КАПЧАГА́ЙСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,

на р. Ілі, у Алма-Ацінскай і Талды-Курганскай абл. Казахстана. Утворана плацінай аднайм. ГЭС. Запаўняецца з 1970. Пл. 1847 км², аб’ём 28,14 км³, даўж. 180 км, найб. шыр. 22 км. Шматгадовае рэгуляванне сцёку; ваганні ўзроўню да 4 м. Выкарыстоўваецца для арашэння, рыбаводства і рэкрэацыі.

т. 8, с. 33

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НОВАЧЭБАКСА́РСК,

горад у Чувашыі, у Расіі. Размешчаны на схілах Прыволжскага ўзв., на правым беразе р. Волга, за 5 км ніжэй г. Чэбаксары (бліжэйшая чыг. станцыя). Горад з 1965. 123,8 тыс. ж. (1996). Порт. Аэрапорт. Прам-сць: буд. матэрыялаў, хім., лёгкая (бавоўнапрадзільная ф-ка) і харчовая. Чэбаксарская ГЭС.

т. 11, с. 362

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РО́АНАК (Roanoke),

рака на У ЗША. Даўж. 725 км, пл. басейна 25 тыс. км². Вытокі на зах. схілах Блу-Рыдж (сістэма Апалачаў), цячэ па плато Підмант і Прыатлантычнай нізіне, упадае ў зал. Албемарл Атлантычнага ак. Сярэдні гадавы расход вады 230 м³/с. ГЭС. Суднаходная ў нізоўях.

т. 13, с. 388

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

«Шлях да камунізма» (ГЭС, Браслаўскі р-н) 4/293; 12/32

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ВАГ (Váh),

рака ў Славакіі, левы прыток Дуная. Даўж. 433 км, пл. бас. 19,6 тыс. км². Пачынаецца ў Татрах, цячэ па сярэднягор’ях, потым па Сярэднедунайскай раўніне. Летнія паводкі. Сярэдні расход вады 152 м³/с. Сплаў драўніны. Суднаходства на 355 км. Каскад ГЭС. На Вагу — гарады Ружамберак, Жыліна, Трэнчын.

т. 3, с. 427

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ВЫГ,

рака ў Рэспубліцы Карэлія Расійскай Федэрацыі. Да ўпадзення ў Выгвозера наз. Верхні Выг. (даўж. 135 км), пасля выхаду з яго — Ніжні Выг. (даўж. 102 км). Упадае ў Белае м. двума рукавамі. Сярэдні расход вады 267 м³/с. Ніжні Выг уваходзіць у сістэму Беламорска-Балтыйскага канала. Каскад ГЭС.

т. 4, с. 302

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЗЕ́ЙСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА,

на р Зея, у Амурскай вобл. Расіі. Утворана плацінай аднайм. ГЭС. Запоўнена ў 1974—80. Пл. 2420 км², аб’ём 68,4 км³, даўж. 225 км, найб. шыр. 24 км. Ажыццяўляе шматгадовае рэгуляванне сцёку; ваганні ўзроўню да 26 м. Выкарыстоўваецца для энергет. мэт і барацьбы з навадненнямі. Суднаходства.

т. 7, с. 51

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НА́СЭР, Асуан, ас-Сад аль-Алі,

вадасховішча на тэр. Егіпта і Судана, на р. Ніл, каля вышыннай Асуанскай плаціны. Пл. 5120 км², аб’ём 156 км³, даўж. 500 км. Створана ў 1970 для мэт суднаходства, ірыгацыі і энергетыкі, а таксама для барацьбы з навадненнямі. ГЭС. Названа ў гонар Г.А.Насэра.

т. 11, с. 203

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

НОВАСІБІ́РСКАЕ ВАДАСХО́ВІШЧА.

На р. Об, у Новасібірскай вобл. і Алтайскім краі (Расія). Утворана плацінай аднайменнай ГЭС. Запоўнена ў 1957—59. Пл. 1070 км², аб’ём 8,8 км³, даўж. 200 км, найб. шыр. 17 км. Сезоннае рэгуляванне сцёку; ваганні ўзроўню да 5 м. Палепшаны ўмовы суднаходства; выкарыстоўваецца таксама для водазабеспячэння. Рыбалоўства.

т. 11, с. 361

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ГЁТА-ЭЛЬВ, Ёта-Эльв (Göta älv),

рака на ПдЗ Швецыі. Даўж. 95 км, пл. бас. 50,2 тыс. км². Выцякае з воз. Венерн, упадае ў праліў Катэгат каля г. Гётэбарг. Сярэдні расход вады 575 м³/с. На вадаспадах Трольхетан — ГЭС. Па Гёта-Эльв і абвадных каналах — скразное суднаходства (частка сістэмы Гёта-канал).

т. 5, с. 212

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)