.
1. Далёка заехаць, заляцець, забегчы. Коні занесліся ў чыстае поле.
2. Апынуцца дзе‑н., перамясціўшыся па паветры. Ці то птушка бож[ая] Кінула зярно, Ці то заняслося Бураю яно.Колас.
3.перан. Далёка зайсці ў думках, марах. Занесціся думкамі ў далёкія краіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зо́ркі, ‑ая, ‑ае.
Які мае востры зрок, добра бачыць далёкія і дробныя прадметы. Убачыўшы .. [шчупака] сваім зоркім вокам, каршун кінуўся на рыбіну з вышыні.В. Вольскі.Бабка Наста стаяла збоку, глядзела сваімі яшчэ даволі зоркімі вачамі, але нічога не чула, і дакорліва ківала галавой.Шамякін.// Праніклівы, пільны, уважлівы. Будзь жа смелым і адважным, Зоркім цёмнымі начамі.Броўка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
люстрава́цца, ‑руецца; незак.
1. Блішчаць, адсвечваць, як люстра 1. Люстравалася рэчка Сярод лугавін.Бядуля.
2. Адлюстроўвацца. У ціхай рэчцы мякка люстраваліся чырвань неба, бледны сярпок месяца і далёкія ярка-малінавыя аблокі, якія былі падобны на казачных жар-птушак.Хомчанка.Мужчыны адзін за адным, несучы на плячах косы, у якіх люстравалася сонца, сыходзіліся да брыгадзіравай дзялянкі на сняданак.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Ке́рзаць ’плесці (лапці, каробку), не надта ўмеючы’ (Янк. III, Гарэц., Нар. словатв.), ’вязаць, блытаць’ (Сл. паўн.-зах.). Запазычанне з балт., параўн. літ.ker̃zinti, kerzénti ’марудна рухацца’ (Грынавецкене і інш., LKK, 16, 1975, 183–184; Лаўчутэ, Балтизмы, 67). Трэба адзначыць, што літоўскія прыклады семантычна вельмі далёкія. Больш рэальна ў якасці першакрыніцы слова з невядомага субстратнага ўсходнебалтыйскага дыялекту. Магчыма, тут атрымалася кантамінацыя з іншымі назвамі пляцення лапцяў. Параўн. абарсаць, варсаць, бэрсаць.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
wéitläufig
1.a
1) шыро́кі, прасто́рны
2) шматсло́ўны, падрабя́зны
3) далёкі (пра сваякоў)
2.adv падрабя́зна, шматсло́ўна;
wir sind mit ihm ~ verwándt мы з ім далёкія сваякі́
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
remote[rɪˈməʊt]adj.
1. адда́лены, далёкі;
remote past далёкае міну́лае;
remote ancestorsдалёкія про́дкі
2. глухі́, адасо́блены;
a remote village глуха́я вёска
3. далёкі, да́льні (пра сваякоў)
4. малы́;
aremote chance невялі́кі шанц
5. (from) які́ не звя́заны з чым-н. непасрэ́дна; які́ мае адда́леныя адно́сіны да чаго́-н.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)